Сайт Міхася Южыка Пятница, 19.04.2024, 05:39
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Июль » 19 » Чарга-47 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 47
12:19
Чарга-47 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 47

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 47

 

Наступнай раніцы, яшчэ да сняданку, Мемуаран выструніў чаргу на развод. Пісьменнік Г. баяўся гэтага жудасна. Радавала адно – гузак быў у Г. на патыліцы, не так прыкметны, дакладней, зусім непрыкметны пад дзвюма шапкамі. Страшна было патрапіць пад гарачую руку Мемуарана, калі б ён стаў распякаць і караць усіх тых, хто мае пабоі. Дарэчы, пасля ўчарашняй тузаніны за гуманітарку многія літаратары стаялі з перавязанымі або залепленымі пластырам тварамі, у сяго-таго вісела не падвязцы заматаная рука, трое былі ў гіпсе, адзін на мыліцах, берасцейца Шкандыбайлу трымалі на насілках чацвёра. Словам, сёння чакалася размова нялёгкая і няпростая

Але ж Мемуаран каторы раз здзівіў Г., даказаўшы сваю геніяльнасць кіраўніка. Спачатку ён быў суровы і пачаргова клікаў да сябе начальнікаў вогнішчаў – Напаўарлоў, Смякляеў і Слесарэўскі (што замяняў самога Мемуарана) рушылі да яго страявым крокам і звонка дакладалі стан рэчаў. Затым Мемуаран нечакана пацяплеў і сказаў: гэта яго асабісты недагляд, што чарга страціла баявы дух і закісла. А ўчарашняе душылава за гуманітарку, маўляў, гэта адно вынік маральнага заняпаду. І ён, Мемуаран, зараз парупіцца, каб людзі былі максімальна загружаны, каб іх эмоцыі ішлі не на лаянку і разборкі, а на стваральную дзейнасць. З заўтрашняга дня, спавяшчаў Мемуаран, будзе выходзіць малатыражная газета "Чарга”, галоўным рэдактарам ён прызначае Белякявічуса, вядомага пісьмасёра. Заснавальнікам газеты выступае, вядома ж, "Варвест”. І каб газета выходзіла ўжо заўтра, журналюгам на чале са скандальнай Заслаўскай належыць збіраць матэрыял і сядаць за ноўтбукі. Акрамя таго, падпісацца на газету ўжо сёння, вось проста зараз, абавязаны кожны чарговец. Кошты невялікія, запэўніваў Мемуаран. Затое кожны літаратар будзе ў курсе паўсядзённых спраў, жыць інтарэсамі калектыву.

Стаяць у чарзе прыйдзецца доўга, нагадаў Мемуаран, невядома нават калі рэдакцыя агорае рукапіс Цемрашэвіча. Таму трэба назапасіцца не толькі цярпеннем, але і трымаць дух бадзёрым, а цела здаровым. Відаць па ўсім, разгрузка і колка дроў не дарэшты загружае літаратараў, асабліва маладых. Таму Мемуаран прыдумаў вось што. Адразу пасля сняданку ўсе мужчыны (тут ён сурова зірнуў на Ачмуціна) прызначаюцца расчышчаць хакейную пляцоўку паміж вогнішчамі Хлёпуса і Напаўарлова. Дошкі для бартоў паступяць адразу пасля абеду, і бартамі зоймецца каманда на чале са Слесарэўскім. Асновай для трыбун стане снег, утвораны пры расчыстцы, з яго будуць зладжаны зручныя лавы і для мацунку заліты лёдам. Потым з літаратараў, маладзейшых за пяцьдзесят гадоў, складуцца хакейныя каманды і арганізуецца турнір "Залатая клюшка”, за перамогу ў якім, акрамя медалёў і вымпелаў, належыць пазачарговае наведванне рэдакцыі. То бок па заканчэнні турніру пяць чалавек пераставяцца па чарзе на самы ганак рэдакцыі.

Пісьменнік Г. пасля умоў Мемуарана, дзе згадваўся ўзрост, крыху абвяў, бо яму не было поўных пяцьдзесят, толькі сорак дзевяць з кончыкам, а значыць, ён прызавецца ў каманду. Аднак пачуўшы, што за перамогу даюць месца на ганку чаргі, Г. акрыліўся. На гэтым, зрэшты, развод быў закончаны, і трэба было бегчы на кухню да Пушчанскага па звыклае варыва. Што Г. і зрабіў. Паколькі на кухню памкнуліся ўсе разам, то ўтварылася даўжэзная знерваваная чарга, і толькі добры Ачмуцін, які стаяў вельмі блізка да раздачы, зноў дапамог – падміргваннем і кіўкамі завабіўшы сранцавіцкага празаіка і паставіўшы паперадзе сябе. На гэты раз давалі суп з учарнелай капусты, запраўлены рыбінымі шкілетыкамі – даволі каларыйная страва. Тым больш што заядалася яна свойскім хлебам з фірмовай хлебапякарні Хлёпуса, якая ўжо працавала на ўсю магуту. Хлеб быў нейкі дзівосны – не такі, якім кармілі раней, не дзяржаўны. Ён быў крыху пластылінавы, малапорысты, зялёна-чарнюткі, але пах надзвычай духмяна, заўсёды быў свежы, прыемным камяком клаўся ў страўнік і ляжаў там гадзінамі, захоўваючы пачуццё сытасці. Да таго ж пры ўласнай хлебапякарні можна было вольна ўздыхнуць – хлеб будзе заўсёды, незалежна ад таго, ці змогуць яго завесці, калі пачнецца буран. Хлеб усяму галава, справядліва заўважыў пісьменнік Г., дажоўваючы сваю скарынку ў кухоннай палатцы за стойкай, у кампаніі мілага сэрцу Ачмуціна.

 

ПРАЦЯГ

Просмотров: 545 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Июль 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024