Сайт Міхася Южыка Четверг, 28.03.2024, 12:58
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Каталог файлов | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Категории раздела
Мои файлы [79]

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » Файлы » Мои файлы

Леапард на балконе
[ Скачать с сервера (682.5 Kb) ] 26.12.2009, 17:20
Леапард на балконе
 
раман (пачатак)
 
 
Пятро Мігуля вяртаўся з адпачынку ў неадназначным настроі. З аднаго боку, ён прыняў важнае і лёсапаваротнае рашэнне, а з другога, нейкі сумнеў у яго правільнасці таіўся ў душы. Што дваццацічатырохгадоваму аспіранту філалагічнага факультэта прыспела пара жаніцца, разумелі не толькі яго бацькі, а і ён сам. Выглядала відавочным і тое, што Ксеня Шпачык, з якой Пятро знаходзіўся ў сувязі апошнія два гады, на ролю жонкі не падыходзіла. Крызіс у іхніх узаемадачыненнях пачаўся так даўно, што набыў характар злаякаснай неадчэпнай хваробы. Апошнія месяцы гэта было не жыццё, а нейкі апраметны кашмар. Якой толькі брыдоты яны адно аднаму не нагаварылі, якіх дробных і буйных подласцяў не нарабілі. Нават рукапрыкладства сталася паміж імі звыклай справаю. Здавалася, так пасварацца, што не тое каб сужыцельстваваць нельга пасля такога, а нават выпадкова ў горадзе сустрэцца – сорамна. Аж не. І трох дзён не праходзіла, каб невядомая сіла не прыцягвала іх, быццам розныя полюсы магнітаў. То Пятро з павіннай вяртаецца, то Ксеня ўсімі магчымымі спосабамі – праз агульных сяброў часцей, праз родзічаў – шукае свайго каханка. І знаходзіла, нават калі ён з Мінска з’язджаў. Прычым, што прыгадваецца асабліва балюча, Пятро, калі мірыўся, то перад ёй прыніжаўся заўсёды. А яна, пані, хоць сама мірыцца хацела, абстаўляла гэта так, нібы не яе тут ахвота, праяўляючы пры тым нешараговы рэжысёрскі талент…
 
Ну ды што там казаць, цяперака ўсё. Завязаў. Адно дзівіла Пятра Мігулю, чаму ён цэлы год так пакутаваў. Бо падшукаць Ксені замену аказалася лягчэй лёгкага. Толькі цяпер Пятро адкрыў вочы на іхнія заганныя ўзаемаадносіны, калі пакахаўся з сапраўднай, чыстай, добрай дзяўчынаю. Дачкой старога бацькавага прыяцеля, дзевятнаццацігадовай Нінай Сулеевай. Бацька яе, праўда, з казахаў, а маці як быццам беларуская полька, з заходнікаў. Ад бацькі ў Ніны вузкі разрэз вачэй, выразныя рысы твару, усходняя акрэсленасць сцёгнаў і таліі, ад маці – светлаватыя валасы і блакітныя вочы. Ладненькая такая фігурка, а галоўнае, было вялікае спадзяванне на дзявочую чысціню. На Усходзе, адкуль родам яе бацька Амар Рашыдавіч, з гэтым надзвычай строга. Пятро Мігуля, як усякі распуснік, вельмі цаніў дзявочую чысціню.
 
У яго, цяпер ужо прамінулай, сувязі з Ксеняй Шпачык цноты не было ні на грам. Менавіта гэта з першых жа дзён развярэджвала. Старэйшая яна за яго на год, калі сышліся – Ксені ўжо дваццаць тры стукнула. Мужыкоў там да яго, мабыць, перабывала – аж страшна падумаць. Вопытнасць, яна для ночы прыдатная, а для сур’ёзнага сужыцельства пажадана браць матэрыял неапрацаваны ды цэласны. Каб не параўноўвала яна цябе ні з кім, каб лічыла, што на зямлі ад самага стварэння больш мужчын не было. Толькі – ты. Любімы, дарагі, разумны, уладарны, надзейны.
 
Можа, для каго ўсё гэта пустое, але псіхіка Пятра Мігулі задужа датклівая. Не дароўвае ён нікому ніводнай крыўды, усе насмешлівыя позіркі ў свой бок заўважае і ў куточак памяці занатоўвае. І хацеў бы забыць, ды не можа. Бывала, пасярод ночы прачнецца і прыгадае, як мучыў яго ў дзяцінстве хуліган Мішка Падброўкін, як не даваў праходу і адбіраў грошы, як не мог рашыцца Пятро на адпор. Да таго ж крыўдна, што Мішка, хоць і старэйшы на год, але шчупленькі быў такі, нізкарослы. Нахабствам браў і сувязямі з навакольнай шпаной. Ведаў, што крануць яго мала хто з хлопцаў наважыцца. І шкадуе цяпер Пятро, што так і не расквітаўся з хуліганістым Мішкам: бацька ягоны мачыху па п’яне зарэзаў, у турму сеў, і сірату забрала родная цётка. Словам, назаўжды з’ехаў тады Мішка Падброўкін з двара.
 
(поўны тэкст рамана можна скачаць па спасылцы ўверсе)
Категория: Мои файлы | Добавил: NORAD
Просмотров: 763 | Загрузок: 165 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024