|
Главная » 2010 » Май » 06
("ЛіМ”, 30.04.10 )
Не надта люблю беларускую прозу на так званую вясковую тэматыку. Памятаю, як тугавата, толькі каб быць абазнаным у класіцы, дачытваў некалі палескую хроніку Івана Мележа, напружваючыся задоўгімі апісаннямі вясковага побыту і мала дынамічным сюжэтам гэтага аб’ёмнана твора. Прыкладна тое самае адчуваў пры чытанні трылогіі Якуба Коласа "На ростанях”. Такім чынам беларускія класікі фарміравалі ў мяне стэрэатып беларускай вясковай прозы: няспешнай, зацягнутай, занадта пільнай да побытавых дэталяў і небагатай псіхалагізмам.
Прынцыпова інакш глядзіцца аповесць Андрэя Федарэнкі са знакавай назвай "Вёска”. І дзіўна чуць параўнальны аналіз некаторых крытыкаў пра нібыта сюжэтныя і ідэйныя
...
Читать дальше »
Просмотров:
906
|
Добавил:
NORAD
|
Дата:
06.05.2010
|
("ЛіМ”, 23.04.10)
Раней я пісаў пра тое, што беларускую літаратуру, асабліва сучасную, мала чытаюць і дрэнна ведаюць жыхары Беларусі. Што ж, у наш тэлевізійны і інтэрнэтаўскі век гэта не так і дзіўна. А можа, не так і страшна. І нават не вельмі страшна, што пісьменнікі амаль не чытаюць адно аднаго. Тут усё ясна: кожны заняты пісаннем сваіх нятленных твораў, а таму чытаць бяздарнага сабрата – не паважаць сябе геніяльнага. Але вось тое, што крытыкі, якія бяруцца ацэньваць літаратурныя творы, амаль не чытаюць сучасную беларускую літаратуру – гэта, як той казаў, ужо ні ў якія вароты не лезе.
Я даўно назіраю за нашымі крытыкамі ў перыядычных выданнях, сачу за іхнімі выказваннямі на сайтах і інтэрнэт-блогах. І дыягназ
...
Читать дальше »
Просмотров:
740
|
Добавил:
NORAD
|
Дата:
06.05.2010
|
("ЛіМ”, 9.04.10)
Не сакрэт, што надрукавацца ў перыядычных літаратурных выданнях даволі цяжка. Асабліва калі ты малады і непрызнаны, або адыёзны і самастойны. Бо кожнае выданне мае сваю канцэпцыю, палітыку і падбірае для друку творы, зыходзячы найперш са сваёй палітыкі, а не з выгады аўтара. І гэта нармальна. Акрамя таго, зразумела, што плошча літаратурнага часопіса ці тыднёвіка абмежаваная (яны не гумовыя), а аўтараў, якія прэтэндуюць на тую плошчу, многа. Ясна, што наталіць амбіцыі ўсіх ахвотных надрукавацца няма ніякай магчымасці. Тут уступае ў дзеянне, так бы мовіць, натуральны адбор, адбываецца барацьба за месца пад сонцам. І зноў жа не сакрэт, што ў гэтай напружанай барацьбе ў ход ідуць не заўсёды справядлівыя сродкі, г.зн. што творы да друку не заўсёды выбіраюцца па мастацкіх вартасцях.
Просмотров:
1110
|
Добавил:
NORAD
|
Дата:
06.05.2010
|
("ЛіМ”, 31.07.09)
Літаратурны крытык Жанна Капуста ў артыкуле "Шэсць прычын не любіць крытыкаў” правакуе пісьменнікаў на палеміку. Што ж, паспрабую ў ёй паўдзельнічаць, тым больш што маю пэўны досвед у гэтай праблеме, з’яўляючыся і аўтарам і крытыкам у адной асобе.
Увогуле артыкул спадарыні Капуста падаўся грунтоўным, прыемна, што малады крытык так няблага арыентуецца ў літаратурнай сітуацыі і псіхалогіі аўтараў. Аднак акцэнт у артыкуле пастаўлены аднабакова: крытык ідэалізуецца. Напрыклад: "Ён разглядае пісьменніка як прафесіянала, таму ні біяграфія, ні чалавечыя якасці не ўлічваюцца пры напісанні рэцэнзіі”. Добра, каб так было. Але ж дазволю сабе ўпарта ўсумніцца ў гэтым – на той простай
...
Читать дальше »
Просмотров:
860
|
Добавил:
NORAD
|
Дата:
06.05.2010
| |
|
|
|