Сайт Міхася Южыка Пятница, 29.03.2024, 11:59
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Просмотров: 883 | Добавил: NORAD | Дата: 18.12.2011

Просмотров: 988 | Добавил: NORAD | Дата: 09.09.2011

Просмотров: 886 | Добавил: NORAD | Дата: 13.07.2011

* * *

Выпадзенне з рэальнасці,
тонкай свечкі прамень…
Коціць колам бязрадасным
зафіранкавы дзень.

І адбудзецца новае
ў вечаровым акне,
калі важкімі кроплямі
памяць долу памкне.

Што цаналі – забылася.
Што хацелі забыць – 
неадчэпнаю стыласцю
будзе плакаць і ныць.

Выпадзенне з рэальнасці –
паратунак адзін, ... Читать дальше »

Просмотров: 1250 | Добавил: NORAD | Дата: 22.03.2011

* * *

Чакаю зіму, калі снегам чысцюткім
пакрыюцца раптам двары,
калі завіруха парывам магутным
наведае садзік стары.

Я буду глядзець на стварэнне рэалій
найноўшых і змоўкну на міг.
Адкрыюцца зроку раскошныя далі,
і ўловіць дзівоснае слых.

Чакаю зіму. Не слату і бясснежжа,
а гурбы па першы паверх,
такіх маразоў, што бязлітасна рэжуць
і колюць праз футравы мех.

Пад снегам паснуць застарэлыя крыўды,
каб змыцца вясновай вадой.
Пры снезе мякчэй і танчэй краявіды
і тварык дзяўчынкі адной.

Мы будзем цяпло ашчаджаць па крупінках
і будзем яго раздаваць
так шчодра, як неба ссыпае сняжынкі
ў бяздонную горада кадзь.

Чакаю зіму, што заносіць сцяжыны,
малюе нанова сляды. 
Балючых узгадак панурыя спіны
запырскае снег малады.


* * *

Бывае, лісцік міл ... Читать дальше »

Просмотров: 758 | Добавил: NORAD | Дата: 10.12.2010

* * *

"За што ты гоніш мяне? –
пытаўся Хрыстос у Паўла. –
Як сябра майго кранеш – 
мне след нанясеш крывавы.
Крывавай дарогай ісці
табе ў накірунку іншым,
няходжаных пуцявін
адольваць балюча вышы.
Язычнікаў цытадэль
даю табе ва ўладанне...”
І Павел з калень глядзеў,
як Госпад раптоўна кануў.
І зноўку цяжкі замок
вісіць на дзвярах Нябёсаў.
А Паўлу – разбег дарог;
абапал – пяскі і росы.
Не крыж пры канцы, а меч
вісіць непазбежнай карай.
Пакуль жа – ланцуг сустрэч,
пакуль жа – крыляюць мары.
На Вечнасці рубікон
кіруе народы Павел.
Самому ж – вязніц загон
і меч, што жыцця пазбавіў.


* * *

"Што можа выйсці з Назарэта? –
смяяліся так з веку ў век.
– Хто можа там явіцца свету,
які ні ... Читать дальше »

Просмотров: 731 | Добавил: NORAD | Дата: 10.12.2010

("ЛіМ” 10.09.10)
 
У літаратурным асяроддзі – у тэлефонных размовах, курыльнях, на старонках пісьменніцкіх ЖЖ – толькі і чуецца апошнім часам абвінавачванні адно аднаго ў зайздрасці, славалюбстве ды іншых біблейскіх грахах. Прычым абвінавачванні гэтыя ўзнікаюць тады, калі спрачальнікі вычэрпваюць усе разумовыя рэсурсы, інтэлектуальны запас. А тады, нібы задзірыстыя хлапчукі, не ў змозе перамагчы словам – адвешваюць адно аднаму аплявухі ў выглядзе цэтлікаў "зайздроснік” і "славалюбец”.
 
Таму варта крыху патлумачыць наступнае. Як сказаў адзін паважаны свяшчэннік, літаральна ўсе людзі страшэнныя грэшнікі, а таму самае прыдатнае для іх месца – у пекле, і толькі вялікай літасцю Божай мы ... Читать дальше »
Просмотров: 686 | Добавил: NORAD | Дата: 11.10.2010

("ЛіМ” 7.05.10)
 
У літаратурным свеце здаўна практыкуецца сістэма адказаў аўтараў сваім крытыкам. Няцяжка зразумець, што гэтыя адказы пераважна носяць абарончы характар, г.зн. аўтар, не задаволены крытыкай яго тэкстаў, выступае ў ролі змагара за самога сябе. У той жа час цяжка сабе ўявіць, каб рэдакцыя давала плошчу аўтару, які ўздумаў мнагаслоўна дзякаваць крытыку, калі той пахваліў яго твор. Такое, калі і здараецца, то як выключэнне.
 
Дый, памяркуйце самі, ці могуць быць цікавымі чытачу перыядычнага выдання ўзаемныя дыфірамбы. Пахвальба і ўсялякая медатачывасць не прывабліваюць чытача. Яму патрэбны скандал, калі аўтар накідваецца "з кулакамі” на свайго крытыка. Ці хаця б невялічкі скандальчык у выглядзе таго, як ... Читать дальше »
Просмотров: 631 | Добавил: NORAD | Дата: 11.10.2010

("ЛіМ" 4.06.10)
 
"Спелы талент – так двума совамі можна акрэсліць асобу Кастуся Траўня, які сёння дае на суд чытача другую кніжку прозы”. Гэта цытата з прадмовы да кнігі пісьменніка, пра якога я задумаў пагаварыць. А напісаў яе вядомы празаік, мэтр айчыннай літаратуры Уладзімір Дамашэвіч, у шчырасці якога, мяркую, мала хто сумняваецца.
 
Але вось незадача. Таленавіты празаік Кастусь Травень не ўпісваецца ў беларускі літаратурны працэс. Пісьменніку пераваліла за шэсцьдзесят, і ён, не прыдбаўшы ў літаратурнай маладосці пэўнага статусу, знаходзіцца цяпер, калі так можна сказаць, ні там, ні сям.
 
Іерархія літарат ... Читать дальше »
Просмотров: 621 | Добавил: NORAD | Дата: 27.08.2010

« 1 2 ... 6 7 8 9 10 11 »
» Поиск

» Календарь
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024