Сайт Міхася Южыка Среда, 24.04.2024, 09:17
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Каталог файлов | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Категории раздела
Мои файлы [79]

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » Файлы » Мои файлы

Людная вуліца (new!)
[ Скачать с сервера (117.5 Kb) ] 26.12.2009, 16:18
фантастычная аповесць
 
1
 
Ніна Маліноўская праводзіла позіркам таксі з дрэнна прыхаваным нецярпеннем. На гэтай пацёрханай жоўтай "Волзе” памчаўся на вакзал яе муж Андрэй. Там ён сядзе ў цягнік і адбудзе ў камандзіроўку ў Маскву — на некалькі дзён. Андрэй Сцяпанавіч сам настаяў на тым, каб Ніна не адвозіла яго на сваёй машыне. У яе сёння зранку балела галава, і чулы муж, нягледзячы на пратэсты жонкі, забараніў ёй сядаць за руль.
 
Як толькі таксі выехала з двара, Ніна паднялася ў кватэру і ўзяла тэлефонную трубку ў прыхожай:
 
— Ну ён паехаў, — прамовіла яна праз колькі секунд голасам, якім жонкі пажылых нялюбых мужоў размаўляюць з маладымі мужчынамі. — Толькі глядзі, каб на пляцоўцы нікога не было, калі будзеш званіць.
 
Затым Маліноўская скінула плашч, боты, асцярожна, каб не пашкодзіць прычоску, зняла шапачку і пакіравала ў залу іх чатырохпакаёвай кватэры. Там яна апусцілася ў крэсла перад акном і задумалася. На двары, здаецца, пачынаўся нудлівы кастрычніцкі дождж. Першыя яго кроплі пырснулі на шыбу, а затым забарабанілі ўсё смялей і смялей. Ніна зірнула на электракамін, уштукаваны ў правую ад яе сцяну пакоя. Трэба б было падняцца і ўключыць яго, бо станавілася сыра, ды неахвота было падымацца. Замест гэтага яна ўзяла з часопіснага століка пульт і націснула кнопку. Злева ад яе загарэўся вялізны, з метровым экранам, тэлевізар. Жанчына, зморчыўшыся, выключыла гук і бяздумна прагартала штук дваццаць праграм. Нішто яе не зацікавіла, і яна спынілася на нейкім музычным канале, зрэшты, так і не ўключыўшы гук. Ніна перавяла пагляд з тэлевізара на акно. Ёй было вельмі сумна, і нават хуткае спатканне з Сяргеем не развейвала гэты настрой. Усё абрыдла.
 
У свае трыццаць гадоў Ніна Маліноўская моцна расчаравалася ў жыцці. Яна была замужам за Андрэем Сяпанавічам пяць гадоў, жыла вельмі забяспечана, нідзе не працавала, магла задавальняць многія свае прыхамаці і, тым не менш, пакутавала на дэпрэсіі. Яны насоўваліся на яе раптоўна, на адзіноце, і тады трэба было хутчэй выскакваць з гэтай вялізнай пустой кватэры, бегчы да сястры ці да шматлікіх прыяцелек, ісці ў цырульню і рабіць новую прычоску. Ці проста сядаць за руль свайго "Вольва” і калясіць па горадзе. Адным словам, нешта рабіць, каб не адчуваць сваю пустату.
 
Дзяцей у Ніны не было, дый яна не хацела іх, пра што яшчэ да вяселля заявіла Андрэю Сцяпанавічу, які быў старэйшы за яе на дваццаць гадоў. Мужа такі варыянт калі не здавальняў, то хаця б не бянтэжыў. Ад ранейшага шлюбу ў яго меліся дзве дарослыя дачкі, сувязь з якімі ён не перарываў аніколі. Ніна ж мужавых дачок знелюбіла і зрабіла ўсё, каб яны як мага радзей з’яўляліся ў гэтай кватэры.
 
Першыя гады такога сямейнага жыцця Ніна не магла не нарадавацца на сваю долю. Муж пастаянна прападаў на рабоце, у Акадэміі. Ён вёў адразу некалькі навуковых распрацовак, пад якія атрымаў выгадныя кантракты. Грошай у іх вадзілася нямала, і Ніна іх адносна свабодна траціла. Гэта было якраз тое, аб чым яна марыла з часу абуджэння ў сабе жанчыны: жыць камфартабельна, забяспечвацца мужам, якога амаль не бывае дома, і распараджацца сваім часам як толькі ўздумаецца.
 
Але не трэба лічыць, што такое шчасце звалілася на Ніну з самага неба. О не! Яго трэба было жадаць, яго трэба было чакаць, яго трэба было каваць уласнымі ручкамі. Нездарма ж да дваццаці пяці гадоў, нягледзячы на вельмі прывабную знешнасць, Ніна ні з кім не бралася шлюбамі. Шматлікія мужчыны, з якімі яна жыла з дзевятнаццаці гадоў, не апраўдвалі яе спадзяванні. То былі памылковыя, няякасныя кандыдаты ў мужы. А некаторыя і зусім не разглядаліся ёй як такія і выкарыстоўваліся выключна на палюбоўніцкіх ролях. Сярод былых Нініных мужчын трапляліся і вельмі забяспечаныя, нават багатыя. Аднак адзін аказаўся страшэнным занудам, другі надта прыдзірлівы і раўнівы, трэці папросту мацюкальнік і хам… А вось Андрэй Сцяпанавіч цалкам яе задаволіў. Інтэлігентны, забяспечаны, унураны ў сваю працу, абсалютна нераўнівы, лунае ў нейкіх абстрактных аблоках. Ды яшчэ не патрабуе ад Ніны дзяцей.
 
Яна была настолькі шчаслівая па першым часе замужжа, што аж тры з паловай гады не шукала сабе палюбоўніка. Нават невядома, ці з’явіўся б у яе Сяргей, каб не выйшла ўсё неяк само сабой, амаль без яе хацення. Колькі разоў, калі Ніна знаходзілася без мужа ў розных кампаніях, яе дамагаліся самыя вартыя мужчыны: і вядомыя, і заможныя, і нават славуты спартсмен адзін быў… Усім яна давала адбой, хоць і магла прынамсі паспрабаваць, хаця б за звычайнай цікаўнасці. А тут за адзін вечар знюхалася, можна сказаць, з абы-кім: мужавым падначаленым, па чутках, яшчэ і бяздарнасцю, якіх пашукаць. Дый адбылося гэта неяк недарэчна, пад час мужавага юбілею, у іх дома. Уся лабараторыя тады прыйшла віншаваць…
 
У дзвярах раздаўся званок, які вывеў Маліноўскую з гаю ўспамінаў.
(поўны тэкст аповесці загружаецца па спасылцы ўверсе)
Категория: Мои файлы | Добавил: NORAD
Просмотров: 1250 | Загрузок: 256 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024