Сайт Міхася Южыка Среда, 24.04.2024, 18:44
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Каталог файлов | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Категории раздела
Мои файлы [79]

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » Файлы » Мои файлы

Перакулены час
[ Скачать с сервера (1.01 Mb) ] 26.12.2009, 17:05
раман
 
Куды? Адкуль?.. –
маўчанне.
Не дасць адказу час.
Стаю – і сам пытанне,
іду – і сам адказ.
            Алесь Разанаў
 
1
 
Што выбіла яго з каляіны, Васіль Сурмач аніяк не мог даўмецца. Хмурны кастрычніцкі дзень? Дык яшчэ ўчора, пры такім жа, здаецца, надвор’і, пачуваўся ён болей чым здорава. Можа, пабачаная сёння ў абедзенны перапынак пахавальная працэсія? Ды не так працэсія, як хлопец у дамавіне. Так, малады хлопец. Васіль наогул не выносіў глядзець на пахаванні. А хто любіць? Гэтыя галашэнні, роспач. Яму заўсёды станавілася млосна ды шкада, балюча шкада родзічаў нябожчыка. Няшчасныя, ім жыць з гэтым жахам усё жыццё! Тады мімаволі разбіраў страх: а што калі памрэ хто з блізкіх? Дальбог, не для яго гэта нерваў. І вось сёння, каторы ўжо раз за апошнія месяцы, злавесным напамінам мільганула: а і мне ж паміраць! Гэтая подлая фраза ўпарта сядзела ў свядомасці. І рабілася яшчэ балючэй і вусцішней ад таго, што, як здавалася Сурмачу, ведае пра гэтую неадхільнасць смерці адзін толькі ён. Ва ўсякім разе, у СКБ завода, дзе працаваў дваццаціпяцігадовы інжынер Васіль Сурмач, панавала тыповае мітусліва-заклапочанае жыццё, а на тварах саслужыўцаў не было відаць і следу думак аб вечным.
 
А між тым паміраць усім. Васіль рассеяна аглядаў курыльню, у якой зараз знаходзіўся. Побач гаманілі рабацягі з вопытнага цэха: пра гарэлку, пра баб – што яны яшчэ могуць? А крыху воддаль – інтэлігенцыя: хлапчыны з суседняга сектара. Васіль знарок не падыходзіў да іх. Як агорклі іхнія банальныя пацвельванні, пакепліванні адзін з аднаго, лаянка ў адрас начальства, выхвальства ў сваіх камерцыйных і любоўных поспехах! І прыкра яшчэ тое, што і сам ён заўжды падтаквае ім ды гуляе ў тую ж ханжаскую гульню языкамі. Каб не выглядаць сярод іх недарэкам. А хто яны такія, каб перад імі выгінацца? Вось той, цыбаты з вялікай галавой – Яшка Шызоў, лічыць сябе дасціпнікам. Гумар у яго грубы, пасцельны, рогат занадта звонкі. Ягоны сусед – Валодзька… як яго дылду… Малашэвіч, ці Янушэвіч – той больш маўчыць з глыбакадумнай мінай на твары, быццам бы робіць вялікую ўступку суседзям адной сваёй прысутнасцю. Жэсты, міміка, словы ў яго штучныя. Усё грае нейкую ролю. Дый усе яны тутака – акцёры! Кожны праследуе пэўную мэту, фанабэрыцца і задаецца перад акаляючымі. І самае подлае, што і ён сам, Васіль, нешта з сябе строіць, хоцькі-няхоцькі, а паказвае таму ж Малашэвічу сябе з нейкага лепшага – не лепшага, але ненатуральнага, не свайго боку. Навошта? Памруць жа ўсе!
 
З маўклівай злосцю Сурмач выплюнуў недакурак. Той паляцеў на цэментную падлогу, упаў каля урны незатушаным. Васіль рушыў да выхаду міма ажыўленай купкі рабочых, міма Шызова і Малашэвіча. "Зараз цыбаты скажа штосьці кшталту: прачысціў лёгкія? І сам жа зарагоча”, – падумалася Сурмачу.
 
– Здароў, Васёк! Напампаваў грудзі? – сапраўды вылецела з рота Шызова прымітыўная падколка. Выбухнуў рогат.
 
Васіля ажно перасмыкнула, нібы нехта абварыў яго кіпенем: "Гадзянё! І гэтак ён штодня, па разоў трыццаць – любому! Як ён сам сабе не абрыдзеў!..”
 
Узляцеўшы праз два лесвічныя пралёты на свой паверх, Сурмач нарэшце ўспомніў, што найболей гняло яго сённяшнім днём. Больш чым думкі пра смерць, пра марнасць існавання і ўсеагульную людскую дурноту яго верадзіла маючая адбыцца гутарка з жанчынай, што зараз размашыста крочыла яму насустрач. Гэта была Зоська Шальговіч, нязменная і назойлівая яго палюбоўніца. Васіль меўся сёння канчаткова разабрацца з ёю. Наважыў ён гэта яшчэ ўчарашнім вечарам, калі не з’явіўся на агаворанае загадзя спатканне – у Зосьчын інтэрнат. І сёння немінучая малапрыемная разборка ціснула на падсвядомасць, азмрочвала настрой і паніжала працаздольнасць хлопца.
 
Гісторыя гэтага службовага рамана да банальнасці простая. Васіль вылучыў вабную Шальговіч сярод іншых жанчын амаль адразу пасля ўладкавання ў СКБ. Статная, з магутнымі сцёгнамі і высокімі грудзьмі, яна, цокаючы па калідоры, усякі раз проста кіпяціла яго жывёльную сутнасць. Як, зрэшты, і большасці хлопцаў і дзядзькоў іхняй установы. Чуткі аб Зосьчынай "згаворлівасці” дасягалі не вельмі тады смелага ў любоўных справах Сурмача. Дзяўчына была старэйшай за яго на тры гады, ростам і вагой – амаль роўная, і таму Васіль не прымаў рашучых захадаў, каб у той ці іншай ступені з ёю зблізіцца. Што, аднак, не перашкаджала яму кожнага разу прагна праводзіць вачыма па калідоры яе звышвабную постаць, здароўкацца пры сустрэчах ды разумець яе агнявыя позіркі на свой капыл. Ва ўяўленні самі сабой паўставалі пякучыя карціны нязбытных, як тады падавалася, варункаў з Зоськай. Але… Аднойчы, улетку, іхні завод не вытрымаў псеўдарынкавай эканомікі і спыніў сваю дзейнасць на пару месяцаў. Усіх прымусова, на мінімальным грашовым забеспячэнні, выправадзілі ў водпускі. Але на найболей важных тэмах у СКБ асобныя людзі засталіся. Ад іх аддзела ў пустых карпусах шчыравалі пара-тройка прыстойных сямейных дзядзькоў, Сурмач і Зоська Шальговіч. Кожны ў сваёй лабараторыі.
 
Як той казаў, куды дзенешся з падводнай лодкі! Васіль неяк няўзнак і лёгка апынуўся ў абдымках спрактыкаванай, заўжды галоднай на вядомыя ўцехі Зоські. Які чорт піхнуў яго зайсці да яе па цыгарэты! Хаця, не. Яна сама да яго пастукала, затым занадта доўга курыла ля форткі, здаецца, запрасіла да сябе папіць кавы. Так, дакладна так усё і было: пад час піцця яна ўсяляк жмурылася, строіла вочкі, соладка пацягвалася, дэманструючы і так і гэтак вартасці сваёй багатай фігуры… А голас яе ліўся пяшчотай, а позірк працінаў мужчынскае застаялае нутро проста ашаламляльна. Было спякотна. Яны падышлі да адчыненага акна, там курылі. Шальговіч пацягнулася паўз Васіля нібыта па кубак-попельніцу на падваконні. Крамяныя грудзі маладухі крануліся яго грудзей, доўгія валасы казытнулі шыю… Сурмач не памятае, як ускідваў Зоську на стол; добра занатаваў адно: не ён, а яна затым распранала яго і рабіла ўсё так бессаромна і спрытна, што праз пятнаццаць хвілін выйшаў Васіль з той лабараторыі з нейкім няўцямным дваістым пачуццём, гэткім вычварным спалучэннем жывёльнага задавальнення і цнатлівага сораму.
 
Тым летам Васіль часцяком начаваў у Зосьчыным інтэрнаце. І кожнага разу адчуваў сябе зняможаным цялесна і маральна абрабаваным – настолькі вымотвала яго гэтая страсная асоба. Злавала і ейная разумовая абмежаванасць, і нетактоўнасць пры сустрэчах на рабоце, калі Шальговіч усім выглядам намагалася паказаць саслужыўцам сваю ўладу над ім. Яна была задужа патрабавальная, гэтая дзяўчына. Яна кантралявала кожны яго крок, наладжвала сцэны рэўнасці, хацела частых і працяглых спатканняў. Яна ці не штодня званіла яму дамоў, пагражала заявіцца ўласнай персонай і ўчыніць скандал перад яго бацькамі. Нарэшце, проста маліла з імі пазнаёміць. Яўна набівалася ў жонкі.
 
Яна хутка надакучыла Сурмачу, і ён даўно шукаў нагоды з ёй развітацца. І, як на злосць самому сабе, ужо трэці год запар нязменна аказваўся ў яе палкіх абдымках. Васіль лаяў сябе за бязвольнасць, але ніяк не мог супрацьстаяць Зосьчыным чарам і хітрыкам. Што ён мог парабіць, калі цела прагнула гэтае жанчыны неймаверна, незважаючы на іх поўную духоўную несумяшчальнасць, больш за тое – на безагаворачнае непрыняцце яго сутнасцю ўнутранага свету гэтай асобы. Калі, зразумела, такі свет існуе.
 
Гэта была нейкая дзікая, надуманая і нікому не патрэбная барацьба паміж імі – з падкопамі, каверзамі, узаемнай нянавісцю. Вось на што марнаваўся бясцэнны час маладога жыцця! А Сурмачу, нагадаем, было ўжо дваццаць пяць гадоў, і ўсё часцей задумваўся ён пра жаніцьбу на прыстойнай дзяўчыне. Але Зоська збіла яго густ, разбэсціла цела, якое не хацела слухацца розуму і патрабавала шалёнай разрадкі. Васіль аніяк не мог па-сапраўднаму сысціся з харошай жанчынай.
 
…Так, гэтую ганебную сувязь трэба было канчаць, і Сурмач рашыў быць з Шальговіч нязломным. Ён спадылба зірнуў на яе відную постаць, якая неадхільна набліжалася па калідоры. Параўняўшыся, адно ўдастоіў дзяўчыну прывітальным кіўком галавы, затым палез на хаду ў кішэнь штаноў – быццам бы нечага шукаў. Але ўсё ж Шальговіч тармазнула яго вокрыкам:
 
– А як жа гэта, малады чалавек, называецца? – Васіль адчуў, як спрытная рука шуснула яму пад локаць і моцна яго сцяла...(...)
(поўны тэкст рамана загружаецца па спасылцы ўверсе)
Категория: Мои файлы | Добавил: NORAD
Просмотров: 704 | Загрузок: 657 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024