Сайт Міхася Южыка Суббота, 28.12.2024, 01:38
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 31 » Чарга-28 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 28
13:53
Чарга-28 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 28

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 28

http://iuzhyk.livejournal.com/257668.html

Назаўтра, адрэфлексаваўшы сітуацыю, Г. расставіў для сябе прыярытэты. Так, ён напіша заяву на рэцэнзію Белякявічусу, так, ён дасць яму грошы. Канешне, калі па шчырасці, Г. цвёрда лічыў, што яго аповесці вартыя добрых рэцэнзій бясплатна, без гэтага прынізлівага хабару. Тым болей што такія ўжо пісаліся раней, разам, праўда, з благімі. Але благія рэцэнзіі Г., з-за іх прадузятасці, не змяшчаў на сваім сайце. Добрыя ж ён, аздабляючы па-мастацку, вывешваў там і разам з чытачамі, па некалькі разоў на дзень, іх перачытваў. Чытанне ўхвальных рэцэнзій на свае аповесці здымала стрэс і напругу працоўнага дня, лагодзіла душу. Асабліва любіў Г. рэцы Налейнік – захапляючыся, крытыкеса ўваходзіла ў палкі экстаз і тады не шкадавала прыемных эпітэтаў. Аднак учарашнія словы Ачмуціна, чаго там таіць, насцярожылі Г. Прыйшлося ўзяць пад увагу, што Налейнік бывае зменлівай – і калі раптам што не ўпадабае, то можа зганьбіць увесь твор, таксама не шкадуючы эпітэтаў і забываючыся на сяброўства. Да перасцярогі такога вопытнага чалавека, як лірык Ачмуцін, несумненна трэба прыслухвацца. Таму Г. парашыў нізашто не даваць рукапіс новай аповесці Налейнік, спасылаючыся на тое, што ён вельмі сыры. Гэта было добрае выйсце – не адмаўляць крытыкесе наўпрост, каб тая, чаго добрага, не пакрыўдзілася і не ўзлавалася. Не, старая аповесць пойдзе пакуль Белякявічусу і яго памагатым, туды ж затым выправіцца і новая аповесць пра педафіла – зразумела, калі Г. упадабае першую рэцу. Адно што трэба зрабіць – папрасіць Ачмуціна перадаць дыск, заяву і грошы ў палатку «Крытыка», бо дагэтуль неяк сорамна глядзець у вочы Белякявічусу, той яўна пакрыўдзіўся пасля «ін'язаўская» вечарынкі. З першага ж тыднёвага заробку, які будзе ў пятніцу, Г. выдаткуе грошы на рэцу. Што ж, на гэтым Г. і скончыў свае рэфлексіі, з гэтым ён і заснуў.

Далей пайшлі звычайныя дні ў чарзе. Гарбацячыся з ламамі, рыдлёўкамі і шуфлямі, Г. тым не менш рашыў не мяняць свой рэжым у чарзе і ўдзельнічаць у яе жыцці паўнакроўна. Ён дзяжурыў ля вогнішча, ацяпляючы Хлёпуса, ён выстойваў некалькі гадзін на марозе сярод чаргоўцаў, абмяркоўваючы з імі літаратурнае жыццё, дзелячыся марамі і спадзяваннямі, спагадаючы чужым бедам. Ён хадзіў на кухню да Пушчанскага і атрымоўваў свае міскі баланды і чорны хлеб, з'ядаючы гэта ўсё ў кампаніі літаратараў. Ён быў усмешлівы і добразычлівы з усімі. Вечарамі, калі не заступаў у каравул, Г. станавіўся за канторку і пад паважлівымі позіркамі людзей нястомна тварыў. Заканчваў пісаць ён апоўначы, калі з боку праспекта Залежнасці даносіўся гадзіннікавы бой і пачынаўся дзяржаўны гімн. Тады Г. запіхваў рыштункі ў заплечнік і спяшаўся начнымі дварамі да дворніцкай, дзе яго чакаў кіпень з сухарамі ды ўтульная пасцель на падлозе. І хоць Г. ставіў будзільнік – ён нязменна прачынаўся за хвіліну да пабудкі, ускокваў, разаграваў ваду, лёгка перакусваў ды імчаўся на двор, дзе яго чакалі горы новага снегу.

Г. выконваў свае абавязкі так дбайна, быў такі мілы і ўсмешлівы з жыльцамі, што тыя палюбілі яго душэўна і часцяком клалі на яго кажушок, хто што зможа – салёны гурок, кавалачак сала, хлеб, цыбулю, нават цукеркі. Г. з удзячнасцю з'ядаў гэта ў дворніцкай – вітаміны і калорыі былі яму дужа патрэбныя. Але важнейшай за калорыі была для яго спагада добрых людзей. Ён зноў стаў любіць Боскі свет, ён вяртаў да сябе той узнёслы прасветлены стан, у якім толькі і можа тварыць літаратар. Ён нават дзякаваў гэтым снежнасыпучым хмарам, якія даюць магчымасць працаваць для людзей, дзякаваў лютым маразам і вятрам, якія ачышчаюць яго цела і душу, выдзьмухваючы адтуль усё наноснае, несапраўднае. Г. адчуваў, як кожная клетачка яго цела робіцца адзіным з прыродай і космасам. Цяпер сама касмічная энергія вадзіла яго асадкаю, вывяргаючы на паперу глыбінныя думкі і найцікавейшыя сюжэтныя павароты.

ПРАЦЯГ

Просмотров: 600 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024