Сайт Міхася Южыка Пятница, 19.04.2024, 00:12
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 16 » Чарга-9 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 9
11:24
Чарга-9 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 9

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 9

http://iuzhyk.livejournal.com/251717.html

Марыйсевіч з’явілася знянацку, у жывым калідоры паміж дзвюма чэргамі, як бы маючыся агаломшыць людзей. З’явілася ў чорным трыко і сінім цесным світэры, басанож, з валасамі тырчастымі, аблітымі, відаць, нейкім клеем. На шыі ў яе вісела шыльда з надпісам, які пісьменнік Г. так і не паспеў расчытаць. Марыйсевіч зацягнула голасна, з завываннямі, нейкую ўкраінскую песню, выпростваючы рукі ўгору. Народ напраўду аслупнеў. Раптам з чэргаў выскачылі чатыры маладзёны рознага полу, але ў аднолькавых з Марыйсевіч уборах. У іх руках вокамгненна з’явіліся бенгальскія агні, адзін ірвануў петарду, а тады ўсе яны хорам завылі. Пры гэтым дзве дзяўчыны ў трыко распласталіся ля ног Марыйсевіч.

Гэтае вычварства пісьменнік Г. назіраў з трывожным здзіўленнем. Толькі потым яму, правінцыялу, патлумачылі, што гэта перформэнс. Пакуль жа ён сачыў за развіццём падзей з няўцямным выразам праставатага твару. І вось праз колькі хвілін нешта пайшло не па сцэнарыі. Марыйсевіч неспадзявана кінулася да меншай чаргі, схапіла некага і стала лямантаваць. З дапатопнай цікаўнацю Г. пасунуўся да яе. Аказалася, што Марыйсевіч, магутная і грозная, трымала за футра худзенькую дзяўчыну, у якой Г. пазнаў скандальна вядомую журналістку Заслаўскую. Марыйсевіч тузала яе за футра і галасіла, каб тая выйшла вон і не глядзела на яе. Дзяўчына рахмана пераконвала, што стаіць у чарзе па кнігі і зусім не збіраецца глядзець на гэты дурнаваты спектакль. Ад слоў Заслаўскай Марыйсевіч увачавідкі прыходзіла ў дзікі шал. Твар яе збарвянеў, як у гіпертанічкі, яна перахапіла Заслаўскую за каўнер пад горлам і матляла, соўгаючы па наледзі. Народ наўздзіў бязмоўнічаў і бяздзейнічаў.

Распаляючыся, Марыйсевіч зыкнула, што апошняга разу загадвае Заслаўскай сысці па дабру, але, не дачакаўшыся адказу ад спалатнелай дзяўчыны, тарганула яе так, што тая паслізнулася і ўпала б, каб не магутная рука Марыйсевіч, што трымала яе каўнер. Тады раз’ятраная публіцыстка падняла Заслаўскую, нібы перыйка, з зямлі ды заляпіла смачную аплявуху. Раздаўся характэрны пляскат. Але і на гэта народ не зрэагаваў. Марыйсевіч, падсілкаваная высокай дозай адрэналіну, усчала калашмаціць маладую жарналістку штосілы. Яна біла ёй пад дых каленам, ірвала валасы, узнагароджвала кухталямі, шоргала па наледзі. Толькі праз секунд дваццаць гэтага шалённага гвалту з натоўпу выскачыў Гадановіч і павіс на руках у прыяцелькі.  Туга б яму прыйшлося, каб  за ім следам не выскачылі памагатыя і не ўчапіліся за ўсе рукі і ногі Марыйсевіч – на кожным яе члене павісла некалькі мужыкоў. Прагрэсіўную публіцыстку павалілі долу, намагаючыся суняць, але яна раўла як скажоная, патрабуючы даць ёй "гэтую гадаўку”, то бок Заслаўскую.

Чым правінавацілася худзенькая дзяўчына перад Марыйсевіч, пісьменнік Г. не ведаў. У той самы момант, калі трэба было ўмяшацца і спыніць гвалт, Г. раптам працяў подленькі страх. Успамін пра папярэднюю бойку, з удзелам таксама скандальнай Марыйсевіч, не даваў зрушыцца з месца на дапамогу Заслаўскай. Не дазваляў помны эпізод, калі яму раскроіў твар чахлы дзядуля з кульбаю. Г. застросся як у ліхаманцы, не ў змозе крануцца з месца. Ох, як сорамна яму за гэта было… Замест таго, каб мужна імчацца да Заслаўскай, ён захінуў твар далонямі, каб не бачыць збіцця. Балазе працягвалася тое не вечнасць – да зрынутай на лёд Марыйсевіч, якая звівалася ў захопах Гадановічавых людзей, імчаліся дактарыха і медсястра. "Бром з люміналам!” – гэтыя словы доктаркі адбіліся ў свядомасці Г. Медыкі населі на Марыйсевіч і праз адзежыну вялікай іголкай ушпільнулі заспакаяльнае. Прагрэсіўная публіцыстка паторгалася яшчэ з хвіліну, слабеючы, і заціхла. "У палатку, пад кропельніцу!” – закамандавала ўрач. Марыйсевіч поцягам павалаклі да медпалаткі. Народ у чэргах гудзеў растрывожаным вуліем. Вочы Г. замгліла чырвоная павалока, ад напругі яго ўражлівая натура сарвалася на істэрыку. Ён упаў на снег і задушліва ўсхліпваў, і тонка стагнаў, мармычучы няўцямнае для людзей, якія не адразу скумекалі, што Г. патрэбная дапамога.

Медыкі былі занятыя куды больш цяжкім выпадкам з Марыйсевіч, таму Мемуаран абмежаваўся тым, што расціраў твар Г. ледзяністым снегам, даваў поўхі і адпойваў гарэлкаю. Толькі праз гадзіну Г. перастаў трэсціся.

ПРАЦЯГ

Просмотров: 539 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024