Сайт Міхася Южыка Пятница, 27.12.2024, 08:05
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 16 » Чарга-12 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 12
11:33
Чарга-12 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 12

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 12

http://iuzhyk.livejournal.com/253257.html

Пры набліжэнні да лагера, які патанаў у ранішняй марознай смузе, Г. заўважыў нешта няладнае – нейкія празмерныя варушэнні ў раёне іх вогнішча. Адразу стала зімна і боязна. Нясмелым поступам, нібы гатовы штосекунды ўцякаць, пісьменнік Г. рушыў наперад. Чарга папаўнела, у яе далучаліся новыя літаратары, што прыбывалі з ночы. Моцна дымела палявая кухня. Пад лыжачкай каварна засмактала, неадказны сакратар учора ўвечары зуім мала еў, усё больш піў. Ад паганай самагонкі ў горле стаяў даўкі камяк, муціла. Ох, з якой бы асалодай Г. выпіў цяпер кубачак моцнай кавы з пячэннем, гэтак ён прывык пачынаць свой працоўны дзень у рэдакцыі. Аднак кавы тут не падаюць – палявая кухня можа прапанаваць у лепшым выпадку аўсянку з прагорклым салам, а ў горшым – баланду з крапівы, запраўленую пацярухай, то бок адкідамі рыбалоўнай вытворчасці. Але Г. гатовы і на баланду, абы нечым цёплым страўнік запоўніць, перабіўшы гэтым млосць, а разам з ёй – і цьмяныя ўспаміны пра ўчарашні разгульны вечар. Дык што ж ён там нарабіў? – не адпускала трывожная думка. Трэба як найхутчэй спытацца ў Белякявічуса.

Аднак спытацца ў прагрэсіўнага крытыка Г. хутка не ўдалося – падышоўшы да вогнішча Хлёпуса, ён убачыў дзіўную карціну. На расчышчанай ад метровага снегу пляцоўцы, памерам з паўхакейнае поле, стаяў Мемуаран у кажусе і вушанцы, а перад ім, долу, з голымі торсамі і ў кедах, адціскаліся па камандзе яго ўчарашнія сабутэльнікі-хлопцы, уключаючы і бравага Белякявічуса. "Устаць!” – закамандаваў Мемуаран. Хлопцы шарэнгай ускочылі. "Легчы!” – тыя пляснуліся на лёд. "Устаць!”... "Легчы!”… "Устаць!”… "Легчы!”… У Г. заняло дух і падалося, што валасы падымаюцца дыбарам і прыўзнімаюць шапку. Не адразу пісьменнік дакеміў, што гэтак Мемуаран карае маладзёнаў за ўчарашняе парушэнне рэжыму. Нехта, відаць, нафіскаліў. Або Мемуаран спаткаў іх пад раніцу п’янымі ўшчэнт. Толькі гэтага не хапала. Пісьменнік Г. лагічна падумаў, што замест ранішняй баланды яму прапануюць прыняць "упор лежачы”. "Упор лежачы прыняць!” – сапраўды выгукнуў Мемуаран, зрэшты зусім не зважаючы на Г., які бянтэжліва замёр перад пляцоўкай. – "Раз, два, раз, два…” – зухавата камандаваў ён.

Больш ідыёцкага становішча Г. і прыдумаць сабе не мог. Хацелася падысці да Мемуарана і сказаць, каб і яго пакаралі, каб і яго паставілі ў шэраг з хлопцамі. Бо тыя ж яўна заўважылі Г. і злуюцца на несправядлівасць – найбольш бухім і адвязным учора быў ён, а не яны. І тым не менш Мемуаран, як бы не бачачы неадказнага, працягваў муштраваць літаратурную моладзь. Белякявічуса, што нядбала адціскаўся ад лёду, ён пагнаў на перакладзіну, якая на краі пляцоўкі была зладжана паміж двума дрэвамі. Той, як гліст, звіваўся на сцюдзёным жалеззі, але болш за тры разы падцягнуцца не мог. "Яшчэ, яшчэ! Дрэнна!” – сердаваў Мемуаран. Калі Белякявічус зваліўся з перакладзіны, Мемуаран пусціў яго поўзаць па-пластунску па перыметры. А яго хаўруснікаў прымусіў бегаць на карачках уперад-узад.

Пісьменнік Г. працягваў аслупянела тырчаць непададёк, баючыся азвацца. Тым часам ад чаргі сталі спаўзацца сюды цікаўныя. Карэспандэнты "Свабоды” даўно згледзелі гэты ласы кавалак і залеглі па перыметры пляцоўкі ў сумётах, наставіўшы на Мемуарана і яго падапечных рулі відэакамер. Божа, як сорамна было Г.! І тым не менш ён не мог зрушыцца з месца. У натоўпе, які пакрысе атачыў пляцоўку, пачаўся нястрымны рогат, калі Мемуаран закамандаваў маладзёнам бегаць навыперадкі дваццаціметроўку, а таму, хто прыбяжыць апошнім, належала лезці на перакладзіну. Бедны задыханы Белякявічус неадменна прайграваў. Ён ужо не мог даскочыць да перакладзіны – і плюхаўся на лёд бязвольнаю клушай. А Мемуаран не адставаў і загадваў адціскацца ад долу. Праз сорак хвілін гэтага відовішча Г. нарэшце выйшаў са зранцвення і пабег на сярэдзіну пляцоўкі да камандзіра. Ён, рыдаючы, пачаў прызнавацца, што і ён учора быў на дыскатэцы, і ён напіўся ў сцельку, і ён парушыў лагерны рэжым – дык чаму ж яго не караюць?! Мемуаран выслухаў яго тыраду, паблажліва паляпаў па плячы і сказаў, што не ва ўзросце Г. трываць такія нагрузкі. Да таго ж, як будуць на яго глядзець чытачы, якія даведаюцца праз "Свабоду”, што сам пісьменнік Г., гэты дбайца за чысціню нораваў, настаўнік і ўзор для падлеткаў, учора нажорся самагонкі і цяпер пакараны? Не, Мемуаран не лічыць гэта ні педагагічным, ні справядлівым. Для Г. будзе сёння іншая праца – увечары ён заступае вартавым перад гандлёвай кніжнай палаткаю. Стрэльбу атрымае пасля вячэры. А цяпер хай ідзе падмацавацца на палявую кухню і становіцца ў чаргу. Затым Мемуаран зноў павярнуўся да Белякявічуса і хаўруснікаў ды пракрычаў: "Упор лежачы!”

 ПРАЦЯГ

Просмотров: 716 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024