Сайт Міхася Южыка Четверг, 25.04.2024, 16:59
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Каталог файлов | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Категории раздела
Мои файлы [79]

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » Файлы » Мои файлы

Лесвіца
[ Скачать с сервера (845.5 Kb) ] 26.12.2009, 17:15
Лесвіца
 
раман (пачатак)
 
1
 
Павел Алегавіч бег па шпалах чыгункі. Ён задыхаўся — з грудзей вырываўся ўсхліпісты свіст, сэрцу станавілася цесна пад рэбрамі. Ногі рабіліся нейкімі ватнымі, нечуллівымі, цяжэлі, нібы прыліпалі да зямлі. З-за спіны даносіўся пагрозлівы гуд цеплавоза. Гэтая махіна неслася, каб раздушыць няшчаснага Паўла Алегавіча, расплюхаць яго кроў і мазгі па шпалах і рэйках, раструшчыць косці.
 
Варта было толькі ўявіць, чым ён стане пад коламі цягніка, як уцякач знаходзіў новыя сілы для свайго адчайнага бегу. Сэрца пасылала новыя патокі крыві, ногі дужэлі, і Павел Алегавіч рабіў шалёны рывок. Тады жудаснае гудзенне цягніка аціхала. Здавалася, яшчэ адно намаганне — і пагоня адстане.
 
Задыханы, углядаўся ўцякач наперад — туды, дзе праклятыя рэйкі струнамі злучаліся з даляглядам. Ані лясочку наперадзе, ані будыніны. Толькі высокі насып чыгункі, а ўнізе, абапал і колькі акінуць вокам, — страшная багна.
 
Богведама, колькі будзе доўжыцца гэты вар’яцкі бег. І скрабе гнятлівая думка: хутка скончацца сілы. Прынамсі, скончацца яны значна раней, чым паліва ў цеплавоза, што раве, скавыча, стукае-грукае недзе ззаду.
 
Ды не. Мусіць, проста не вытрымае сэрца. Вунь яно як малоціць, гаротнае. Але, такія прабежкі не для чалавека ў гадах.
 
Аднак бяжыць Павел Алегавіч, борзда скача па шпалах. Праз дзве — на трэцюю, праз дзве — на трэцюю спрытна трапляюць яго ступні. Тут збіцца — або нагу падвернеш-паломіш, або проста ўпадзеш і, канешне, не ўстанеш.
 
З нейкага моманту няшчасны адчуў, што паветра перастае ўваходзіць у лёгкія. Бронхі звузіліся, сціснуліся. Бег запаволіўся, і, натуральна, гучнее, мацнее з кожнай секундай гуд шматтоннага пераследніка-цягніка.
 
Але што гэта?! Павел Алегавіч заўважае, што зусім не бяжыць ён па шпалах, а паўзе па іх па-пластунску. Паўзе? Ды не — лезе, караскаецца, дужаецца з зямным прыцяжэннем! І рэйкі — ужо нібыта не рэйкі перад ім, а лесвіца, стромая, бясконцая лесвіца ў неба…
 
Цягнік праносіцца роўна пад ім. Несканчоны, цяжкі, грымлівы.
 
Павел Алегавіч лезе і краем вока азірае наваколле. Усё тая ж багна пад ім. Ні людзей, ні дамоў, ні расліннасці.
 
Чым далей узбіраецца ён, тым свяжэйшым становіцца паветра. Як быццам распраўляюцца бронхі, і — так! — дыхаецца ўжо лягчэй. Сэрца цішэе ў грудзях, не малоціць так шалёна па рэбрах.
 
І ўсё б наогул добра было, каб не тое, што лесвіцы канца не відаць, а калі сарвешся і шухнеш долу, то не нашмат лепей будзе, чым раней пад цягнік.
 
Слепіць сонца, мацнее і халаднее па меры пад’ёму вецер. Лезе няшчасны чалавек
па лесвіцы ў самае неба. Далей ад смярдзючай багны і смертаноснага цягніка. Падымаецца ў невядомасць.
 
(поўны тэкст рамана можна скачаць па спасылцы ўверсе)
Категория: Мои файлы | Добавил: NORAD
Просмотров: 849 | Загрузок: 397 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024