Сайт Міхася Южыка Среда, 17.04.2024, 02:56
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

("ЛіМ”, 31.07.09)
 
Літаратурны крытык Жанна Капуста ў артыкуле "Шэсць прычын не любіць крытыкаў” правакуе пісьменнікаў на палеміку. Што ж, паспрабую ў ёй паўдзельнічаць, тым больш што маю пэўны досвед у гэтай праблеме, з’яўляючыся і аўтарам і крытыкам у адной асобе.
 
Увогуле артыкул спадарыні Капуста падаўся грунтоўным, прыемна, што малады крытык так няблага арыентуецца ў літаратурнай сітуацыі і псіхалогіі аўтараў. Аднак акцэнт у артыкуле пастаўлены аднабакова: крытык ідэалізуецца. Напрыклад: "Ён разглядае пісьменніка як прафесіянала, таму ні біяграфія, ні чалавечыя якасці не ўлічваюцца пры напісанні рэцэнзіі”. Добра, каб так было. Але ж дазволю сабе ўпарта ўсумніцца ў гэтым – на той простай ... Читать дальше »
Просмотров: 805 | Добавил: NORAD | Дата: 06.05.2010

* * *
Каб увайсці ў Іерусалім
і адшукаць свой скон,
прынесці полымя і дым
і раз’яднаць закон;
каб фарысейская рука
ўказала на той крыж,
які выстойвае ў вяках,
што подыума выш;
каб быць распятым і паўстаць,
ашаламіўшы свет,
каб вучням за вячэрай даць
таемны запавет;
каб тыя потым пабрылі
< ... Читать дальше »
Просмотров: 741 | Добавил: NORAD | Дата: 08.04.2010

(да творчага партрэта Валярыны Куставай)
 
Паэзія - неспакой,
што шэпчаш нябёсам употай.
Паэт - гэта той,
каго зразумеюць потым.
 
Недзе з сярэдзіны 90-х гадоў мінулага стагоддзя пачала мяняцца і на сённяшні дзень канчаткова зыначылася прастора беларускага слова. А дакладней – фундаментальныя прынцыпы фарміравання гэтай прасторы. Не кажу зараз пра прыток новых жанраў – гэта само сабой. Найбольш вызначальным уяўляецца мне тое, што цяпер не чытач ідзе ў кнігарні і часопісы на сустрэчу з пісьменнікамі, а самі пісьменнікі рушаць да свайго чытача. Пісьменнік, калі так можна сказаць, адарваўся ад пісьмовага стала і на парадак павялічыў сваю сацыяльную актыўнасць. Ён пайшоў у залы, аўдыторыі, у інтэр ... Читать дальше »
Просмотров: 1807 | Добавил: NORAD | Дата: 31.03.2010

(паводле радыёгутаркі, зладжанай Н. Гальпяровічам)
 
Сёння, жуючы на кухні свой сціплы абед, няўзнак пачуў, як мой старэнькі прыёмнік праперхаў звязку слоў "беларуская літаратура” у нейкім кантэксце. Што мімаволі мяне ажывіла і змусіла падладзіць радыёхвалі ды прыслухоўвацца больш уважліва.
 
Гаворка на першым канале нашага любімага радыё ішла адметная. У студыі сабраліся: вядучыя – нейкі хлопец і пісьменнік Навум Гальпяровіч, госці – дзеці з нейкай беларускамоўнай гімназіі, а таксама сучасныя маладыя пісьменнікі, сярод якіх я ўлавіў толькі імя Вікі Трэнас. А размова наладзілася пра літаратуру для дзяцей, з усімі, так бы мовіць, вынікаючымі адсюль наступствамі. То бок цягам ці не гадзіны ў студыі чуліся звыклыя скав ... Читать дальше »
Просмотров: 1703 | Добавил: NORAD | Дата: 28.03.2010

(тыднёвік "ЛіМ” ад 12.03.10)
 
Часам складваецца ўражанне, што беларускія пісьменнікі і рэдактары тоўстых часопісаў пасылаюць літаратурныя мастацкія творы ў космас, у гэткаю беспаветраную прастору, вакуум, адкуль не вяртаецца ніводнай жывой рэакцыі.
 
А інакш як растлумачыць, што большасць літаратурных твораў, надрукаваўшыся, застаюцца абсалютна не заўважанымі крытыкамі? Рэдкім жа шчаслівым творам, на якія з’яўляюцца грунтоўныя рэцэнзіі, зусім не гарантавана тое, што яны будуць прачытаны літаратурнай грамадскасцю. Бо тыражы нашых тоўстых часопісаў далёка не адпавядаюць рэальнай колькасці зацікаўленых чытачоў. Не сакрэт, што індывідуальных падпісчыкаў, тых, хто самохаць выпісвае літаратурную перыёдыку, на парадак менш ад ве ... Читать дальше »
Просмотров: 930 | Добавил: NORAD | Дата: 28.03.2010

Бегаў заяц па сценцы, імкліва, трывожна –
чорны заяц на бляклай сцяне.
Пазіраў на яго, страх па клетачцы кожнай
звонкіх нерваў імчаў да мяне.
 
Порсткі заяц скакаў ад падлогі да столі,
ад канапы да тоўстых дзвярэй.
Ноч стаяла ў акне – да адчаю, да болю, < ... Читать дальше »
Просмотров: 581 | Добавил: NORAD | Дата: 26.03.2010

(пра ўзаемадачыненні аўтараў з аўтарамі і крытыкамі)
 
Эгаістычную прыроду людзей няма чаго асабліва аспрэчваць. Выключэнні з гэтага правіла калі і існуюць, то жывуць і дзейнічаюць далёка не ў сферы літаратуры. Я сам такі эгаіст, таму лёгка зразумею любога беларускага літаратара. Для мяне ўсе яны, у плане дачыненняў паміж сабою, прыкладна на адзін твар. І розняцца толькі нюансамі. Тут ужо гаворка можа ісці адно пра тое, наколькі хто з нас умее стрымлівацца ў праявах эмоцый.
 
Гэтую тэму я буду ўзнімаць да таго часу, пакуль сам у ёй збольшага не разбяруся, або пакуль нехта не скажа мне дзякуй за адкрыццё для яго раней не вядомай ісціны ( у што слаба верыцца). Тым больш што апошнім часам то тут, то там успыхваюць разборкі паміж літаратарамі ... Читать дальше »
Просмотров: 1284 | Добавил: NORAD | Дата: 12.03.2010

* * *
Скажы нарэшце, што ты хочаш,
душа, заблудная ў тумане?
Глядзі сумленна, вочы ў вочы,
не бойся скаргаю параніць.
 
Мы раз’ядналіся з табою
на віражах і перакатах,
Просмотров: 592 | Добавил: NORAD | Дата: 03.03.2010

(пра двубой Асі і Вікі, ці [напаў]Адкрыты ліст маладому крытыку)
 
Не перастаеш пацяшацца калізіямі беларускага літпрацэсу. Прызнаюся, заўсёды адчыняю ЖЖ пасля працоўнага адрэзку часу, перад абедам, каб адпачыць душой і падняць сабе апетыт. Забаўляюць, шчодра цешаць мяне беларускія літаратары. Праўда, пераважна глупствам сваім.
 
Зрэшты, Асі Паплаўскай прэтэнзіі пад’яўляць немагчыма. Эмацыйнасць – адметная рыса яе характару. А таксама – дастатковая шчырасць і незлапомнасць. За што паважаю. Дададзім сюды маладосць і асаблівасці жаночай псіхікі – і ўсё становіцца на свае месцы: толькі так і павінна рэагаваць Ася на пэўныя рэчы, інакш бы сама сабой не была.
Просмотров: 801 | Добавил: NORAD | Дата: 02.03.2010

Беспаваротна пераканаўся, што беларускія літаратурныя крытыкі не разглядаюць пісьменнікаў інакш як славалюбных хітрых істот, якім важна адно: залезці вышэй па іерархічнай лесвіцы айчыннай літаратуры і там красавацца. А для гэтага ў нашых жулікаватых пісьменнікаў ёсць процьма разнастайных каварных сродкаў, апроч аднаго – пісаць сапраўды высокамастацкія тэксты.
 
Нашы крытыкі апрыёры ставяцца да пісьменнікаў з недаверам, маўляў, ведаем вас, як аблупленых, нічога вы самастойна прыдумаць не здольныя, а займаецеся эпігонствам, то бок здзіраеце ў вялікіх пісьменнікаў мінулага сюжэты, пазычаеце тыпажы; эх вы, літаратурныя неданоскі... Ну ды мы вас! Чакайце!
 
Крытыкі шчыра ўпэўнены, што раней жылі нейкія адмысловыя, Богам адораныя людзі, якія ствар ... Читать дальше »
Просмотров: 1213 | Добавил: NORAD | Дата: 28.02.2010

« 1 2 ... 8 9 10 11 »
» Поиск

» Календарь
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024