Сайт Міхася Южыка Четверг, 18.04.2024, 16:41
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Каталог статей | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Категории раздела
Мои статьи [28]

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » Статьи » Мои статьи

Кастусь Травень: Заўвагі чытача паводле кнігі М.Южыка “Човен на Млечным Шляху”

 

 

1.віраванне страсцей -- стр.1 -- віраванне палкіх пачуцяў
2.не падвержаны страсцям -- стр.-- жарасьці  
3.вопыту -- стр.1 – досьведу
4.Замена панятка ‘’пакута’’ паняткам ’’дыскамфорт’’ мне здаецца цалкам апраўдана
5. не з любві жа жыцця -- стр.2 – да жыцця.
6. ў недаўменні рукамі --стр.2 – неразуменні, здзіўленні, збянтэжанасьці
7. ‘’Бога ў прыродзе няма, як няма чалавека ў якасьці дэталі машыны. Што кіруе Космасам звонку?’’ -- стр. 3 -- Існаванне Бога – катэгорыя Веры. Ні даказаць Яго існаванне, ні абвергнуць немагчыма. Бог – гэта перш за ўсё духоўная існасць. Параўнанне з дэталью машыны вельмі кульгае, ад яго лепш адмовіцца. Дастаткова ўзяць для параўнання панятак ‘’Дом’’, як усе доказы пачынаюць мяняцца. Наогул, калі Бога няма, то наша чалавецкае існаванне дарэмна, і тады ўзнікае жахлівы страх смерці. Але справа ў тым, што Сусвет сыстэмны! Сыстэмна тое, што разумна. Існаванне Розума ў Сусвеце і ёсьць той доказ, што існуе Сіла, якую мы называем Богам. Таму развагі кшталту, звонку ці ўнутры знаходзіцца Бог – гэта развагі мабыць негалоўныя . Дух (магнетызм) існуе. Чалавек сваім магнетызма (аўрай) уплывае на асяродзя (космас), Космас моцна уздзейнічае сваім магнетызмам на чалавека. Такім чынам адзін з складнікаў Бога, яго Дух (магнетызм) існуе ўнутры Сусвету. Ягоны Сын, Хрыстос таксама існуе ўнутры Сусвету. Такім чынам паўстае толькі адно пытанне: дзе Бог Бацька? Напэўна там дзе Ягоны Дух!  
8.яму зручней апраўляцца ў штаны.. – стр.4 – яўная нацяжка. Вельмі хутка немаўляткі разумеюць што лепш какаць ў гаршок.
9. пасцельным спосабам -- стр.6 – праз ложак
10.’’Бо праверыць, ці можна было паступаць інакш, ці можна было пазбегнуць таго ці іншага ўплыву не выпадае.’’ -- Стр.14 – Быццё нібыта мае шмат версій, кожны крок быццам прапануе некалькі варыянтаў выбару. Дылема ‘’выбару’’ увесь час замоўчваецца. Палітолагі, праплочаныя журналюгі, дзяржаўные дзеячы спасылаюцца на ‘’сослогательное наклонение’’. Між тым прадбачанне, планаванне, прапрацоўка варыянтаў блізкага і далёкага будучага – ёсьць адзін з галоўных прынцыпаў сучаснасці. Чалавек увесь час робіць выбар: жонкі, прафесіі, месца жыхарства, гатунка піва, футбольнай каманды….Але заўсёды выбар робіцца ў нейкіх межах, вось гэтыя межы прадвызначаны. Вывучэння магчымых версій мінулага дазваляе зразумець сталёвае валадарства Неабходнасці ў гісторыі. Веданне гісторыі мінулага памагае прадбачыць будычыню. Таму зараз ідзе такая барацьба на гістарычнай дзялянцы. Марксістаў можна шмат у чым абвінаваціць, але яны былі рэалістамі. Прадбачанне будучыні – ёсьць сутнасць навуковага светапогляду. У сучаснасці існуюць рудыменты мінулага з сваім магнетызмам і таксама парасткі будучага.
 У Расеі прымаюць закон аб ‘’паліцыі’’, што сведчыць аб стварэнні дзяржаўных структур па ахове новай рускай буржуазіі. Такім чынам адбываецца канчатковы разлом расейскага грамадства на клас багатых і клас зняважаных і пакрыўджаных. Гэты новы парастк будычыні сведчыць аб узмацненні класавай барацьбы і дрэйфу Расеі да сілавой аўтарытарнай дзяржавы. Лужкоў з’язжае за мяжу на пастаянае месца жыхарства. Ён ведае, што жыць спакойна ў Расеі ў будучыне немагчыма… 

11. плацкім -- стр.15 --- плоцкім.
12. дзе запісана мінулае, сапраўднае і будучыня --стр.17 -- лепш – сучаснасць
13.душа ангельская стр. 20 мабыць – анёльская 
14. аборт стр. 25 нібыта : спарон
15.алкаголь,наркотыкі паніжаючы балявы парог – стр.37 -- павышаючы балявы парог 
16.Чыкаціла гвалціў, забіваў жанчын -- стр.39 --Чыкаціла забіваў падлеткаў і дзяцей.
19.зарываюць зброю --стр.41 – хаваюць зброю
20. устрымліваюцца -- стр.41 – утрымліваюцца
21.бродзячы -- стр.45 -- брындаючы
22. жуючы, п’ючы і спячы -- стр.45 – і спаўшы..
23. недаўменне - стр. –46 -- здзіўленне, неразуменне…
24. аблягчаючы -- стр.46 --- аблегчыўшы..
25. пасцелі -- стр. 47 -- ложку…
26. паўсядзённасьці -- стр. 48 – штодзённасьці…
27.выплюхнуць -- стр.50 – выліцца..
28.любой цаной – стр.50 – любым коштам..
29.скрытых наркотыкаў – стр.51 -- прыхаваных наркотыкаў..
30.званіць -- стр. 52 -- тэлефанаваць…
31. свяшчэннікі – стр54 – святары…
33. цела на парадак разумнейшае любога… --стр. – сыстэмней створана… 
34.ацэнкі -- стр.59. стр.59 -- адзнакі..
35.пусцяковай сутычкі – стр 60 – дробнай сутычкі..
36. сапраўднасьць -- стр.70 -- сучаснасьць
37.калі ў сваім бярлогу – стр.70 – у сваёй бярлозе..
38.страх смерці (адсутнічае ў жывёлы) –стр.71 --с.с. ў жывёлы больш моцны чым у сучаснага чалавека.
39. у працэнце гэтых шчасліўцаў .. – стр.72 – колькі адсоткаў гэтых шчасліўцаў…
40. у цвеце гадоў -- стр.78 – у росквіце гадоў ..
41.Яле -- стр.79 – Але..
42.гэта так званае маўчанне Бога --- стр. 88 – вельмі цікавы і насычаны глубокім сэнсам панятак. Ідэя для апавядання ці рамана.
43. мучачы народ -- стр.84 – ствараючы пакуты
44. самагубства ў жывой прыродзе носяць неразумны характар -- стр.84 – бурундук у сібірскай тайзе ўбачыўшы знішчанае мядзведзем сваё сховішча з запасамі кедравых арэхаў, прыходзіць у адчай і вешаеца на разгалінаванні галінкі дрэва. Ён разумея што перажыць жорсткую сібірскую зіму яму не ўдасцца…


1Адплыццё. Напісана цікава. Але параўнанне з аўтамабілем недакладнае. Чаму не з самалётам, ракетай, караблём? Яшчэ лепш ‘’Дом-карабель’’ у якім жыве чалавек і які чалавек збудаваў для сябе. Таму гэта параўнанне кульгае, не з’яўляецца даказам і лепш яго замяніць на нешта другое.
  Што датычыць смерці і пакуты, то можна разглядаць чалавека на гэты свеце: як выпрабаванне, магачымасьць удасканальванне свайго духа, развіцця свядомасьці, выкананне доўга. Жыць бясконца ці даволі доўга – гэта жахліва. Чалавек які пражыў сваё жыццё вынікова, растаецца з жыццём з журбой, але без роспачы. Іншы раз нават з палёгкай, бо прыходзіць да жыцця новае пакаленне, хцівае, неразумнае, энергічнае, жорсткае і пачынае рабіць тыя самыя памылкі, што некалі рабіў ён сам, гэты пражыўшы сваё жыццё чалавек. Калі сыходзіць ягонае пакаленне, яму ўжо нецікава на Зямле і ён нікому не патрэбны. А там, за межамі ягонага жыцця яго чакае Бог, ягоны сапраўдны Бацька...
  … Наогул Бог не можа паказаць людзям свой лік, доказ свайго існавання, бо тады ўсе кінуць змагацца і працаваць, пачнуць прасіць і маліцца. 
Усё што чалавек прыдумляе, Богу вядома, хаця чалавек нешта там прыдумляе, чаго няма ў жывой прыродзе. Стварыўшы сваю сыстэму, Бог ужо не хоча яе парушаць. Але іншы раз Ён ціхенька і непрыкметна памагае чалавецтву. 
Гітлер хацеў пачаць вайну з СССР 10 мая 1941 года, але затрымаўся на паўтара месяца ў сувязі з вайной ў Югаславіі і Грэцыі. Гэтыя падзеі ўзніклі выпадкова, часткова з-за амбіцый Мусаліні. У кастрычніку 1941 года пад Масквой калі пачалася зіма, немцам не хапіла як раз гэтых паўтара месяцы для перамогі. Бог не хацеў пачынаць зіму ў верасні, тады ўсё чалавецтва пераканалася б у існавання Бога. І зразу знікла б магчымасьць ‘’свабоды выбара для чалавека’’. 
Такім чынам ‘’маўчанне Бога‘’ – гэта магчымасьць ‘’свабоды Выбара’’ для чалавецтва але і ягоная адказнасьць! Між тым існаванне планеты Зямля – ёсьць той доказ, што Бог існуе.
Чалавецтва яшчэ знаходзіцца ў напаўдзіцячым узросце, яно не хоча бачыць пагрозы ў блізкім будучым і займаецца, траціць час, рэсурсы на спажыванне якое перашкаджае выжыванню чалавецтва.
2.Як рыба на беразе. ‘’Хлусня’’ – гэта іншы раз маўчанне. Дастаткава пачаць тлумачыць народу ўсю праўду, як не будзе часу калі працаваць. Народ – рукі і страўнік нацыі, галава нацыі – эліта. Народ ня мае часу разбірацца ў філасофіі, стратэгіі, дыпламатычных хітрасцях. Яму трэба працаваць. Таму замест ведаў народу патрэбна вера ў Лідэра. Лідер не можа і не павінен казаць усю праўду. Наогул лідэр – гэта капітан карабля! Народу самае галоўнае каб лідэр быў разумны, чэсны і не зьбег з карабля ў дзевяцібальны шторм. Хлусня ідзе адтаго, каб захаваць стабільнасьць на нейкі час. Тыя, хто дасягнуў якасьці жыцця, хацелі б каб такі стан рэчаў заставаўся заўсёды. Зараз, калі быццё мяняецца імкліва, патрэбна цэлая інфармацыйная сыстэма каб падтрымліваць патрэбны ўзровень веры. Народ у большасьці таксама за стабільнасьць, але расце новае пакаленне… Аналіз паказвае, што ўперадзі нас чакаюць лакальныя войны і канфлікты. Фактычна інфармацыйная вайна ўжо ідзе. Ярлык-жупел ‘’крывавы дыктатар’’ ужо прылеплены да фэйса. Застаецца толькі замбіраваць насельніцтва і чакаць спрыяльнага моманту. ‘’Праўда’’ бывае іншы раз горшай чым ‘’зло’’. Я ведаю выпадак, калі выказаная ‘’праўда’’ стала прычынай смерці трох чалавек.
‘’Сексуальнасьць’’ – гэта стымул жыцця. Калі паказаць усю праўду пра сексуальныя стасункі між людзьмі, то звычайны чалавек напэўна б адмовіўся ад ‘’праўды’’. Уся ‘’праўда’’ небяспечна для любога народа. Дарослыя нацыіі дазіруюць ‘’праўду’’ для свайго народа, бо берагуць здароў’е свайго насельніцтва і заховаюць ідэалы і міты сваёй дзяржавы. Частка ‘’праўды’’, што вылілася на савецкі народ, разбурыла вялікую краіну.  
3.Ад амёбы да Сакрата. ‘’Прычыны ляжаць як бы па-за матэрыяльным быццём.’’ – гэта вельмі важная канстатацыя. Канстатацыя дазваляе вылучаць новыя версіі ўзнікнкнне жыцця на Зямле. 
  ‘’…Зямля – цэнтр Сусвету’’ – гэтая канстатацыя патрабуе істотна памяняць стратэгію развіцця чалавецтва ў сучаснасьці. Замест Ідэі ‘’Спажывання’’ – вылучыць Ідэю ‘’Выжывання’’. Калі Зямля ‘’Цэнтр’’ – то яе рэсурсы абмежаваны і тады тэрмінова патрэбна кардынальна новая стратэгія выжывання чалавецтва. Гэта ідэю Вам патрэбна дэталёва распрацаваць і прапанаваць еўрапейскай грамадскасьці. Яна ляжыць на паверхні і хутка будзе кім-небудзь агучана. Ашчаднась пры спажыванні, кантроль над нараджальнасцю, квоты на колькасьць насельніцтва для кожнай краіны, рэзкае змяншенне распрацоўкі рэсурсаў, распрацоўка метадаў і тэхналогій па карыстанню ўзнаўляемых рэсурсаў, навукова-тэхнічны прагрэс, вывучэнне патэнцэалу чалавека і чалавецтва, пераход да адзінай планетарнай арміі…
4.Лінія на далоні. ‘’Адчування Абсалюту’’ – гэта трапнае вызначэнне, значна лепшае чым рэлігійнасьць. Рэлігія – гэта нешта звязанае з святарамі, кадзіламі, іконамі, пакутамі, з нейкай несвабодай. ‘’Калі араты ідзе за плугам па ралле, у гэты момант ён напрасткі мае зносіны з Богам’’. Наогул адчуванне Абсалюту - гэта сапраўдная Свабода, бо чалавек слухае Бога і выконвае ягоныя парады ў сваёй хадзе па дарозе жыцця. Мне здаецца што Бог валодае гумарам і цярпеннем. Аднойчы я нешта ці зрабіў ці выказаў такое арыгінальнае (што – не помню) і адчуў як нехта, хто назірае за мной, усміхнуўся. Бог церпялівы, бо церпіць усе нашы паскудствы і гэтым нагадвае бацьку. Парушэнні Боскіх запаветаў – заўсёды караецца самім укладам быцця. 
‘’Вечнасьць’’ – як я адчуваю -- існуе як ‘’нябыт’’ і таксама як ‘’бясконцасьць’’. У ‘’нябыце’’ адсутнічае ‘’прастора’’, ‘’космас’’ і значыць адсутнічае ‘’ час’’.
‘’Інфармацыйная сфера’’ – гэты панятак трэба перавесьці ў катэгорыю філасофскую. Новыя веды здабываюць тыя хто актыўна дзейнічае, магчыма чалавек і створаны дзеля таго каб вырабляць новую інфармацыю. Інфармацыя ўжо сама па сабе пераходзіць у сферу магнетычную і ўздзейнічае на асяродзе-космас. Інфармацыя знаходзіцца напэўна па за часам… Мабыць нават калі знікне матэрыяльны Сусвет, інфармацыя застанецца. Дух (інфармацыя-магнетызм-слова) і ёсьць пачатак пачатку…
5.Розныя душы, адзіная плоць. Тэма любві бясконцая. Але ўсе вычварэнцы высякаюцца эвалюцыяй у першым пакаленні.
6. Праз церні да пустаты. Вельмі добра, так што і дабавіць няма чаго.

‘’Усе так званыя ячэйкі грамадства ці закаханыя пары жывуць па прынцыпе: сварка і прымірэнне.’’ -- Стр.60-- Не зусім так, ведаў шмат сем’яў, дзе бывалі і спрэчкі і канфлікты, але галоўнае жыццё цекла ў русле павагі і любові да самай старасьці.
‘’Сталінскія рэпрэсіі ‘’ -- стр.64 – тэма вельмі неўдзячная, але народ цярпеў С.р., бо ня бачыў іншага выйсця. Краіна на працягу дзесяткаў гадоў знаходзілася на мяжы гібелі. Зараз у Расеі за новага Сталіна прагаласавала бы 70% яе жыхароў, таму што сёння расіяне не бачаць будучыні для сябе. 
Шаноўны дружа. Кніжка дабрая і цікавая. Магчыма для вузкага кола чытачоў. Яна дазваляе беручы тыя ці іншыя ідэі, капаць глыбей, туды дзе яшчэ ніхто не быў. Самае важнае, што яна напісана па беларуску і таму ўнікальная. Ні ў якім выпадку не перакладайце яе на рускі, бо зразу трапіце ў шэраг правінцыйных рускамоўных аўтараў (з маскоўскага пункту гледжання).  

  20 лютага 2011 Кастусь Травень г.Менск
 

 

 

Категория: Мои статьи | Добавил: NORAD (21.02.2011)
Просмотров: 979 | Рейтинг: 1.0/2
Всего комментариев: 1
1 Kastus  
0
Наконт прадвызначанасьці нашага жыцця. Гэта Вашае меркаванне неяк моцна мяне закранула. Раней я ўвесь час бараніў панятак ''свабоды выбару'', бо моцна надакучылі людскія спасылкі на тое, што існуе чалавечы лёс і яго ніяк не абмінеш. І таму трэба пакорна ісьці, як тая жывёліна, па гэтай дарозе... Але зараз, пасля некаторых роздумаў, я прыйшоў да важнай для мяне высновы, што існуюць нейкія лёсавызначальныя моманты жыцця ( пашукайце беларускі адпаведнік гэтаму існуючаму, але не абазначанаму панятку) калі нейкі эпізод мае рашаючае значэнне для чалавечага лёсу. Вось у маім апавяданні ''Час збіраць камяні'' герой стаіць у УІ главе каля вакна і разумея, што '' жыццё на асфальце, якім ён жыў і якім жыве большасьць, не з'яўляецца сапраўдным. Што гэта сон, нейкае механічнае звыклае існаванне...'' У канцы апавядання герой ''... разумея, што Ён прайграў!'' Герой разумея, што ''Ён'' па вялікаму рахунку прайграў. Хаця па рахунку звычайнаму, па якому жыве большасьць, ''ён'' дасягнуў поспеху. У сыстэме ягоных маральных запросаў, ён пражыў эрзацжыццё! аЛЕ, хаця яму вельмі хочацца паласнуць сябе брытвай па горлу, ён валявы чалавек, ён баіцца, паважае і любіць пана Бога і таму церпіць сваё пакутлівае жыццё. Некалі ён пабаяўся зрабіць рашучы крок, не зразумеў унікальнасьць моманта свайго Выбару і таму страшна прайграў. Прайграў назаўсёды! Момант ''Выбару'' такім чынам паўстае, як Лёс. Мне 'хочацца павесьці майго героя далей, па шляху асэнсавання пражытага Лёсу. Хочацца завесьці яго на мяжу жыцця-смерці і потым... А вось потым ідзе тая самая руская звычка закладзеная рускай літаратурай ХІХ стагодзя, узяць і паласнуць брытвай па горлу... Але, нельга...!

» Поиск

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024