Сайт Міхася Южыка Пятница, 29.03.2024, 18:57
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Июль » 24 » Чарга-48 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 48
13:13
Чарга-48 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 48

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 48

http://iuzhyk.livejournal.com/264515.html

Рэшту дня пісьменнікі стваралі хакейную пляцоўку. Хуценька падпісаўшыся на малатыражку "Чарга”, аддаўшы за яе кроўныя сто тысяч, далучыўся да агульных работ і неадказны сакратар сранцавіцкай раёнкі. Ён прыбыў у распараджэнне Мемуарана, і той загадаў ехаць на склады "Варвеста” – атрымаць цвікі, малаткі, іншы рыштунак для збівання бартоў. Дошкі ж на барты павінны вось-вось паступіць, таму Г. трэба, казаў Мемуаран, вельмі спяшацца.

Злётаўшы на край горада на бразгатлівым грузавічку, Г. дзелавіта выканаў загад, паспеўшы якраз на разгрузку дошак, да якой мігам і далучыўся. Дошкі кідалі груба на снег, балазе ён быў мяккі. Мемуаран турбаваўся, рэзка пакрыкваў, патрабаваў ашчаджаць кожную дошчачку, за пабой, маўляў, ён тры скуры злупіць.

А затым пачалася, так бы мовіць, аўральная паралельная праца. Пакуль моладзь чаргі расчышчала палову пляцоўкі, сталыя літаратары пад кіраўніцтвам Слесарэўскага жвава збівалі барты і адразу ж ставілі іх. Гэта быў бесперабойны канвеер, зладжаны вопытным інжынерам. Пісьменнік Г. натхніўся збіваннем  бартоў. Ён спрытна састаўляў дошкі, клаў на іх перакладзіну і, як аўтамат, заганяў туды цвікі – раўнюткім шэрагам. Засмучала адно – трое лайдакоў, знаныя Напаўарлоў, Смякляеў і Гадановіч, уселіся зусім блізка ад Г., каля вогнішча і, па завядзёнцы ўспароўшы гуманітарныя кансервы, закусвалі імі самагонку, якую не тоячыся наліваў Гадановіч. Яны хутка развесяліліся, расчырванеліся, загаманілі, загарланілі песні. Потым клікнулі хаўрусніцу Марыйсевіч – і ўчатырох ім стала зусім ужо свята. Гадановіч пачаў жартам дужацца са Смякляевым, паваліў таго на снег, даўшы падножку. Аднак пажылы трыбун быў не зломак і, лежачы, учапіўся ў нагу Гадановіча і стаў яе выварочваць на болевы прыём. Гадановіч упаў, але паспеў ухапіць Смякляева за каўнер і рабіў таму ўдушаючы. Твар Смякляева пасінеў…

Словам, гэта істотна адрывала Г. ад працы, моцна яго злавала. Адно вока сачыла за дошкамі, малатком і цвікамі, другое ж, збродлівае, не-не, а страляла ў бок вясёлых пасядзелак ля вогнішча Напаўарлова. Гадановіч са Смякляевым гэтак распаліліся дужаннем, што барадатаму гісторыку і Марыйсевіч прыйшлося не жартоўна іх разнімаць. Але ж астыўшы, сябры хутка памірыліся, выпілі міравую, зноў паліўся жыццярадасны Гадановічаў смех, раздаліся гітарныя пераборы і густы барытон Напаўарлова.

А літаратары тым часам шчыравалі над хакейнай пляцоўкай. Сцямнела, а была зроблена толькі палова працы. Мемуаран сердаваў. Ён загадаў паставіць магутныя ліхтары, якія асвятлілі пляцоўку крыжам. Ліхтары сілкаваліся ад дызельнай электрастанцыі Хлёпуса. Праца мусіла скончыцца сёння любой цаной. Бо ўжо не далей, як заўтра, планавалася першая трэніроўка, а паслязаўтра – сам турнір "Залатая клюшка”. Мемуаран, як змеціў уважлівы Г., быў асабліва строгі ды прыдзірлівы да Белякявічуса і Ачмуціна – як да беларучак, людзей не прывучаных да мазольнай працы. Сын вёскі, Мемуаран міжволі з падазрэннем ставіўся да спешчаных гараджан, усіх гэтых меланхалічных крытыкаў і ўзнёслых лірыкаў, і, наадварот, сімпатызаваў працавітым літаратарам, выхадцам з беларускай вёскі Слесарэўскаму, пісьменніку Г. і многім іншым. Над Белякявічусам жа з Ачмуціным Мемуаран проста-такі вісеў, несупынна пакрыкваючы, паганяючы, папраўляючы.

Калі ад пакутаў маладога ганарліўца Белякявічуса радасцю поўнілася сэрца Г., то ад мучэнняў мілага Ачмуціна гэтае сэрца Г. крывёй аблівалася. Мерна заганяючы цвікі, бачыў Г., як захліпаўся, задыхаўся, валіўся пад цяжарам шуфля Ачмуцін, як падымаўся зноў і зноў з хрыпам і стогнам, як Мемуаран з’едлівым слоўцам дадаваў яму дыхту, а то і проста даваў выспяткі ў пухлы зад, паскараючы. Было балюча: чаму збольшага справядлівы Мемуаран так не любіць мірнага Ачмуціна, з якім, дарэчы, сядзіць за адным прылаўкам у палатцы "Варвеста” – гэта не ўкладалася ў цнатлівай свядомасці правінцыяла Г. Няўжо адно выгада кіравала Мемуаранам, калі ён уладкоўваў Ачмуціна на цёплае месца прадаўца кніг, карыстаючы яго прыродныя гандлярскія здольнасці? А сапраўдная сутнасць Мемуарана ў тым, што ён антысеміт і нацыяналіст? Мажліва… Зрэшты, не пісьменніку Г. судзіць наглядчыка чаргі, які ёсць дабрадзеем і бацюхнам родным для кожнага чаргоўца. Каб не Мемуаран, літаратары б падушылі адно аднаго за месца ў часопісах, а то і жыўцом бы з’елі.

Г. адвярнуўся ад Ачмуціна, не ў змозе глядзець на яго апошняе падзенне з важкім шуфлем, і засяродзіўся на бартах. З боку вогнішча Напаўарлова раздаўся залівісты смех. Г. міжволі абярнуўся: Напаўарлоў і кампанія завабілі да сябе маладых дзяўчат-літаратарак, там пачаліся флірт і гульба, адна літаратарка ўжо сядзела на каленях у паддатага Смякляева, ён нешта мармытаў ёй у самае вушка. "Сволачы! Гаўнюкі!” – бухнуў прарэзлівы выгук. Але крычаў не Г. – гэта неўтаймоўная дбайца справядлівасці Налейнік праклінала іх, не выходзячы, зрэшты, з чаргі. Г. раптам збаяўся, што Налейнік выскачыць і зноў аплюе Напаўарлова, правакуючы бойку. Аднак крытыкеса абмежавалася ледзяком, які запусціла ў іх. Лядзяк, не дасягнуўшы мэты, плюхнуўся ў вогнішча і згінуў бясследна. Дзеянні Налейнік засталіся зусім незаўважанымі харызматычнымі літаратарамі, якія прыйшлі ў такі гумор, што ўжо не смяяліся, а качаліся ў рогаце па снезе, іх румяныя твары і чырвоныя насы, шырокія зубастыя ўсмешкі кантраставалі з бледнымі тварамі работнікаў, якія высільваліся тут жа непадалёк. Мемуаран па-ранейшаму пільнаваўся рашэння сёння закончыць хакейную пляцоўку, хоць бы прыйшлося гарбаціцца да самай раніцы.

 

ПРАЦЯГ

Просмотров: 602 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Июль 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024