Сайт Міхася Южыка Четверг, 02.05.2024, 00:57
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

«Знамя юности» 30 марта 2002 г.
 
PERSONA
 
Белорус – глина, из которой время лепит все что угодно
 
Редко кто в детстве стремится стать писателем. Когда-то все мальчишки мечтали покорить космос, сегодня многие «готовятся» стать бизнесменами. Наш сегодняшний герой тоже никогда не думал, что будет заниматься литературой. Родившийся в типичной интеллигентно-технарской семье, он в школе получал тройки по русской литературе, и был отличником по белорусской лишь «за хорошее поведение». Однако жизнь непредсказуема, и человек, серьезно познакомившийся с классикой лишь после а ... Читать дальше »
Просмотров: 685 | Добавил: NORAD | Дата: 28.06.2010

1. Сучасны герой (пачатак)
 
Беларуская літаратура, калі так можна сказаць, цяжарная сучасным героем – тым, на каго здольныя адгукнуцца тысячы чытацкіх сэрцаў. Аднак разрадзіцца такім героем ніяк не можа.
 
Паразважаць над гэтай праблемай я прапаноўваю шаноўным чытачам у наступным ракурсе: праз параўнальны аналіз галоўных герояў ды ідэйнага зместу двух вельмі вядомых раманаў. Гэта "Адзінота ў Сеціве” сучаснага польскага пісьменніка Януша Вішнеўскага і "Атланты і карыятыды” нашага класіка Івана Шамякіна. Абодва раманы выразна выявілі подых сваёй сучаснасці і адшукалі сваіх адметных герояў.
 
Просмотров: 2502 | Добавил: NORAD | Дата: 28.06.2010

* * *
Сталёвае сонца кінула
праменне на горад каменны –
зімовыя промні стылая
на горад душы нязменны.
 
Мне сонца такой абузаю
на вуліцах горада стала,
што змоўкла раптоўна музыка,
якая ў дварах гучала.
 
Насельніцтва горада ціхае
ад сонца ў кватэры збегла,
дзе мышы цяпер музыкамі
Просмотров: 1143 | Добавил: NORAD | Дата: 26.06.2010

* * *
Дзе крынічныя воды
пырснуць з цёмнай зямлі,
там адвечнай свабоды
возьмуць старт караблі.
 
Мора штормамі тужыць,
і лютуюць вятры.
Там паўночныя сцюжы
і паўднёвыя сны.
 
Карабель не патоне
ды адужае хваль
звар’яцелыя стогны
і бязмежную даль. ... Читать дальше »
Просмотров: 570 | Добавил: NORAD | Дата: 31.05.2010

Разбягуся, калі дазволіце, трохі з адлегласці. Неяк, слухаючы радыёканал "Культура”, пачуў вельмі разумнага чалавека, які амаль з гадзіну апавядаў пра "Гора ад розуму” Грыбаедава. То быў сапраўдны філасофска-аналітычны разгляд, які мяне – на кантрасце з нашымі беларускамоўнымі "знаўцамі” – настолькі прывабіў і захапіў, што я, ахвяраваўшы самай працоўнай часінай дня, даслухаў да астатку яшчэ і з мэтай даведацца, хто ж гэта за літаратуразнаўца такі. Слухаючы, гадаў: напэўна расіянін, у нас такіх дасведчаных не дашукаешся. І як жа падзіваваўся, калі лектар назваў сябе старэйшым выкладчыкам філфака Аляксандрам Юр’евічам Гарбачовым – г.зн. родным братам пісьменніка Юрася Нератка, майго сябра. Пазваніўшы пазней Юрасю, я пажартаваў: во адкуль, аказваецца, ты разумны такі – бацькоўскія гены...
 
Просмотров: 974 | Добавил: NORAD | Дата: 26.05.2010

* * *
Бывае волі поўны параліч,
калі секунды і хвіліны дня
сплываюць міма. Іх тады не кліч,
яны табе далёкая радня.
 
Хоць памятаеш жарсці кожны рух,
хоць галасы і твары не забыў,
аднак чужынскай немарачы дух
пазбавіў назаўжды ранейшых сіл.
 
Глядзіш у далеч, поўную трывог.
Наўкол цябе пустэчы цішыня.
Просмотров: 747 | Добавил: NORAD | Дата: 17.05.2010

апавяданне-быль
("ЛіМ”, 13 жніўня 2004)
 
Пару гадоў таму, знаходзячыся ў даволі выпадковай кампаніі, мне давялося спрычыніцца да тэмы, якая хвалявала даўно, з якой, магчыма, і вырасце гэты аповед.
 
Адзін з суразмоўцаў быў мне прыяцель, двух іншых я бачыў упершыню. Сядзелі мы ў невялікім, абстаўленым грувасткай цёмнай мэбляй пакоі, у крэслах. На століку перад намі дыміліся і ачахалі кубачкі з кавай. Гаспадар і мой прыяцель няшчадна курылі. Гэта, помніцца, моцна раздражняла мяне – з дзяцінства не выношу тытунёвага паху. Я хацеў быў выйсці праветрыцца, як гаспадар, мужчына меланхалічнага тыпу, пачаў філасофстваваць наконт акультных навук, сектанцтва і неўза ... Читать дальше »
Просмотров: 778 | Добавил: NORAD | Дата: 17.05.2010

("ЛіМ”, 30.04.10 )
 
Не надта люблю беларускую прозу на так званую вясковую тэматыку. Памятаю, як тугавата, толькі каб быць абазнаным у класіцы, дачытваў некалі палескую хроніку Івана Мележа, напружваючыся задоўгімі апісаннямі вясковага побыту і мала дынамічным сюжэтам гэтага аб’ёмнана твора. Прыкладна тое самае адчуваў пры чытанні трылогіі Якуба Коласа "На ростанях”. Такім чынам беларускія класікі фарміравалі ў мяне стэрэатып беларускай вясковай прозы: няспешнай, зацягнутай, занадта пільнай да побытавых дэталяў і небагатай псіхалагізмам.
 
Прынцыпова інакш глядзіцца аповесць Андрэя Федарэнкі са знакавай назвай "Вёска”. І дзіўна чуць параўнальны аналіз некаторых крытыкаў пра нібыта сюжэтныя і ідэйныя ... Читать дальше »
Просмотров: 874 | Добавил: NORAD | Дата: 06.05.2010

("ЛіМ”, 23.04.10)
 
Раней я пісаў пра тое, што беларускую літаратуру, асабліва сучасную, мала чытаюць і дрэнна ведаюць жыхары Беларусі. Што ж, у наш тэлевізійны і інтэрнэтаўскі век гэта не так і дзіўна. А можа, не так і страшна. І нават не вельмі страшна, што пісьменнікі амаль не чытаюць адно аднаго. Тут усё ясна: кожны заняты пісаннем сваіх нятленных твораў, а таму чытаць бяздарнага сабрата – не паважаць сябе геніяльнага. Але вось тое, што крытыкі, якія бяруцца ацэньваць літаратурныя творы, амаль не чытаюць сучасную беларускую літаратуру – гэта, як той казаў, ужо ні ў якія вароты не лезе.
 
Я даўно назіраю за нашымі крытыкамі ў перыядычных выданнях, сачу за іхнімі выказваннямі на сайтах і інтэрнэт-блогах. І дыягназ ... Читать дальше »
Просмотров: 706 | Добавил: NORAD | Дата: 06.05.2010

("ЛіМ”, 9.04.10)
 
Не сакрэт, што надрукавацца ў перыядычных літаратурных выданнях даволі цяжка. Асабліва калі ты малады і непрызнаны, або адыёзны і самастойны. Бо кожнае выданне мае сваю канцэпцыю, палітыку і падбірае для друку творы, зыходзячы найперш са сваёй палітыкі, а не з выгады аўтара. І гэта нармальна. Акрамя таго, зразумела, што плошча літаратурнага часопіса ці тыднёвіка абмежаваная (яны не гумовыя), а аўтараў, якія прэтэндуюць на тую плошчу, многа. Ясна, што наталіць амбіцыі ўсіх ахвотных надрукавацца няма ніякай магчымасці. Тут уступае ў дзеянне, так бы мовіць, натуральны адбор, адбываецца барацьба за месца пад сонцам. І зноў жа не сакрэт, што ў гэтай напружанай барацьбе ў ход ідуць не заўсёды справядлівыя сродкі, г.зн. што творы да друку не заўсёды выбіраюцца па мастацкіх вартасцях.
Просмотров: 1071 | Добавил: NORAD | Дата: 06.05.2010

« 1 2 ... 7 8 9 10 11 »
» Поиск

» Календарь
«  Май 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024