Сайт Міхася Южыка Пятница, 29.03.2024, 13:36
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2012 » Ноябрь » 21 » Вершы (лета/восень 2012)
12:48
Вершы (лета/восень 2012)

 

 

* * *

 

 

Лёгка крочыць па зямлі –

не запнуцца.

Думкі гэта караблі,

што вярнуцца.

Моцна хвалямі гайдай,

маё мора.

Рэзкі вецер адганяй

маё гора.

 

Гэтак было заўсёды,

колькі планета ляціць –

лезуць да нас нягоды,

пнуцца, а трэба жыць.

Не існаваць марудна,

быццам расліна, а

біцца пад лёсу спудам,

сэрцамі не канаць.

 

Трэба рушыць пад абстрэл.

Кулі градам.

Ды анёл прашалахцеў

белым садам.

Ён адверне гэты шал

куляў шпаркіх.

Разляціцца іх навал

на агаркі.

 

Гэтак было адвеку,

што прыгажосць заве

кожнага чалавека

ў радасці і журбе.

Рушыць за ёй не проста,

рушыць за ёй – падман.

Бачыць завабны востраў

з мосціка капітан.

 

 


 

 

* * *

"Хто ты, што ты і навошта?” –

хочацца спытаць,

калі лісце хуткай поштай

стане аблятаць.

 

Я – лісток, які вятрыска

некуды шпурне.

Я – бяздонная калыска,

Космас ува мне.

 

Гэту вечную падвойнасць

носім праз жыццё –

глыбіню, узнёсласць, мройнасць...

шэрхлае лісцё...

 

 

* * *

Можна з цямніцы ў дзверы

выйсці ды ўбачыць руні.

Можна пазбыцца веры

у шматгалоссі шумным.

 

Можна забіць каханку

ў шале імгненным дзікім,

потым ачуцца зранку

і захліпнуцца крыкам.

 

Можна быць дабрачынным

і заадно тыранам,

што ўсю сям’ю, як млынам,

душыць штодня дазвання.

 

Многа, занадта многа

ў нас вышыні і ямы.

Божа, судзі нас строга,

ды пашкадуй, як мама.

 

 

* * *

Паэт у таемнасці дзён праваднік,

які з недасяжнага свету

наш свет азарае нязнаным на міг,

зіму перайначвае ў лета.

 

Як стане каму неадужна ісці

ў тумане бясконцым ліпучым –

таму застаецца паэта знайсці

свайго, што з цяжарам разлучыць.

 

Але пазбягайма паэтаў такіх,

што млявай маркоце слугуюць.

Паэт – гэта воін. Яго болю крык

ніколі ніхто не пачуе.

 

Паэт, як святар, што павінен забыць

сябе назаўжды і дазвання.

Яму на амбоне належыць пражыць

ад змроку да светлага рання.

 

 

* * *

Калі не ведаеш, што за сцяной высокай, –

фантазіяй сябе пераканай,

што перавысіш яе пругкім скокам,

надзею прызямлення не губляй.

 

Што там – пясок, трава, калы ці прорвы зеўра,

за моцнаю бясконцаю сцяной?..

Але скачы, як праз кустоўе зебра,

і вер, што смерць не справіцца з табой.

 

Жывеш і чуеш, як лятуць сняжынкі,

бязважка на далонях растаюць,

як вецер гоніць чэрвеня пылінкі

ды птушачкі нябачныя пяюць.

 

І як ліхтарык над пад’ездам свеціць

старога дома, што ў карунках дрэў

стаіць зацішна з марамі аб леце –

як памяць, паратунак і спадзеў.

 

Скачы, мой сябра, за сцяну глухую,

бо толькі ты ствараеш за сцяной

травы дыван, сцяжыну лугавую,

натхнення трапятлівы непакой.

Просмотров: 1762 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Ноябрь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024