Сайт Міхася Южыка Воскресенье, 29.12.2024, 06:01
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Июнь » 21 » Чарга-40 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 40
12:53
Чарга-40 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 40

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 40

http://iuzhyk.livejournal.com/260730.html

Падскочыўшы да чаргі, пісьменнік Г. не стаў туляцца па людных месцах, а хаваўся ў ценях і прыслухоўваўся да гаворак людзей. Пра таемную сустрэчу з нацыяналістам ніхто не абмовіўся. З новага Г. пачуў абурэнні, што заўтра як быццам у рэдакцыю заявіцца маршал Цемрашэвіч, з-пад яго, пяра, маўляў, выйшла новая гексалогія. І яшчэ лунала нездавальненне тым фактам, што Мемуаран наладзіў новы каравульны пост – пасля выпадку, калі падручныя Сахроменкі шпурнулі бомбу ў палатку "Варвеста”, прыйшлося ўзмацніць меры аховы, а іменна арганізаваць каравул, які блакіраваў дзесяціметровы ўчастак з боку вуліцы. Каравульны абавязваўся пільна сачыць за ўсімі аўто, што праязджаюць міма, і, калі западозрыць няладнае, страляць з двухстволкі без папярэджання.

Але з гэтым новым пастом Г. пазнаёміцца неўзабаве напоўніцу, калі пачне туды заступаць. Пакуль жа ён прагна лавіў чуткі пра Хабарэвіча. Не, нічога нават ускосна даведацца не ўдалося – настолькі кансператыўна маскіравалі легендарнага нацыяналіста.

Што ж, астатнюю гадзіну неадказны сакратар патраціў на вывучэнне раздзела з Хабарэвічава рамана, балазе памяць непітушчы Г. меў зайздросную. Заканчваў вывучэнне ён ужо ў дворніцкай, куды неўзабаве схаваўся.

І вось у прызначаны час Г. зноў сустрэўся з асцярожлівым Трасянцом, які павёў яго ў глыбіні квартала. Па дарозе праважаты падабраў яшчэ двух чалавек, шапачна знаёмых Г. па чарзе, – хлопца і пажылую кабету. Паздароўкаўшыся адно кіўкамі, змоўшчыкі рушылі ў ноч. Хвілін праз дваццаць мудрагелістага кружляння Трасянец завёў іх у нейкі пад’езд, адамкнуў у цемры дзверы і пацягнуў некуды ўніз. Яны спускаліся ў халодны падвал. Г. было страшна, чаго там таіць. Аднак разам з тым прыемна трапятала авантурная жылка. Трасянец уключыў шахцёрскі ліхтарык, які пачапіў сабе на лоб. Лямпачка высвятляла няроўныя сцены, дзверы з замкамі, цагляную падлогу і – выгіны, выгіны, выгіны… Трасянец і тут блытаў сляды. Праз паўгадзіны Г. быў цвёрда ўпэўнены, што яны прайшлі пад некалькімі дамамі квартала, настолькі доўгі быў шлях. Нарэшце пачуліся людскія галасы, і яны спыніліся каля напаўзамкнёных дзвярэй, адкуль лілося святло. Трасянец праціснуўся ў іх, а тады расхінуў, запрашаючы шэптам.

Яны апынуліся ў вялікім нізкім пакоі, забітым народам, асветленым ярка-ярка. Людзі сядзелі на лавах у некалькі радоў. Перад імі стаяў стол, крэсла, за імі на ўсю сцяну вісеў нацыянальны сцяг. Побач са сталом, на падлозе, высіліся стосы кніг. Трасянец указаў, куды сесці. Напяты, з прамой спінай, не смеючы дыхнуць, сранцавіцкі літаратар сеў і стаў сачыць, казелячы вочы налева-направа. Тут былі збольшага знаёмыя людзі, усё тыя ж чаргоўцы. Некалькі арганізатараў, а таксама вядоўца вечарыны, знаны празаік Трындзевіч мітусіліся на імправізаванай сцэне. У першых шэрагах Г. згледзеў Белякявічуса, а таксама яго верных збраяносцаў – крытыкесу Пуста і паэта Сузіраловіча. Таксама мільганула прычоска Цемняковай, лысіна Слесарэўскага, загарадзіла на міг святло постаць Марыйсевіч, што ўладкоўвалася паперадзе сесці. Зразумела, што Ачмуціна, блізкай душы, тут не было. Г. стала трохі самотна. Аднак ён злавіў на сабе цёплыя вочы Налейнік – у ягоным жа радзе. Гэта дадало пэўнасці. Паўтараючы пра сябе закляты ўрывак з Хабарэвіча, Г. трывожна сачыў за ўсім, што вакол адбываецца.

Нарэшце памяшканне запоўнілася, і тут жа пагасла святло. У цемрадзі забухалі крокі. Адначасова нейчыя галасы зладжана зацягнулі "Пагоню”. Пад гукі гэтага гімну ўспыхнуў пражэктар і высвеціў сцэну – перад сталом высіўся чалавек у белым. Святло было накіравана толькі на яго. "Хабарэвіч!” – радасна затахкала сэрца Г. Нарэшце запалілі ўсё святло – і слынны нацыяналіст паўстаў перад людствам. Трындзевіч урачыста адкрыў вечарыну. Хабарэвіч урачыста вітаў прысутных. Быў ён у белым маскіровачнай халаце, у ім ён, як выявілася, і перасякаў мяжу блізу Гародні, зліваючыся са снегам. Галава яго была перавязана – гэта кранула куля памежнікаў, рана зусім бяспечная, супакойваў вядоўца Трындзевіч. Стосы кніг каля стала аказаліся пяццю новымі раманамі Хабарэвіча, пісанымі ў Нямеччыне, друкаванымі на Ўкраіне і таемна перапраўленымі праз нетры Палесся ў сталіцу. Г. аж затросся – так яму закарцела набыць гэтыя пяць раманаў. Аднак кнігі, паводле Трындзевіча, будуць прадавацца напрыканцы. Пакуль жа, для разгону, вядоўца ўсадзіў Хабарэвіча за столік, яму прынеслі закусак, некалькі пляшак кантрабанднага піва – і легендарны празаік стаў слухаць, як выступаюць літаратары, пачаргова, з месца, чытаючы на памяць урыўкі з ягонай творчасці. Адна дзяўчынка збілася, затармазіла, заплакала. Яе вывелі вон. Г. задалося ад хвалявання, што ён начыста забыў вызубранае і цяпер яго гэтак жа выставяць з ганьбаю. Але ж пранесла – да Г. чарга не дайшла.

Падняўся сам Хабарэвіч (быў ён, дарэчы, у цёмных акулярах) і распачаў на гадзіну прамову. Усе слухалі з трымценнем і захапленнем. Нацыяналіст лаяў урад, прычым такімі словамі, ад якіх у Г. стыла кроў. Сранцавіцкі літаратар заўважыў, які мільганула пару камер "Свабоды” – пэўна, гэта хутка пойдзе ў эфір. Стала напраўду жудасна. Зноў прытрызніліся суровыя міліцыянты, кайданкі і пабоі. Тым больш што вядоўца Трындзевіч папярэдзіў, каб не палохаліся, калі раптам пагасне святло – гэта меры перасцярогі. А Хабарэвіч, аблаяўшы ўрад, пусціўся чмарыць беларускіх літаратараў, даводзячы, што сапраўднай літаратуры ў Беларусі няма і не можа быць. Для сапраўднай літаратуры трэба з’язджаць за мяжу і толькі там, вольна мыслячы, тварыць раман за раманам. Потым ён аблаяў і беларускую апазіцыю за пасіўнасць і баязлівасць, прайшоўся па адсутных Гадановічу і Смякляеву. На што раздаўся вокліч з месца як быццам ад Марыйсевіч: "Гэй, ты не вельмі тут!” Хабарэвіч яе не расчуў і перакінуўся на рэдакцыю напаўапазіцыйнага часопіса "Пустаслоў”, высмейваючы яго літаратурную частку.

Цягам вечарыны некалькі разоў спявалі "Пагоню”. Потым выйшаў невядомы Г. валасаты бард. Потым некалькі маладых паэтак – яны артыстычна, з разбіўкай на ролі, чыталі паэму, складзеную маладымі літаратарамі і прысвечаную Хабарэвічу. А легендарны празаік тым часам піў піва, закусваў. Прыслужнікі прыбіралі спарожненыя пляшкі і прыносілі новыя. Г. здзівіўся, колькі змог выпіць Хабарэвіч, талерантнасць яго да алкаголю была каласальная – ні ў гаворцы, ні ў рухах нацыяналіста не з’явілася збівістасці і дрыготкі.

Вечарына доўжылася далёка за поўнач. Потым пасыпаліся пытанні да Хабарэвіча. Асабліва актыўнічаў Белялявічус, перакрыкваючы астатніх, казыраючы сваім глыбінным веданнем усяе творчасці госця. Яго перабівала Заслаўская з першага рада нястрымным патокам пытанняў. Нарэшце вядоўцы і падручныя распачалі продаж кніг. Пачалася ажыятажная цісканіна. Г. удалося набыць толькі дзве, без подпісу, бо за подпіс усчалася паперадзе бойка. Зноў Марыйсевіч некага адмяцеліла. Словам, Г. быў невыказна рады, калі Трасянец вывеў яго падземнымі хадамі на свежае паветра. Да роднай дворніцкай Г. бег з пачуццямі вельмі складанымі.

 

ПРАЦЯГ

Просмотров: 613 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Июнь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024