1.
АЛА
(13.02.2015 22:57)
0
Добры дзень. Шаноўны спадар Южык, вельмі ўдзячная вам за крытычны разбор маіх сціплых вершаванак і аб'ектыўную ацэнку . Выпадкова натрапіла на ваш аналіз маіх публікацый з "ЛіМа". Буду ўлічваць вашы заўвагі ў далейшым, калі знойдзецца натхненне раптам. Наогул, я - не паэт. Я- журналіст газетчык, а праца ў "раёнцы"- асобная гутарка, хто не працаваў, таму няма сэнсу расказваць пра яе асаблвасці. Між іншым, мой першы верш прысвечаны Язэпу Драздовічу, які не толькі маляваў.але любіў валатоўкі (курганы) паварушыць. Поспеху вам і натхнення!
|