Сайт Міхася Южыка Среда, 24.04.2024, 00:29
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Каталог файлов | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Категории раздела
Мои файлы [79]

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » Файлы » Мои файлы

Кастусь Травень* РЭВАНШ (апавяданні)
[ Скачать с сервера (789.5 Kb) ] 13.10.2011, 11:49

Анатацыя.   

      У нізцы апавяданняў кнігі ‘’Рэванш’’сучасныя героі апавяданняў праходзіць свой жыццёвы шлях у розных варунках і аб’яднаны тэмай ‘’Кахання’’. Як некалі адзначыў З.Фрэйд ‘’сутнасьць жыцця ўвогуле – гэта барацьба паміж ‘’Эрасам’’ і ‘’Смерцю’’. Некаторыя героі сутыкнуўшыся з гэтай барацьбой, потым увесь час вымушаны жыць на мяжы ‘’жыцця-смерці’’, упарта трымаючы перад сабой узровень разумова-духоўнай вышыні, які яны дасягнулі пад час свайго кахання. Аўтар даследуе стан героя ў час трагічнага кахання, калі ён вымушаны весьці бесперапынную барацьбу з уласнай шэрасцю, безгустоўнасцю, глупствам, неахайнасцю, хцівасцю, урэшце з бессэнсоўнасцю і хаасам, за тое, каб не быць разумнай жывёлай.

       Героя рухае ў жыцці Ідэал. Як лёгка перайсьці мяжу і стаць ‘’такім як усе’’… Аўтар вывучае стан ‘’Адчаю’’, калі перад чалавекам паўстае ‘’Смерць’’, як ратунак ад пакутлівай бясконцай роспачы… Герой не можа забіць сябе, бо баіцца Бога, і не хоча выкрасліць ‘’Яе’’, бо тады ператворыцца ў чалавека-мураша, разумную жывёлу ..

       У іншым апавяданні, звычайны чалавек знаходзіць спосаб перамагчы патэнцыяльнага саперніка, гаспадара жыцця, які замахваецца на ягонае сямейнае шчасце, і якога ён перамагае за кошт жыцейскай хітрасьці, настойлівасьці, цвёрдай і непахіснай волі…

Аўтар кніжкі сведчыць, што ‘’каханне’’ -- гэта не толькі ‘’сэкс’’, а нешта значна большае, што бясконца пашырае межы жыцця, стварае еднасьць сярод людзей і набліжае іх да Бога.

       Выбраныя творы пра каханне раней друкаваліся ў кніжаках ‘’Маўчы і будзь хітрым’’у 2007 годзе, ‘’Гульня белымі фігурамі’’ у 2008 годзе і ‘’Брыгадны генерал’’ 2011 года.

  

*-  Кастусь Травень (Кудраўцаў Яўген Аляксандравіч ) Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2008г . Нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Суботнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў МПІ ім.М.Горкага ў 1970 годзе, факультэт геаграфіі і біялогіі. Друкаваўся ў ‘’Нашай Ніве’’, першае апавяданне ‘’Вокліч’’ у 1997 годзе, у штотыднёвіках ЛіМе, ‘’Новы час’’, у часопісе ‘’Архэ’’, ‘’Дзеяслове’’, ‘’Акно’’, таксама ў альманахах ‘’Гоман’’ і ‘’Панядзелак’’. Уладальнік ‘’Залатога пяра’’ у намінацыіі ‘’Проза’’ за 2006 год у часопісе ‘’Гоман’’. Выдаў у 2007 годзе кніжку прозы ‘’Маўчы і будзь хітрым’’, у 2008 годзе кніжку апавяданняў і крытычных артыкулаў ‘’Гульня белымі фігурамі’’, падрыхтавана да друку кніжка ‘’Імперскі сіндром’’, дзе аўтар аналізуе падзеі блізкага мінулага і разглядае варыянты блізкай будучыні.

Категория: Мои файлы | Добавил: NORAD
Просмотров: 794 | Загрузок: 386 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024