Сайт Міхася Южыка Воскресенье, 29.12.2024, 05:30
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Июнь » 9 » Чарга-36 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 36
13:10
Чарга-36 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 36

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 36

http://iuzhyk.livejournal.com/259622.html

Заваліўшыся ў дворніцкую, пісьменнік Г. заснуў мёртвым сном алкаголіка. Але прачнуўся, як і заўсёды, без дзесяці шэсць, дасвятла. Ён быў нечакана бадзёры і радасны – здаровы сялянскі арганізм Г. лёгка справіўся з перапоем. Пэўнымі рухамі Г. скіпяціў вады, кінуў у конаўку цукру і ўмяў гэта з чорнымі сухарамі. А тады, накінўшы кажух і заплечнік, звыкла выбег на шэры двор з агромністым шуфлем. Рэдкія асветленыя акенцы дома, які яшчэ не прачнуўся, віталі неадказнага сакратара. Уначы ўсчалася завея і падкінула яму працы – новыя сумёты высіліся каля агароджы, на дзіцячай пляцоўцы, накрывалі аўтамабілі жыльцоў. Што ж, гэта да лепшага. Г. адчуваў у сабе нерэальныя сілы. Кажух, вушанка і заплечнік паляцелі на снег. Закіпела работа.

…На досвітку двор быў упарадкаваны. Г. усміхаўся першым жыльцам, якія, ідучы на працу, неслі яму падачкі ў кульках – слоікі з квашанай капустай і кашай, белы хлеб, горкая цыбуля, традыцыйнае сала, словам, усё тое, што патрэбна няспешчанаму арганізму работніка. Г. даўно перастаў саромецца гэтых дарункаў, успрымаючы іх як энергетычны абмен: дабро за дабро. Вось і цяпер, заглыбіўшыся ў дворніцкую, ён шчасліва зжаваў гэта ўсё між начыння.

Зрэшты, па меры таго, як Г. набліжаўся да рэдакцыі, настрой яго ападаў. У галаву пнуліся вярэдлівыя думкі аб тым, што ўчарашнія яго подзівгі з калуном не прайшлі міма ўвагі Мемуарана. Нядрэмнаму наглядчыку чаргі, безумоўна, усё далажылі. А Мемуаран умее караць. Ну ды Г. вытрывае і гэта, мужнасці не займаць…

Аднак усё выйшла не так, як малявала палахлівая фантазія Г. Чарга была заклапочана зусім іншым – перад світанкам адбылося новае надзвычайнае здарэнне. З легкавушкі, якая праязджала паўз вогнішча Хлёпуса, нехта кінуў узрыўчатку, раздаўся аглушальны выбух, які пакасіў некалькі палатак, уздыбіў, аплавіў снег. Ахвяраў не было, але на выбух зрэагаваў міліцэйскі кардон, што стаяў у двух кварталах па вуліцы. Некалькі машын ахоўнікаў правапарадку прымчалі на месца здарэння. Пачалася шумлівая разборка. Мемуаран выскачыў з палаткі ў сподніках і валёнках, праставалосы. Але зрэагаваў маланкава – мацёры чалавечышча адразу дакеміў, што гэта падкопы Сахроменкавых людзей, правакацыя з мэтай ліквідаваць канкурэнта на кніжным рынку. Нягоднікі ведалі, што за чаргою ідзе пільны міліцэйскі нагляд… Утаймаваўшы праведны гнеў, Мемуаран скамандаваў падручным кінуць на месца выбуху напаўпустую каністру, трохі разліць паліва. І калі прыбылі вартаўнікі правапарадку, ён сачыніў версію, што нібыта па недаглядзе праліўся і ўзарваўся бензін. Тым не менш, капітан і некалькі лейтэнантаў дакалупаліся і да гэтага, настойваючы, што меры пажарнай перасцярогі не выкананы і ёсць небяспека для жыльцоў суседніх дамоў, а таму вогнішчы мусяць быць згорнуты, палаткі разабраны. Мемуаран, размахваючы рукамі, угаворваў афіцэраў і сяк і так. Тыя ўпарціліся. Падаспеў скандальны Пушчанскі і толькі падліў масла ў агонь – міліцыянты ўперліся яшчэ больш, шумнага кухара схапілі за рукі. Гутарка зацягвалася і, здавалася, заходзіць у непраходны тупік. Але ж Мемуарану ўдалося-такі адклікаць капітана "на пару слоў”, яны завіталі ў палатку "Варвеста”, прабылі там хвілін пяць і выйшлі з зусім інакшым настроем, амаль па-сяброўску. Пры гэтым бравы міліцыянт нешта хаваў ва ўнутраную кішэнь. Параўняўшыся з камандай, ён махнуў падначаленым рукой, яны ўскочылі ў машыны, з ровам развярнуліся і ад’ехалі.

Гэтак быў уладжаны раптоўны канфлікт. Аднак чарга ўжо была абуджана ад сну, разварушана, звыкла ўстурбавана, набракаючы літаратарамі, што вярталіся з ночы. І яшчэ доўга ў ёй віравала гамонка, якая разраджалася нязначнымі сутычкамі, лаянкай, штурханінай і тузанінай.

Не чакаючы загаду Мемуарана, дысцыплінаваны Г. прыняўся парадкаваць пляцоўку перад фатэлем Хлёпуса. Зачысціў месца выбуху, вырыў і выкінуў заліты бензінам снег, ліквідаваў вульгарныя сляды міліцэйскіх ботаў, нарэзаў яловага голля і ўслаў ім пляцоўку. Стала чыста, духмяна, па-людску. Потым Г. далучыўся да Слесарэўскага раўняць агароджу палаткі "Варвеста” і ставіць нанова некалькі палатак, перакошаных выбухам.

Дзень набіраў звыклы свой рытм. Бліжэй да абеду падышоў і Ачмуцін з чамаданчыкам, дзе несумненна ляжаў і дыск Г., і заява, і грошы. Чысты, свежы і выспаты, Ачмуцін адразу пакіраваў да палаткі "Крытыка”, якую ў чарзе называлі яшчэ кантораю "Белякявічус і К”. Знаходзіўся ў палатцы лірык даволі доўга, заняты працаю Г. не заўважыў, як той выйшаў адтуль, і ўбачыў Ненатоля ўжо па абедзе на звыклым працоўным месцы – за кніжным прылаўкам у палатцы "Варвеста”. На пару з Навумовічам яны спрытна адпускалі тавар. Мемуаран тым часам сустракаў белы мерседэс Хлёпуса і дакладваў аб здарэнні з перадсвітальным выбухам.

ПРАЦЯГ

Просмотров: 583 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Июнь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024