Сайт Міхася Южыка Пятница, 26.04.2024, 21:18
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Каталог файлов | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Категории раздела
Мои файлы [79]

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » Файлы » Мои файлы

Матылькі над багнай
[ Скачать с сервера (166.0 Kb) ] 26.12.2009, 15:53
фантастычная аповесць
 
1
 
Чарада гэтых дзіўных падзей пачалася для журналіста Максіма Мялешчыка з паломкі яго аўтамабіля. Максім пракорпаўся са сваім "Audi” 1985 года выпуску ўсе выхадныя, але быў вымушаны-такі аддаць яго ў рамонт і, пачынаючы з панядзелка, ездзіць у рэдакцыю на грамадскім транспарце. А гэта было і непрывычна, і невыгодна.
 
Праседзеўшы амаль усю ноч з панядзелка на аўторак перад кампутарам, Максім саснуў толькі на пару гадзін, не выспаўся і раніцой у кепскім настроі пасварыўся з цешчай.
 
Помніцца, Максіму не спадабалася, як Надзея Вікенцьеўна адрэагавала на яго просьбу адвесці сына ў школу. Яна з’едліва заўважыла зяцю, што і так водзіць туды Пецьку штодня, а ён, бацька, нават забыўся, калі тое рабіў, — так што, маўляў, нагадваць ёй не трэба, ды яшчэ такім тонам…
 
— Якім гэта тонам?! — сярдзіта ўтаропіўшыся на цешчу, палез у сварку Максім. — Тон вам не падабаецца… Я вось усю ноч пракарпеў і зараз пабягу да вечара жылы рваць!
 
— Чаго ты крычыш? — спакойна прамовіла Вікенцьеўна, пагардліва слізганула па зяцю позіркам і патэпала на кухню. — Я ў твае справы не ўмешваюся, — ледзь чутна буркнула яна.
 
У гэтых апошніх словах Максім улавіў іронію.
 
— Што значыць — справы?! — уляцеў ён услед за цешчай у кухню. — У мяне ўсе справы — грошы зарабляць, каб кватэру купіць нармалёвую, каб з гэтага агорклага раёна з’ехаць. Мне вось і машыну трэба мяняць! — далучыў ён у сваю тыраду адчайныя ноткі, успомніўшы пра паламаны "Audi”.
 
— Ну дык і мяняй, чаго ты да мяне прычапіўся? — сказала яму Надзея Вікенцьеўна; у гэты момант яна завіхалася над плітой.
 
І тут Максім сапраўды зразумеў, што паводзіць сябе нядобра, што заеўся з цешчай зусім без усякіх падстаў і што просьба яго адвесці першакласніка сына ў школу была недарэчная. Але, каб даастатку пагасіць раздражненне, ён усё-такі кінуў:
 
— Чорт ведае, што ў вас за дом! — І выйшаў з кухні, вырашыўшы не снедаць.
 
Ужо душачыся ў тралейбусе між беспардонных дзядзькоў і цётак, успомніў Максім гэту апошнюю сваю фразу. "Чортаў дом!” — паўтарыў ён пра сябе колькі разоў з нейкім вярэдлівым смакам.
 
Рэч у тым, што трыццацідвухгадовы Максім Мялешчык быў удаўцом ужо трэці год. Ды каб проста ўдаўцом… (...)
(поўны тэкст аповесці загружаецца па спасылцы ўверсе)
Категория: Мои файлы | Добавил: NORAD
Просмотров: 1268 | Загрузок: 198 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024