Сайт Міхася Южыка Пятница, 27.12.2024, 08:48
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2010 » Февраль » 10 » Берагавыя акварэлі
15:13
Берагавыя акварэлі
* * *
Я бачу нас на паплаўку,
які на хвалях мізарнее.
І чую музыкі тугу
праз шчыльную гадоў завею.
 
Там смуглая твая рука
маю кашулю абвінае.
Берагавога маяка
агонь у моры патухае.
 
Мы танцавалі вечар той
сярод натоўпу ў рэстаране.
Імчаў пад намі хваляў рой
і біўся ў бераг, што за намі.
 
Цяпер тадышні паплавок,
дзе прытуліўся рэстаранчык,
далёка ў акіян уцёк
і знік у штармавой гайданцы.
 
Аднак, як памяць паласне
і ўскіне з ледзяной пасцелі,
я бачу ў матавым паўсне
берагавыя акварэлі:
 
той рэстаранчык-паплавок
і хваляў бег пад сонцам нізкім.
Твой ціхі чую галасок –
такі далёкі... такі блізкі.
Просмотров: 714 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Февраль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024