Сайт Міхася Южыка Пятница, 29.03.2024, 16:06
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 28 » Чарга-26 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 26
12:10
Чарга-26 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 26

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 26

http://iuzhyk.livejournal.com/257100.html

У дворніцкай пісьменнік Г. сагрэў сабе кіпеню на двухфаернай пліце, дастаў з заплечніка тры кавалкі цукру і папіў кіпень упрыкуску, зажоўваючы чорнымі сухарамі. Пасля гэтага пачала апаноўваць салодкая млявасць, і Г. рашыў не марудзячы ладзіцца спаць. Ён кінуў нейкія рызманы на свабодную ад інвенара пляцоўку і лёг туды, падабраўшы ногі і галаву пад кажух, затуліўшы вушы заечай шапкай. Вырубіўся імгненна.

Аднак пасярод ночы яго разбудзіў страшны грукат. Г. падхапіўся на ногі і прыслухаўся скрозь удары трывожнага сэрца. Грукат паходзіў ад уваходных дзверэй – нехта іх скаланаў і лаяўся з таго боку па мацеры. Г. на дыбачках падступіў да дзвярэй. Ад удараў тыя ледзьве не зляталі з завесаў. Неадказны сакратар адчуў холад пад лыжачкай. Ён не наважыўся спытаць, хто там, толькі зірнуў у вочка. За дзвярыма варушыліся нейкія цені. Яны клялі, як потым здагадаўся Г., упраўдома. І патрабавалі выпіўкі, як пазней зразумеў Г. Зараз жа яму прыйшлося замерці не дыхаючы хвілін на пятнаццаць, пакуль дзядзькі калашмацілі дзверы і мацюкаліся. Затым яны сышлі ў ноч.

Г. вярнуўся ў кухню-дворніцкую. Лёг на рызманы. Паглядзеў на наручны гадзіннік. Да шасці раніцы, калі трэба будзе ўставаць, заставалася каля дзвюх гадзін. Нягледзячы на начны верад, Г. зноў заснуў нібы салдат і абудзіўся за хвіліну да таго, як мусіў запікаць будзільнік. Неадказны сакратар каторы раз пахваліў сваю падсвядомасць. А тады сагрэўся кіпенем і выскачыў за дзверы з рыдлёўкай і шыфлем.

Двор патанаў у цямрэчы. Толькі самотны ліхтар у процілеглым куце разгойдвала ветрам. Амаль усляпую Г. прыняўся за працу. Скінуў кажух, але на саракаградусным марозе неўзабаве яму стала горача. Жыльцы дома, якія з сямі раніцы пачалі выбірацца на працу, здзівіліся барадатаму дзядзьку ў світэры і з мяшком за плячыма, які, арудуючы шуфлем, варочаў горамі снегу. Такой самаадачы яны не назіралі ніколі.

У дзевяць Г. скончыў працоўную вахту. Добра разднела, і было відаць, што траціна двара вызвалілася ад снегу аж да мерзлай зямлі. Велізарныя гурбы пакрывалі агороджу двара і паціху звальваліся на суседні дзядзінец. Адтуль нехта нябачны лаяўся і праклінаў Г. Халера на іх! Галоўнае, што дзённая норма выканана. Цяпер можна імчацца ў чаргу. Г. забег у дворніцкую, скіпяціў вады і паеў трохі сухароў, размочваючы. Гэтак замарыў голад.

Не марнуючы ні хвіліны, ён пакіраваў да роднай рэдакцыі. Там яго вітаў добразычлівы Мемуаран, які якраз скончыў раздаваць нарады на працу. Ён парукаўся з Г., спытаў, як прайшло дзяжурства, патрапаў па плячы і сказаў ісці снедаць, пакуль кухня не зачынілася. Пасля сняданку яму і Слесарэўскаму належыць раўняць агароджу вакол палаткі "Варвеста”, якая ўначы пакасілася. Бурану не было, таму ёсць падазрэнне, што гэта здзейснілі людзі. Што ж, Мемуаран правядзе ўніклівае расследаванне і вінаватым не пазайздросціш. Да слова, Г. згледзеў, што на перакладзіне ўжо вісіць адзін хлопец з перавязанай галавою – той самы, які ўчора пацвельваў з Марыйсевіч і атрымаў ад яе на арэхі. Другі пабіты публіцысткай небарака тым часам адціскаўся пад перакладзінай каля ног першага. Так, у лагеры парадкі былі суровыя, і Г. мусіў прызнаць гэта звышсправядлівым. Іначай бы чаргоўцы даўно перакусалі адно аднаго.

Г. так і не ўдалося паснедаць: праходзячы міма запаветнай канторкі Слесарэўскага, ён убачыў пад ёй жоўтую пляму. Як варожая страла працяла адчуваннем нядобрага. Наблізіўся – і ахнуў: ад канторкі ішоў смурод свежазамерзлай мачы. Нейкая свалата на яе спецыяльна насікала. Жоўтыя разводы шчодра пакрывалі корпус канторкі; сцякаючы, яны ўтварылі лужыну, якая заледзянела. Падонкі! Зайздроснікі! Яны не маглі перанесці таго, што жыццё ў Г. наладжваецца, што да яго вярнулася творчае натхненне, што ён не марнуе тут час, як яны! Г. ахапіў зверскі шал. Каб ён убачыў зараз ухмылістую фізіяномію таго, хто гэта зрабіў, то схапіў бы калун і разваліў яго мазгаўню. Аднак на канторку мачыліся ананімна. і можна было толькі падазраваць, што гэта зроблена памагатымі Гадановіча. О, як хацелася зараз наскардзіцца Мемуарану, каб той выкрыў і пакараў гэтых вылуюдкаў! Аднак Г. не хоча выглядаць ныцікам і слязліўцам. Ён выцерпіць гэты глум, ён адчысціць канторку ад смуроднях сцулёў і сёння ўвечары прымецца за новыя раздзелы аповесці. Хай ведаюць мярзотнікі, што ніякія падкопы і злыбеды не пахіснуць яго волю. Г. абяззброіць іх сваёю рашучасцю! З гэтымі мужнымі думкамі Г. пайшоў да Слесарэўскага, узяў у таго рашпіль, вярнуўся да канторкі і стаў сшчышаць з яе агідную намаразь. Замерзлую лужыну ўнізе разбіваў ломам.

ПРАЦЯГ

Просмотров: 614 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024