|
Міхась Южык НОВЫЯ вершы з 2016 года * * * Вецер сцішыцца і стане ветрыкам душэўным. Можа, некага падмане светлым і напеўным. Можа, росная сцяжына спыніцца ля рэчкі, і гарачая каліна вытчацца з далечы. Сонца ўсходзіць - не заходзіць толькі ў век дзівосны, дзе блукае на свабодзе прывід маладосці. Крыкнеш: “Гэй!” - і толькі рэха ўсклікне за пагоркам вечнай праўдай чалавека, радаснай і горкай. * * * Праяўляюся рухам і адольваю смерць. Злабадзённая скруха прымушае сталець. На пачатку тварэння голым дрэвам стаю. І сваё недаўменне разуменнем паю. Зелянее лістота, прылятаюць чмялі. І гараць пазалотай аблачын караблі. * * * Згадкі куюцца пра страчаны час. Момант зацішны. На даляглядзе іскрыцца Парнас,
...
Читать дальше »
Просмотров:
928
|
Добавил:
NORAD
|
Дата:
02.05.2017
|
|
Міхась Южык
* * *
Поле, поле, поле, шляхоў зашмат.
Доўга, доўга, доўга жывём на свеце.
Толькі, толькі, толькі – адзін парад,
пустацветам злятае квецень.
* * *
Наколькі можна ясна,<
...
Читать дальше »
Просмотров:
798
|
Добавил:
NORAD
|
Дата:
31.05.2015
|
|
Міхась Южык
Вершы (зіма 2014/2015)
* * *
Вітаю цябе, зіма.
Вандроўнікам белым
ты ціха стаіш адна
над долам скалелым.
Табе яго накрываць
убраннем адзіным.
Табе навылёт не спаць
начныя гадзіны.
Таемнасць сваю ўнясі
ў пасёлак маўклівы.
Яшчэ ты мяне сасні
...
Читать дальше »
Просмотров:
1970
|
Добавил:
NORAD
|
Дата:
24.02.2015
|
|
Міхась Южык
ВЕРШЫ (восень 2014)
* * *
Бывае, светла, пранізліва
глядзіць прырода на нас.
Бывае яна капрызлівай,
дажджы хлюпочуць не ў час.
Але ўсёахопнай радасцю
нярэдка іскраць снягі.
Яны ад душэўнай марнасці
лечаць. І ад тугі.
Бывае, зірнеш – паверыш:
анёлы лунаюць там,
дзе рукавы мяцеліц
цягнуцца ў вокны нам.
Бывае, блакіт і ціша
раніцай. Снег гарыць
сонцам, што дахаў вышай
да вечара не збяжыць.
* * *
На два бакі свету гляджу –
на поўдзень і поўнач.
Я свой папярэдні маршрут
ніяк не запомню.
...
Читать дальше »
Просмотров:
1220
|
Добавил:
NORAD
|
Дата:
29.11.2014
|
* * *
Між сустрэч і развітанняў
горад замаўчаў.
Толькі мокрае світанне
і дыханне траў.
Горад спіць, бязлюдных вуліц
дрэва і бетон.
Як стагоддзі не мінулі,
так было спакон.
Між сустрэч і развітанняў
варта адпачыць.
Горад лёг. Ды хутка ўстане,
каб нанова жыць.
Горад спіць. Але паціху
ў глыбіні кватэр
нехта скрыпнуў, чутна слыху,
вер або не вер.
Нехта звонка рассмяецца
і заплача ўраз.
Сонца ў лужынах прачнецца,
прывітае вас.
* * *
Дом палюбіць, кватэру,
ложак і цёмны кут,
логава, дзе без меры
выпіў ужо пакут.
Там, дзе тварыў рагаты
справы штодня свае,
трэба паставіць краты
ў яве і ў галаве.
Сілай бярэцца сіла,
б’ецца святлом турма,
горкае стане мілым,
бурнай вясной – зіма.
...
Читать дальше »
Просмотров:
1072
|
Добавил:
NORAD
|
Дата:
02.08.2014
|
|
Міхась Южык
Вершы (зіма 2013/вясна 2014)
* * *
Мяжа, нібы камета,
суровая мяжа,
на цвёрдасці кастэта,
на даўжыні нажа.
Мяжа – далёкі востраў,
птушыны перазвон.
Мяжу спазнаць няпроста
на скрыжаваннях дзён.
Мяжа – блакіту высі,
дзе летуценні ўсе
ціхутка сабраліся
...
Читать дальше »
Просмотров:
1028
|
Добавил:
NORAD
|
Дата:
21.04.2014
|
|
Міхась Южык
Два перакладчыкі, або Навошта так рыфмаваць!
Даждлівым лістападаўскім днём маладая сям’я паэта Худасевіча знаходзілася ў маркоце і страху. Маладая жонка Алена палохалася выгляду і паводзінаў мужа-пісьменніка. Вярнуўшыся ўчора ўвечары з працы, па дарозе забраўшы дачку Машаньку з садзіка, а сына Ігарка – ад сястры, якая забірала яго са школы, Алена адчула ў кватэры надзвычай нездаровую атмасферу. З зачыненага кабінета мужа, куды ён яшчэ з аўторка забараніў заходзіць сямейнікам, не даносілася ні гуку. І тым не менш паэт там прысутнічаў, бо пах моцнага тытуню, паўзучы праз шчыліны дзвярэй, запаланіў усю кватэру. Двухпакаёвую, між іншым, і досыць цесную.
Такім чынам, увай
...
Читать дальше »
Просмотров:
876
|
Добавил:
NORAD
|
Дата:
20.03.2014
|
|
Иван Петрович Шамякин является классиком белорусской литературы. Как бы кто ни относился к нему и его творчеству – факт есть факт, Шамякин летописец своей эпохи, настоящий инженер душ, всю жизнь пытающийся в них разобраться, равно как и в законах социума, мироздания. Многое ему удалось. Но писатель был лишь человек, живший в свое время и получающий достаточно ограниченную и искаженную информацию о мире («времена не выбирают, в них живут и умирают»). Поэтому, кстати сказать, наибольшие достижения прозаика Шамякина видятся мне именно в изучении души человека, осознании его как части социума и семьи. А также, что архиважно, в трансляции через творчество позитивного, созидательного мироощущения.
Шамякин прожил полноценную жизнь писателя, гражданина и семьянина. Познал человеческую сущность во многих гранях. Он не был каким-либо ущербным, типа Кафки, Марселя Пруста и Достоевского, в чем-то обделенным земными благами или здоровьем. Поэтому про
...
Читать дальше »
Просмотров:
491
|
Добавил:
NORAD
|
Дата:
01.02.2014
|
Просмотров:
702
|
Добавил:
NORAD
|
Дата:
26.07.2013
|
Просмотров:
684
|
Добавил:
NORAD
|
Дата:
26.07.2013
| |
|
» Календарь |
« Январь 2025 » | Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
|
|