Сайт Міхася Южыка Пятница, 27.12.2024, 08:35
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 26 » Чарга-25 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 25
11:51
Чарга-25 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 25

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 25

http://iuzhyk.livejournal.com/256859.html

Да вечара Г. тварыў на сваім працоўным месцы – за канторкай, гожа змайстраванай інжынерам-будаўніком Слесарэўскім, а па сумяшчальніцтве знаным беларускім байкапісцам. Мемуаран па абедзе некуды з’ехаў, таму ў лагеры панавала вольніца. Хлопцы швэндалі ўзжоўж чаргі ды фліртавалі з маладзіцамі. Запраўляў Белякявічус, які без нагляду Мемуарана зноў стаў барзець – адпускаў занадта вострыя кепікі наконт знешнасці некаторых жанчын. І неўзабаве паплаціўся за гэта. Праўдзівей, не ён сам, а яго хаўруснікі – маладыя аўтары часопісаў "Бадзёрасць” і "Высерань”. Раздухарыўшыся, двое хлопцаў дазволілі сабе насміхнуцца са знешнасці Марыйсевіч, якая стаяла даволі далёка ад іх. Аднак нехта ёй нафіскаліў, папулярная публіцыстка падляцела да хлопцаў імгненна і, заўсёды хуткая на расправу, надавала ім кухталёў. У аднаго высеранца літаральна заплыло вока, ён колькі дзён потым хадзіў з павязкай на паўтвару. Другога Марыйсевіч ударыла ў каленны сустаў, і небарака затым доўга накульгваў. Зноў Гадановічу давядлося суцішваць сяброўку, якая, распаліўшыся, шукала новай крыві, то бок чалавека, да каго можна дакалупацца. Прыйшлося вывесці яе за межы лагера.

Аднак Гадановіч не марнаваў час – хутка вярнуўся, сабраў вакол сябе літаратурную чэлядзь, маладых нахабных бяздарнасцяў. Яны сталі непадалёк ад вогнішча Хлёпуса і, знарок гучна, пачалі сцябацца з пісьменніка Г. Паказвалі пальцамі, рагаталі, нехта нават запусціў куском лёду. Вялікімі намаганнямі волі Г. трымаў сябе ў руках і не паддаваўся на правакацыі. Няхай сабе дурэюць – Бог ім суддзя. Г. разумеў, што ён тварыў для гісторыі, дзеля беларускай літаратуры, дзеля найсветлай будучыні. А Гадановіч з хаўруснікамі не сунімаўся. "Барадатая балда!”, "Сранцавіцкі крэцін”, "Ёлупень!” – цвялілі слых іхнія выкрыкі. Самае крыўднае было тое, што чаргоўцы, як згледзеў Г. краем вока, таксама паддаліся настрою падонкаў і весела назіралі, чым гэта скончыцца. Пісьменніку Г. прыйшлося ўвесці сябе ў найблыбейшы транс, ён поўнасцю выключыў рэчаіснасць і застаўся з мілымі сэрцу героямі.

Апоўначы, калі ён выйшаў з медытацыйнага стану, Гадановіча з памагатымі след прастыў. Задзірыста дымелі палаткі скрозь завіруху. Вецер гайдаў драцяную агароджу палаткі "Варвеста”. З боку вогнішча Смякляева даносіліся рэзкія выгукі – нам, відаць, ладзіўся чарговы мітынг нацыяналпатрыётаў. Вогнішча Напаўарлова ахапіла людское кола. Там звінелі  гітара і тонкі дзявочы голас. Вокны нядрэмнай рэдакцыі свяціліся праз шчыльныя канцылярскія шторы. Цьмяным срэбрам паблісквала пад рэдкімі ліхтарамі вуліца.

Г. любоўна закрыў блакнот і запхнуў яго разам з асадкаю ў заплечнік. На сэрцы стала радасна. Найперш ад таго, што ён агораў сёння дваццаць з лішкам старонак. А яшчэ таму, што не трэба было цягнуцца ў начлежку. Яго чакала цёплая дворніцкая. І асбалютна бясплатна. Закінуўшы мяшок за плечы, неадказны сакратар пашкандыбаў скрозь завею.

ПРАЦЯГ

Просмотров: 594 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024