Сайт Міхася Южыка Пятница, 27.12.2024, 08:09
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 16 » Чарга-16 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 16
11:52
Чарга-16 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 16

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 16

http://iuzhyk.livejournal.com/254233.html

Увесь дзень, да позняга вечара, Г. шчыраваў на кухні чорнарабочым. Яго перадалі ў распараджэнне кухара, суровага шасцідзесяцігадовага паэта Пушчанскага. І той не выпускаў з-пад сваёй прыдзірлівай увагі падначаленага ні на хвіліну. Пушчанскі (або як хіхікалі ў тусоўках – Запушчанскі ці нават Спушчанскі) быў паэтам-лірыкам, які праславіўся некалькімі дзясяткамі кніг сваіх узнёслых вершаў. Паэт апяваў Пушчу, свой радзімы куток. Чытаючы яго вершы, слёзы наварочваліся на вочы чуллівага пісьменніка Г. Ён даўно хацеў пазнаёміцца з лірыкам, аднак не прадчуваў, што знаёмства гэта адбудзецца ў такім малапаэтычным месцы, як лагерная кухня, з яе дымам, чадам, смуродам недаедкаў, з пахамі прагорклага масла і тухлай капусты. Мала таго, кухар хадзіў вечна нахмураны і лаяў Г. за кожную прамашку – за неразваротлівасць, за нячыста, на яго погляд, вымытыя жалезныя талеркі, лыжкі і конаўкі, за бруд на падлозе і ўвогуле за тое, што сам выгляд Г. яго раздражняў.

Але ж раздражняў Пушчанскага не адзін Г. Па чутках, гэта быў надзіва склочны і лямантлівы дзядзька, што, зноў жа, ніяк не вязалася з яго ажурнымі прасветлымі вершамі. Акрамя таго, баялі, што Пушчанскі насамрэч у роднай пушчы не бываў гадоў ужо пятнаццаць, што разасраўся з роднай сястрой і братам і вядзе з імі цяжбу за бацькоўскую халупу ў тры акны. Раней, калі Пушчанскі летаваў у Пушчы, ён адмоўна настроіў супроць сябе ўсіх суседзяў, бо лаяўся з тымі з любой драбязы. Аднаго разу ён быццам бы ўначы пераставіў плот з суседам, усшырыўшы сваю тэрыторыю на колькі квадратных метраў. І яшчэ Пушчанскі быў нібыта вельмі абаротлівым у жыцці, у яго побытавым, матэрыяльным, далёкім ад лірыкі баку. Прыехаўшы сорак гадоў таму здзіўляць сталіцу, ён пачаў з таго, што ажаніўся на другім курсе з аднагрупніцай-мінчанкай, якая мела трохпакаёўку, пражываючы з бабуляй. Бабулю Пушчанскі зацкаваў і заеў да магілы даволі хутка і ўжо напоўніцу заўладарыў у кватэры. Тры яго сыны і адна дачка былі на сённяшні момант добра ўбітыя ў сталічную жылплошчу, у Пушчанскага была цэлая процьма ўнукаў. Зрэшты, зваднічаў і грызся ён з дзецьмі няспынна, усе хадзілі па яго струнцы. У рэдакцыях Пушчанскі нахрапіста сварыўся за ганарары. Цяпер жа, у чарзе, выскандаліў сабе самае цёплае месца – пры кухні.

Памятае пісьменнік Г., як яго гадамі мучыла пытанне – што ж за пушчу апявае Пушчанскі – Белавежскую ці Налібоцкую, ці якую яшчэ. Бо ў вершах пушча не мела пэўнага вызначэння. Гэта быў сімвал прыгажосці ды чысціні, якой самому лірыку ў жыцці, відаць, не хапала. Ва ўсякім разе, пісьменнік Г. лётаў пад яго наглядам і пануканнямі як сраны венік.

У абед выйшаў чарговы скандал. На кухню раптоўны заваліў Чувырла, які адлежаўся пасля помных пабояў і прывалокся сюды па новую прыгоду. Азызлатвары, ён запатрабаваў абед, а потым, узяўшы сваю міску варыва, не еў і стаў галасіць, што гэта нахабства варыць суп з бульбянога шалупіння і запраўляць яго рыбінай луской. На што Пушчанскі мацюкамі паслаў яго вельмі далёка. Чувырлу было толькі таго і трэба – ён расшумеўся, раскрычаўся, растопаўся нагамі, патрабуючы "нармальнай ежы”. Пушчанскі, схаваўшыся за кухарскай стойкай, працягваў пасылаць таго куды трэба. Абурыўся і народ, што знаходзіўся ў кухоннай палатцы. Нехта ўспомніў, што Чувырлу нават супу не належыць даваць, бо ён не стаіць у чарзе, паколькі даўно нічога не піша. Гэта яшчэ больш раззлавала п’янюгу – ён выплюхнуў суп некаму ў твар і схапіў загрудкі. Чаргоўцы мігам павіслі ў яго на руках, патрабуючы супакоіцца. Але Чувырла роў як ранены дзік, намагаючыся выслабаніцца. Заверашчаў голас збарвянелай Налейнік: "Пайшоў вон, прытырак!” Крытыкеса даўно зненавідзела Чувырлу за яго насмешкі з яе. Здавалася, яна вось-вось рынецца на Чувырлу і ўчэпіцца ў пысу. Тут прыбеглі Напаўарлоў і Гадановіч ды пачалі ўгаворваць Чувырлу суцішыцца. Марна – той працягваў абурана рыкаць і выць.

Пісьменнік Г., які трывала звязваў Чувырлу з той тузанінай, калі яму размяжуліла твар кульба дзядка-літаратара, трымаўся ў баку, шаруючы ў цёплай ванначцы ліпкія ад тлушчу талеркі. Толькі калі з’явіўся Мемуаран, Чувырлу сяк-так удалося суняць. Узяўшы за плячо здаравілу, якога ўжо выпусцілі чаргоўцы і які працягваў булькатліва парыкваць, Мемуаран павёў яго ў сваю палатку, дзе, відаць па ўсім, наліў традыцыйныя дзве шклянкі гарэлкі. Прынамсі выйшаў з палаткі Чувырла даволі лагодны. Яго тут жа падхапілі пад рукі людзі Хлёпуса і выправадзілі з тэрыторыі лагера. Ля самага праспекта Залежнасці Чувырла стаў гарлаць блатныя песні і яго павязаў міліцэйскі нарад.

 ПРАЦЯГ

Просмотров: 634 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024