Сайт Міхася Южыка Суббота, 28.12.2024, 00:56
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 16 » Чарга-12(ІІ) з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 12-(ІІ)
11:35
Чарга-12(ІІ) з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 12-(ІІ)

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 12-(ІІ)

http://iuzhyk.livejournal.com/253455.html

Дзень пакрысе набіраў сваю моц, раскачагарваўся на звыклую паўсядзёншчыну. Пісьменнік Г. нарэшце дабраўся да палявой кухні і, можна сказаць, упершыню за суткі нармалёва перакусіў. Меню было неблагое – рэвеневы вітамінны адвар з косткамі барана, паўцагліны чорнага хлеба і на запіўку адвар з жалудоў. Асабліва спадабаўся гэты жалудовы эмітатар кавы. Непітушчы пісьменнік Г. дужа сумаваў па ўлюбёным сваім напоі – зваранай каве, адзінай яго страсцю пасля, зразумела, літаратуры. Жалудовы адвар спарадзіў процьму прыемных успамінаў аб доме, аб мілай сэрцу рэдакцыі сранцавіцкай раёнкі.

Потым Г. з паўгадзіны пабрадзіў па прылеглых дварах, каб пабыць на адзіноце да таго, як заступіць у чаргу. Двары былі завалены двухметровымі сумётамі. Дворнікі прарылі там асобныя сцяжыны, па якіх народ рушыў, як па акопах. Была расчышчана і дзіцячая пляцоўка, на якой нехта забыў вядзерца і шуфлік. Г. узяў гэтыя малечыя прычындалы ў рукі, задуіліва пакруціў і паставіў на заледзянелую дзіцячую горку – каб было бачна гаспадарам. Прастадушны Г. і падумаць не мог, што з такога віднага месца цацкі хутчэй скрадуць тыя, каму яны не належаць, чымся знойдуць тыя, хто іх згубіў. Г. жыў у сваім, пабудаваным ім казачным свеце, населеным дзівоснымі персанажамі, якім чужасныя нізкія зямныя памкненні, як тое ўкрасці, згвалціць, наздзекавацца. Праўдзівей, асобныя персанажы, што няслі ў сабе зло, ён наўмысна ўводзіў у свае светлыя творы – каб пры канцы развянчаць іх, выкрыць, зніштожыць маральна. Пісьменнік Г. быў, папраўдзе, добрым чалавекам.

Чарга сёння, як заўважыў Г., была непрывычна ажыўленая. Відаць па ўсім, на яе паўплывалі ўчарашнія шашлыкі, бясплатнае піва і фейверк, зладжаны "Варвестам”. Ля кніжнай палаткі, зноў, як і ўчора, віўся хвост чаргі. Прадаўцы – Мемуаран і два яго памагатыя, Навумовіч з Ачмуціным, – сядзелі на сваіх месцах і спрытна адпускалі тавар. Г. успомніў, што ўчора так і не набыў прыгожую кнігу, а сёння няма сілаў стаяць у дзвюх чэргах. Яшчэ будзе час набыць варвестаўскую прадукцыю. Цяпер жа трэба стаяць – то бок займацца справай, дзеля якой ён прыляцеў на верталёце са Сранцавічаў. Чарга шумела – бурчэла, шаптала, пляткарыла, смяялася, нават плакала. Тут прысутнічаў, словам, увесь спектр чалавечых эмоцый. А першай дня, зрэшты, па ёй прашалахцелі трывожныя словы "хуткая”, "прыступ”, "сэрца”. Аказалася, адзін пажылы дзядзька выйшаў на ганак пасля размовы з рэдактарамі ды раптам схапіўся за грудзі, закашляўся і пакаціўся з прыступак. Людзі кінуліся да яго, паднялі, аднеслі ў медыцынскую палатку. На гэты раз абышлося без "хуткай” – дзяжурная дактарыха з медсястрой прывялі яго да прытомнасці.

Неўзабаве гэты вусаты і сівы чалавек, сантэхнік па сваёй асноўнай спецыяльнасці, сядзеў ля вогнішча Напаўарлова на купцы дроваў і за конаўкай чаю распавядаў, што з ім здарылася. Пісьменнік Г., апанаваны цікаўнасцю, выйшаў на колькі хвілін з чаргі і паслухаў яго аповед. Выявілася, што рэдактары працавалі з ім усю ноч, пачаргова. Адзін рэдактар быў злы – і распякаў дзядзькавы вершы на ўсю закрутку, прыдзіраўся да кожнай дробязі, абражаў, пагражаў, не даваў нават вады папіць. Другі ж рэдактар, што змяняў яго кожныя дзве гадзіны, быў сама дабрыня. Ён прапаноўваў аўтару цыгарэтку, наліваў баржомі, даставаў з халадзільніка бутэрброды, гутарыў задушэўна, умольваючы па-добраму забраць рукапіс. Але дзьдзька, спрактыкаваны ў літаратурных варунках, на гэта не згаджаўся. Тады добры рэдактар сыходзіў – і на змену яму ў кабінет урываўся той ранейшы, суровы. Ён лаяў паэта, марыў голадам, пагражаў пабоямі, карцэрам, курыў, наўмысна пускаючы дым у твар апанента. Але і на гэта не паддаваўся паэт – ён цвёрда стаяў на сваёй праўдзе, што рукапіс яго варты друку. Карацей, мардавалі яго так паўсутак, потым выпусцілі, не дамовіўшыся ні аб чым. Прызначылі явіцца праз некалькі дзён. І вось, удыхнуўшы на рэдакцыйным ганку свежае паветра, расслабіўшыся, паэт-сантэхнік, які ніколі не жаліўся на здароўе, адчуў моцны боль за грудзінай і ўдушша; уваччу пацямнела, і ён не памятае, як апынуўся ў медыцынскай палатцы… З узрослай трывогай у душы, якая дужалася з прыроднай мужнасцю, адыходзіў пісьменнік Г. ад вогнічша Напаўарлова і ўціскаўся ў чаргу.

ПРАЦЯГ

Просмотров: 692 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024