Сайт Міхася Южыка Пятница, 19.04.2024, 22:40
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Каталог файлов | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Категории раздела
Мои файлы [79]

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » Файлы » Мои файлы

Баця
[ Скачать с сервера (46.5 Kb) ] 26.12.2009, 15:24

апавяданне

Дзіўна, самымі тлумнымі снамі, што прыходзяць да мяне поначы да апошняга часу, з’яўляюцца сны вайскоўскія. Здавалася б — чаму? Колькі гадоў прамінула! Колькі падзей больш значных, яскравых, якія іншым разам і сасніць бы не грэх… Колькі брыдоты і болю "назбіраў” я ўжо пасля арміі… І гэта не сню.

Дні службы цяпер амаль не згадваюцца ўдзень і, можна сказаць, аніяк не ўплываюць на мае жыццёвыя паводзіны… А толькі ці не праз ноч выцягвае неспазнаная сутнасць мая з неймаверных таямніц постаці і ўчынкі адно за аднаго пачварней, водзіць па даўно пераадоленых пуцявінах. Тады прачынаешся яшчэ давідна ў ліпкім поце, не забыўшыся падзякаваць Богу за незваротныя законы рэчаіснасці. А потым ляжыш млосны, з гадзіну зацята адбіваешся ад назойлівых успамінаў… Пакуль не зацягне зноў у сваё ненаеднае чэрава мясарубка штодзёншчыны.
 
У такія праклятыя хвіліны завітвае да мяне часцяком і Баця — бывалы салдат. Прыгадваецца ягоны "дэмбель”.
 
...Той чэрвень распачаўся на рэдкасць пагодліва. Ён проста ахінуў сваім хараством, патапіў у зеляніне вайсковы гарнізон, што стаяў у адным з заходніх райцэнтраў тадышняй савецкай прасторы. На палкавых тэрыторыях буялі травы, пляц і асфальтаваныя дарожкі плавіліся пад пякучымі промнямі. Яшчэ да сярэдзіны мая скончыліся вайсковыя праверкі і справаздачы. Пацягнуліся дамоў "дэмбелі”. Салдаты маладзейшых прызываў праводзілі іх з паважлівым захапленнем і мужна стоенымі ў вачах зайздрасцю і смуткам. Здзіўлялі ачалавечаныя і прасветленыя твары дэмабілізаваных, паблажлівасць і нязвычная абыякавасць малодшых афіцэраў да бязладдзя, якое панавала ў тыя дні на тэрыторыі палкоў. То быў час аддухі, калі ў кожнага, ад палкоўніка да апошняга салдата-свінара, прачынаецца нешта чулае, спагадлівае, высакароднае…
 
Я тады адолеў першы год службы з усімі яе нягодамі і меў настрой даволі някепскі. Тым болей што апошнія два месяцы працаваў на вузле сувязі тэлеграфістам і ў казарме мог амаль не паказвацца. Тэлеграф знаходзіўся ў будынку гарнізоннага штаба, пад дахам якога туліліся агулам штабы некалькіх палкоў. У адным з гэтых міні-штабоў пісарам і нязменным дзяжурным працаваў мой зямляк-аднагодак. Мы моцна здружыліся і часта вечарамі наведваліся адзін да аднаго — проста паразмаўляць, адчуць роднасную душу, за ўспамінамі пра радзіму забыцца на тое жахлівае падабенства чалавечых адносінаў, якое пераважала тады, не сакрэт, амаль у кожнай вайсковай часці.
 
Мой сябар з-за асаблівасцяў службы таксама рэдка завітваў у сваю казарму. Ён абсталяваў у штабе, на лесвічным пралёце занядбанага чорнага ходу, даволі ўтульную каморку, дзе дняваў і начаваў, калі не дапякала пільная праца. Былі там і магнітола, і прылады для чаявання. Вечарамі мы праслухвалі касеты, абмяркоўвалі пачутыя па радыё апошнія звесткі з абсягаў краіны, распавядалі пра сваё колішняе цывільнае жыццё, марылі і па-свойму верылі ў будучыню… А ўначы, бывала, і адпраўляліся за тэрыторыю гарнізона ў пошуках маладых прыгод… Словам, служылася няблага, каб не маркота, каб не туга па доме, што апаноўвалі неадчэпна салдацкія душы пры поглядах на малайцаватых "дэмбеляў”, якія штодзень рушылі паўз вокны штаба.
 
Пасля абеду мы зазвычай з паўгадзіны ляжалі ў высокіх травах наводдаль штабнога будынка. Займаліся страваваннем, а заадно пільнавалі афіцэраў з КПП, заўважыўшы якіх, трэба было шыбаваць у душныя памяшканні і цямніць — нібыта нешта робіш.
 
Ужо каторы дзень я прыкмячаў, як па асфальтаванай дарожцы наўсцяж аляпаватых камяніц казармаў цераз усю гарнізонную тэрыторыю клыпае да сталовай дзіўная постаць. Акурат клыпае, а не ідзе. То быў не салдат, а як бы з яго карыкатура: без пілоткі, згорблены, рукі вісяць вяроўкамі, затравелы твар унураны ў дол, замест ботаў — тэпці на босую нагу. Ён, нібы адшчапенец, выпаўзаў з казармы толькі пасля таго, як усе палкі больш-менш роўным строем разыходзіліся са сталовай. І тады ён, гэты архаізм, недарэка, цёгся па напаленым спёкай асфальце. Не вітаўся з салдатамі, не наструньваўся перад рэдкімі стрэчнымі афіцэрамі, і — дзіўна — яны і заўваг яму не спрабавалі рабіць. Прыводжу гэтулькі падрабязнасцяў таму, што тая панурая, кантрастная са святочным летнім наваколлем асобіна моцна прыцягвала тады маю ўвагу. Пачынаючы свой Сізіфаў шлях непадалёк ад нашага пасляабедзеннага "лежбішча”, бедачына на канцы кіламетровай дарогі нібыта раставаў у чэрвеньскім марыве...(...)
(поўны варыянт апавядання загружаецца па спасылцы ўверсе)
Категория: Мои файлы | Добавил: NORAD
Просмотров: 550 | Загрузок: 92 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024