Сайт Міхася Южыка Пятница, 26.04.2024, 01:17
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2010 » Май » 6 » Праблема арыентацыі
20:17
Праблема арыентацыі
("ЛіМ”, 23.04.10)
 
Раней я пісаў пра тое, што беларускую літаратуру, асабліва сучасную, мала чытаюць і дрэнна ведаюць жыхары Беларусі. Што ж, у наш тэлевізійны і інтэрнэтаўскі век гэта не так і дзіўна. А можа, не так і страшна. І нават не вельмі страшна, што пісьменнікі амаль не чытаюць адно аднаго. Тут усё ясна: кожны заняты пісаннем сваіх нятленных твораў, а таму чытаць бяздарнага сабрата – не паважаць сябе геніяльнага. Але вось тое, што крытыкі, якія бяруцца ацэньваць літаратурныя творы, амаль не чытаюць сучасную беларускую літаратуру – гэта, як той казаў, ужо ні ў якія вароты не лезе.
 
Я даўно назіраю за нашымі крытыкамі ў перыядычных выданнях, сачу за іхнімі выказваннямі на сайтах і інтэрнэт-блогах. І дыягназ несуцяшальны: пераважная большасць спадароў крытыкаў пасрэдна абазнаныя і дрэнна арыентуюцца ў літаратурным працэсе. Па прычыне банальнай: ім лянота чытаць. У лепшым выпадку якісьці крытык уважліва чытае аднаго-двух, максімум пецярых аўтараў, сваіх улюбёнцаў, тых, пра каго ён пастаянна піша, творчасць якіх абслугоўвае і на імёнах якіх робіць сабе кар’еру. Або чытае толькі тыя літаратурныя творы, што публікуюцца ў выданні, якое друкуе крытычныя опусы самога крытыка. Або чытае, напрыклад, толькі недзяржаўныя выданні, а іншымі зацята пагарджае, бо там друкуюцца пісьменнікі "не таго” саюза, а значыць, там не можа з’явіцца нічога вартага ў прынцыпе. А нехта, наадварот, лічыць сапраўднай літаратурай толькі тое, што з’яўляецца на старонках "Полымя” і "Маладосці”, на астатняе пыхліва крывіцца. Смех, дый годзе. Але смяяцца не хочацца. Бо крытык, які не арыентуецца ў літаратурным працэсе, аўтаматычна дэзарыентуе беларускага чытача. А папросту – падманвае.
 
Даводзілася назіраць такую карціну. Апублікуюць у часопісе аповесць, і тут жа, з гэтага ж часопіса, раздаюцца задзірыстыя галасы: гэта лепшае, што надрукавана з прозы за апошнія некалькі гадоў у Беларусі! Галасы падхопліваюцца паплечнікамі, тыражуюцца ў інтэрнэце, людзі, пазбаўленыя літаратурнага густу, завучваюць і паўтараюць гэты цэтлік як папугаі. Я заінтрыгаваны! Бяруся чытаць аповесць: ад яе патыхае мастацкім убоствам з першай жа старонкі. Выказваю сваё меркаванне ў інтэрнэце – на мяне з лаянкай абрынаюцца прыхільнікі злашчаснай аповесці, нічога не хочуць слухаць, у запальчывасці гатовыя сцерці мяне ў парашок, пырскаюць віртуальнай слінай і жоўцю. Аднак у спрэчцы высвятляецца, што амаль усе мае апаненты – гэта аўтары ці супрацоўнікі часопіса, дзе аповесць надрукавана, а аўтар яе – добры сябар галоўнага рэдактара. Мала таго, мае апаненты няўзнак прагаворваюцца, што яны, за адсутнасцю вольнага часу, практычна не чытаюць сучасную прозу, а меркаванне наконт геніяльнасці той аповесці выспела ў іх пераважна на мімалётных словах літаратурнага мэтра, які, зайшоўшы ў рэдакцыю (дзе сам стала друкуецца), у якасці камплімента надзяліў яе высокімі эпітэтамі. Сам мэтр, праўда, прынцыпова не чытае выданні холдынга "ЛіМ”, г.зн. цэлыя тры тоўстыя літаратурныя часопісы і адзін тыднёвік (недзе тры чвэрці ўсёй літаратурнай перыёдыкі Беларусі!). Не чытае таму, што не любіць. Тварам не выйшлі. Што не перашкаджае яму назваць аповесць любімага выдання "лепшай з усяго беларускага за апошнія некалькі гадоў”. Во як! І так у нас паўсюдна і пастаянна.
 
Што кожны кулік сваё балота хваліць – гэтым мяне не здзівіш. Але ж літаратура, спадары, не балота, а крытыкі – не базарныя гандляры. Ацэнка і аналіз любога твора можа праводзіцца толькі ў кантэксце ўсяго літаратурнага працэсу, як айчыннага так і сусветнага. А для гэтага крытыку, ацэншчыку і суддзі, трэба не толькі дасканала ведаць асноўныя класічныя творы, але і ўважліва, рэгулярна, з алоўкам і нататнікам у руках чытаць усю, літаральна ўсю літаратурную перыёдыку і ўсе колькі-небудзь прыкметныя кнігі мастацкай літаратуры, што друкуюцца ў Беларусі. Чытаць незалежна ад таго, любіш ты дзяржаўныя ці недзяржаўныя выданні, любіш ты канкрэтнага аўтара ці ненавідзіш яго. Чытаць найперш для сябе, каб не выглядаць дылетантам і не рабіць такія камічныя глупствы, якія я вышэй з апісаў.
Просмотров: 705 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024