Сайт Міхася Южыка Пятница, 29.03.2024, 04:39
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

* * *
Я бачу нас на паплаўку,
які на хвалях мізарнее.
І чую музыкі тугу
праз шчыльную гадоў завею.
 
Там смуглая твая рука
маю кашулю абвінае.
Берагавога маяка
... Читать дальше »
Просмотров: 679 | Добавил: NORAD | Дата: 10.02.2010

Служэнне муз, як вядома, мітусні не церпіць. І здаецца, што асноўная задача паэта – пісаць, дарэчы не абавязкова за пісьмовым сталом. Можна пры гэтым і гуляць па вуліцы, парку, лесе. Але ж неадменная ўмова паэтычнай творчасці – надзвычайная засяроджанасць на сабе, на сваім унутраным свеце, збераганне, калі хочаце, гэтага далікатнага свету ад навакольнага тлуму. Мне могуць запярэчыць, што паэт павінен «глаголом жечь сердца людей», то бок запальваць сваім словам вялікія аўдыторыі, як гэта рабілі біблейскія прарокі, якія таксама былі паэтамі. Што ж, з гэтым можна пагадзіцца пры ўмове, што шматлікія паэтычныя выступленні і паходы «на людзі» не замінаюць паэту займацца ўласна творчасцю. А то некаторыя нашы вершаскладальнікі, захопленыя ўвагай слухачоў іхніх прамоў, падсядаюць на гэтую ўвагу як на наркотык.
 
Зрэшты, я ... Читать дальше »
Просмотров: 933 | Добавил: NORAD | Дата: 04.02.2010

* * *
Дубы гайдалі веццем плаўна,
спякотны поўдзень цёк паўз іх.
І безліч згадак дарагіх
у памяці ўставалі слаўна.
 
З дубовым шэптам колькі сноў
мяне наведала лагодных,
Просмотров: 656 | Добавил: NORAD | Дата: 03.02.2010

(па старонках літаратурных блогаў і перыёдыкі)
 
Часам дзіву даешся нашым беларускім літаратарам і літаратурным дзеячам. Здавалася б, колькі ўсяго-ўсякага наслухаўся ты, братка Южык, цялёпкаючыся і высільваючыся ў нашым беларускім каляпісьменніцкім моры; нічому не мусіш ужо здзіўляцца. Ат не! Кожнага разу чытанне нашый перыёдыкі і блогаў ЖЖ прыносіць табе новыя эмоцыі. Што радуе.
 
Выказваецца, прыкладам, Валянцін Акудовіч катэгарычна ў плане таго, што няма ў нас літаратурнай крытыкі. Ну зусім проста няма. Ціхан жа Чарнякевіч шчыра не разумее такія высновы, бо і сам даволі плённа шчырае ў той галіне, і пастаянна чытае крытыку ў перыёдыцы. Ну ды ладна: няма для Акудовіча ні крытыкаў Чарнякевіча, ні Марціновіча, ні Капусты – то хоць К ... Читать дальше »
Просмотров: 1279 | Добавил: NORAD | Дата: 25.01.2010

Прачытаў у Асі Паплаўскай чарговую дыфірамбу Някляеву з эпітэтам "пісьменнік еўрапейскага ўзроўню", быццам сам па сабе еўрапейскі ўзровень такі завысокі. А вось для мяне амерыканская літаратура вышэйшая, і По, і Кінг, і Сэлінджэр, і Твэн, і Купер, і Лондан... З еўрапейскіх жа (не рускіх), адзін Конан Дойл ды яшчэ ў дзяцінстве Андэрсан перавярнулі мяне. Ну пра ўзровень празаіка Някляева я ўжо выказваўся і ацэньваю яго невысока. Але ж Ася павінна б ужо навучыцца адрозніваць высокае мастацтва ад мёртванароджанага. Хаця б гэтаму навучыцца па першым часе няшкодна... Зрэшты, у каго навучыцца? І ці гэтаму магчыма навучыцца? А трэба. Для таго каб не ставіць на адну дошку Разанава і Някляева. Абсалютна розныя ступені адоранасці. Адзін арыгінальны ва ўсім, другі банальны ва ўсім, зацёртыя саўковыя тэмы ў паэзіі, мысленне плоскае, зямное, хоць і таленавіта, лірычна пададзенае. Дарэчы, зноў паўтораны штамп пра еўрапейскага ўзроўню паэта Разанава. (Цікава, ... Читать дальше »

Просмотров: 915 | Добавил: NORAD | Дата: 12.01.2010

* * *
Чарада ліхтароў над смугою сцюдзёнай
запалілася, стала ярчэйшай за снег.
Барва захаду зблякла… Ахутаны стомай,
адзінокі спяшае праз двор чалавек.
 
Дойдзе ён, трэба верыць, да пэўнай кватэры
і паспее сказаць за бяседным сталом:
Просмотров: 809 | Добавил: NORAD | Дата: 31.12.2009

Такое сцвярджаць могуць толькі тыя, хто не ведае сутнасці ніводнай з рэлігій. Спрэс чуецца, нібыта Бог адзін, а шляхі да яго розныя. Але ж вобразы Бога, што малююць асноўныя монатэістычныя рэлігіі, настолькі адрозныя (язычніцтва наогул у разлік не бяру), што ніякім чынам не могуць з’яўляцца нечым адным і тым жа. Бо рэлігіі розняцца не толькі па форме, але і па сутнасці. Канфуцыянства, якое стагоддзямі вызнаваў Кітай, рэлігіяй па сваёй сутнасці не з’яўляецца. Гэта звод свецкіх правілаў. Будызм таксама не рэлігія, бо адмаўляе асабовага Бога, замяшчаючы яго абыякавай нірванай, а вечнасць – забыццём. Асноўная задача будыста – спакойна і абыякава, беспакутна і амаль бяздзейна прайсці па гэтай зямлі, тым самым падрыхтаваўшыся да поўнага растварэння ў нірване. Будысты баяцца зямнога жыцця і не хочуць увасабляцца ў новым целе (толькі гэта іх утрымлівае ад самагубства), таму і стараюцца "ўдасканальвацца”. Іслам ... Читать дальше »

Просмотров: 813 | Добавил: NORAD | Дата: 27.12.2009

Нярэдка сутыкаюся з тым, што перада мной размахваюць пісьменніцкімі рэгаліямі, атрыманымі некім за савецкім часам. Маўляў, гэта ж народны паэт, класік, правераны часам. Хе. Каб так! Як тады атрымоўваліся рэгаліі, мы ўсе добра ведаем. Хто яшчэ сумняваецца - чытайце кнігу Л. Рублеўскай і В. Скалабана "Бремя и время", там усё ў дакументах пададзена. Як зжыралі і саджалі нашы майстры пяра адно аднаго. Праўда, нехта сяму-таму дапамагаў пазбегнуць кары пякельнай. Я буду мець павагу да любога класіка (незалежна, люблю яго творчасць ці не), акрамя савецкага, бо большасць з іх - постаці абсалютна раздзьмутыя. Проста нехта сядзеў на кормным месцы ды не пускаў туды іншых: у выдавецтвах, прэзідыумах Саюза пісьменнікаў і г.д. Няма веры ні ім, ні таму бязбожнаму часу. Таму ацэнка ў дадзеным выпадку мусіць быць выключна па творах. А званні, рэгаліі савецкага часу - хай нехта з імі сходзіць у прыбіральню ды належна пакарыстаецца. Пушкіна як ... Читать дальше »
Просмотров: 1436 | Добавил: NORAD | Дата: 27.12.2009

* * *
Будую дом цішком у закуце мядзведжым.
Паспець бы да зімы. Бушуе лістапад.
На ўзлеску гарады даўно паклалі межы,
ды нехта ўжо брыдзе за горад наўздагад.
 
Чакаю я гасцей у час, калі віднее,
... Читать дальше »
Просмотров: 634 | Добавил: NORAD | Дата: 27.12.2009

« 1 2 ... 9 10 11
» Поиск

» Календарь
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024