Прачытаў у Асі Паплаўскай чарговую дыфірамбу Някляеву з эпітэтам "пісьменнік еўрапейскага ўзроўню", быццам сам па сабе еўрапейскі ўзровень такі завысокі. А вось для мяне амерыканская літаратура вышэйшая, і По, і Кінг, і Сэлінджэр, і Твэн, і Купер, і Лондан... З еўрапейскіх жа (не рускіх), адзін Конан Дойл ды яшчэ ў дзяцінстве Андэрсан перавярнулі мяне. Ну пра ўзровень празаіка Някляева я ўжо выказваўся і ацэньваю яго невысока. Але ж Ася павінна б ужо навучыцца адрозніваць высокае мастацтва ад мёртванароджанага. Хаця б гэтаму навучыцца па першым часе няшкодна... Зрэшты, у каго навучыцца? І ці гэтаму магчыма навучыцца? А трэба. Для таго каб не ставіць на адну дошку Разанава і Някляева. Абсалютна розныя ступені адоранасці. Адзін арыгінальны ва ўсім, другі банальны ва ўсім, зацёртыя саўковыя тэмы ў паэзіі, мысленне плоскае, зямное, хоць і таленавіта, лірычна пададзенае. Дарэчы, зноў паўтораны штамп пра еўрапейскага ўзроўню паэта Разанава. (Цікава,
...
Читать дальше »