Сайт Міхася Южыка Суббота, 27.04.2024, 02:20
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Каталог файлов | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Категории раздела
Мои файлы [79]

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » Файлы » Мои файлы

ЧАРГА
[ Скачать с сервера (635.0 Kb) ] 11.02.2014, 13:24

 

Раздзел 1

Пісьменнік Г., неадказны сакратар газеты "Шлях Правадыра,” прыехаў у сталіцу па важкай патрэбе. Ён прывёз сюды рукапіс, выпеставаны, выняньчаны цягам доўгіх начэй, калі, набраўшыся як жаба твані кавы, ён садзіўся пасля працоўнага дня за рукапіс. Зашываўся ад сямейнікаў – і працаваў, працаваў, працаваў да знямогі.

Г. даўно ўстанавіў сабе правіла: пісаць ад рукі, яму дужа падабалася выглядаць класікам у сваіх вачах. Г. зрабіў над працоўным сталом некалькі абрамленых уласных партрэтаў, якія апрацаваў фаташопам. На адным партрэце, на чвэрць сцяны, Г. сядзеў за пісьмовым сталом, сівы, барадаты і задуменны, уперыўшы пагляд некуды ўдалячынь, падпіраючы рукой падбароддзе, другая ж рука элегантна трымала асадку. На другім, крыху меншым, партрэце Г. знаходзіўся нібыта ў школе (фотамантаж) у атачэнні вясёлай гурмы дзяцей. На галоўцы аднаго белабрысага падшыванца ляжала рука Г., ён быццам перадаваў хлапчуку сваю светлыню; другая рука Г. абдымала развітую рыжую дзяўчынку за плечы, і, трэба сказаць, занадта пяшчотна. Астатнія малышы стаялі наўкола славутага класіка.  На трэцім партрэце быў ужо не сам Г., а яго мармуровы помнік, усталяваны чамусьці на плошчы Якуба Коласа ў стольным градзе. Манціруючы фаташопам, Г. без шкадавання выкінуў з фота бронзавы помнік класіку і акурат на яго месца ўбіў свой мармуровы.

Вось у атачэнні такіх святланосных выяў, поначы, і працаваў Г. месяц за месяцам. Ён падымаўся на досвітку, прасопшы усяго пару гадзін, бадзёрым і натхнёным на новыя дзеянні. Шыбаваў у рэдакцыю "Шляху Правадыра”, дзе запраўляў, па-сутнасці, замест алкаголіка галоўрэда ўсімі справамі. Наведвальнікі цугам цягнуліся да пісьменніка Г., які ўзвышаўся на сваім крэсле, нібы на троне. А ж і сапраўды, неадказны сакратар загадаў зрабіць сваё працоўнае месца на ўзвышэнні, рабочыя доўга шчыравалі, ладкуючы з дошак гэтакі пастамент. Таму наведвальнікі неадказнага выглядалі як бы прасіцелямі, як бы ў нечым вінаватымі перад Г.

Працоўны дзень гэтай замухрыжнай канторы заканчваўся а сёмай вечара, але Г. яшчэ гадзіну-паўтары сядзеў там, давяршаючы дзённыя справы. Потым ён званіў галоўнаму рэдактару дамоў і дакладваў, што ўсё на мазі. Той нешта адабральнае хрыпеў, а часцей адказвала за яго жонка, бо ў галоўнага даўно развілася энцэфалапатыя на глебе алкагалізму і ён не мог звязаць і трох слоў. Дык вось, годна завяршыўшы працоўны дзень, Г. хапаў сваю валізу, авоську і бег цёмнымі завулкамі і калдобінамі райцэнтра з адметнай назваю Сранцавічы дадому.

Яго мікрараён быў у трох кіламетрах ад цэнтра, дзе касабочылася рэдакцыя, і туды яшчэ не праклалі аўтобусны маршрут. Таму даводзілася, утуліўшы галаву ў плечы, трухаць праз блатныя і п’яныя прыватныя сектары, дзе з кожных веснічак мог вымкнуць люты сабака, а з-за кожнага рага – вываліць агрэсіўная гурма тутэйшых дэгенератаў. Г. быў неаднаразова пакусаны, яго неаднойчы збівалі на горкі яблык падонкі, але нязломнасць Г. мацавала яго штодня. Калі білі нагамі, Г. згортваўся на зямлі вожыкам, хаваючы на жываце торбу з рукапісамі. Часцей жа Г. уцякаў, бо развіў у сабе як спрынтэрскія, гэтак і стаерскія здольнасці. І нарэшце, дабегшы да радзімай плітачнай хрушчоўкі, Г. зайцам залятаў на свой пяты паверх, кідаў колькі слоў сямейнікам, ладаваў сабе двухлітровы кафейнік з моцным напоем, заскокваў у свой пакой, зачыняўся там на два абароты ключа і бадзёранька прымаўся пісаць ад рукі, а дакладней, запісваць ідэі, які азарылі Г. цягам працоўнага дня.

Ужо пад раніцу, калі летам віднела, а зімой яшчэ чарнела за вокнамі, Г. шпарка пераносіў сваю пісаніну на кампутар і толькі тады валіўся з ног без сілаў – проста на дыванку ля дзвярэй. Прачынаўся неадказны сакратар без будзільніка роўна ў восем. І так дзень пры дні, месяцамі.

І вось глыбокай зімою, калі ўсе дарогі былі занесены завірухамі і буранамі, пісьменнік Г. завяршыў апошнюю рэдакцыю свайго векапомнага твора, узяў на працы адгулы і выправіўся ў сталіцу. Ні цягнікі, ні аўтобусы тады не хадзілі, нагэтулькі суровая стаяла зіма. Але Г. загадзя дамовіўся з пілотам грамадзянскай авіяцыі, які ляцеў па прадукты на верталёце. Не прайшло і гадзіны, як Г. светлай марознай раніцай апынуўся на аэрадроме ў двух кіламетрах ад кальцавой Менска. Праўда, гэтыя два кіламетры прыйшлося адужаць, прабіраючыся па грудзі ляснымі сумётамі з рукапісам за плячыма. Але, паўторымся, нязломнасці Г. было не займаць.

Перасекшы кальцавую нарэшце, Г. убіўся ў аўтобус, які ехаў у цэнтр. Прыйшлося літаральна вісець, заціснутым паміж суседзямі, якіх набілася як селядцоў, а неацэнны рукапіс трымаць высока над галавой, каб не памялі. Затое было цёпла, звонку ж тэрмометр на аўтобуснай станцыі выдаваў мінус сорак адзін градус.

(скачваецца з сервера па спасылцы ўверсе)

Категория: Мои файлы | Добавил: NORAD
Просмотров: 946 | Загрузок: 140 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024