(пра двубой Асі і Вікі, ці [напаў]Адкрыты ліст маладому крытыку)
Не перастаеш пацяшацца калізіямі беларускага літпрацэсу. Прызнаюся, заўсёды адчыняю ЖЖ пасля працоўнага адрэзку часу, перад абедам, каб адпачыць душой і падняць сабе апетыт. Забаўляюць, шчодра цешаць мяне беларускія літаратары. Праўда, пераважна глупствам сваім.
Зрэшты, Асі Паплаўскай прэтэнзіі пад’яўляць немагчыма. Эмацыйнасць – адметная рыса яе характару. А таксама – дастатковая шчырасць і незлапомнасць. За што паважаю. Дададзім сюды маладосць і асаблівасці жаночай псіхікі – і ўсё становіцца на свае месцы: толькі так і павінна рэагаваць Ася на пэўныя рэчы, інакш бы сама сабой не была.
Просмотров:
831
|
Добавил:
NORAD
|
Дата:
02.03.2010