Сайт Міхася Южыка Суббота, 28.12.2024, 00:28
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Июнь » 1 » Чарга-29 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 29
12:45
Чарга-29 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 29

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 29

http://iuzhyk.livejournal.com/257843.html

Дзень плыў за днём, то павольна і аднастайна лагодна, то выбухаючы канфліктамі паміж чаргоўцамі, а то і зверскімі бойкамі. Пісьменнік Г., па прыродзе чалавек з правінцыйна ўстойлівай псіхікай, няспынна разважаў над тым, чаму людзі грызуцца і лаюцца. Даўно ён прыкмеціў асаблівасць чаргі: яна павінна эмацыйна разраджацца канфліктамі. Калі ж у чарзе спакойна больш за тры дні – то чакай брыдкай неспадзяванкі. І чым больш працяглая паўза – тым шалёней выбухае чарга. Г. таксама заўважыў, што калі з рэдакцыйных дзвярэй вывальваюцца пакрыўджаныя і абражаныя літаратары, то гэта здымае напятасць чаргі – людзі пускаюць паток эмоцый на спагаду і абурэнне. Гэтак пакрысе супакойваюцца.

Пасярод тыдня Г. стаў сведкам дружнага паўстання чаргі. Выйшла вось што – адзін літаратурны генерал, знакаміты Залупкін, які цягаўся ў рэдакцыю, ведама ж, без чаргі, які да таго ж вадзіў туды сваіх дарослых дзяцей, – гэты стары грыб цяпер прывёў за руку сваю ўнучку. Малалетняя падшыванка, школьніца гадоў дванаццаці, весела гамонячы, забегла з дзедам у рэдакцыю міма спакутаваных чаргоўцаў. Хвацка ляпнулі і зачыніліся за імі грувасткія дзверы. І тут як па камандзе чарга загудзела, захвалявалася. Яна цярпела ўсё – трасткучыя маразы і непраглядныя снегапады, надрыўныя работы па лагеры, увогуле – строгі рэжым "Мемуарана-крывавага”. Яна цярпела нечарговыя ўваходы ў рэдакцыю маршала Цемрашэвіча, разнастайных літаратурных генералаў і іх распешчаных дзетак – аднак прабяганне міма сябе генеральскай унучкі-школьніцы чарга дараваць не змагла. Гэта было ўжо вышэй за людское трыванне. У чарзе стаялі пажылыя і зусім старыя пісьменнікі, іншагароднікі, шматдзетныя кабеты, цяжарныя маладзіцы – людзі, якія закінулі сямейныя і службовыя справы, адракліся дзеля чаргі ад усяго, месяцамі чакаючы свайго зорнага часу. І вось перад гэтымі паважанымі людзьмі генерал Залупкін правёў за руку ўсмешлівую наіўную малалетку з яе дзіцячымі вершыкамі.

Гудзенне чаргі перайшло ў пакутніцкі стогн, затым усцяж яе прашалахцела слова "нахабства”, потым раздаліся мацерныя выгукі ды іншыя няўсцешныя для генерала эпітэты. А тады пачалося скандзіраванне "Даеш у чарзе справядлівасць!” і "Далоў выблядкаў генерала Залупкіна!”. З рэдакцыі выскачыў малады служка ва ўніформе, блізкай да гестапаўскай. Ён спачатку прасіў, а потым патрабаваў, каб чарга супакоілася. У яго паляцелі кавалкі мерзлага снегу, і ён мусіў схавацца ўнутры. Потым у вакно высунулася вусатая галава рэдактара Быдлянскага, вядомага сваімі здзекамі з аўтараў. На гэты раз вочы яго былі напалоханыя. Ён пачаў прасіць цішыні – іначай патэлефануе ў міліцыю. Нехта кінуў у Быдлянскага сукаватым паленым – той не паспеў схаваць галаву, аднак палена па ёй прамазала, а патрапіла правей і рассадзіла вялікую шыбіну. Крыкі і лаянка ўзмацніліся.

Пісьменнік Г. з жахам назіраў за ўсім гэтым. Хацелася баязліва даць лататы, і толькі намаганнямі моцнай волі Г. стрымліваўся. Жвавая фантазія малявала міліцэйскія "газікі”, якія вось-вось падскочаць да рэдакцыі і ўсіх замятуць, і будуць біць, і адбяруць рукапіс. Сэрцайка ўсчало мітуслівую малацьбу. Аднак, як і заўжды, на дапамогу прымчаўся Мемуаран. Успёршыся на ганак, ён запатрабаваў цішыні і наладзіў прамову. Словы яго былі пранікнёныя, ён гаварыў аб тым, што не хоча, каб людзі, якія выстаялі тут не адзін месяц, паехалі дамоў шылам кашы паеўшы, бо рэдакцыя зусім на законных падставах спярша выкліча ахоўнікаў правапарадку, якія знясуць лагер, а потым рэдакцыя наогул зачыніцца. Калі пісьменнікі думаюць, што без іхніх тварэнняў часопісы не пражывуць, то яны памыляюцца – па дадзеных Мемуарана ў рэдакцыях рукапісаў на некалькі гадоў, адны толькі куфры маршала Цемрашэвіча забяспечаць выхад часопісаў на паўгода. Таму, доўжыў Мемуаран, лепей суцішыцца і нават папрасіць прабачэння, для чаго крытык Белякявічус напіша чалабітную да рэдактараў і кожны падпішацца.

Па меры таго як Мемуаран гаварыў, настрой у чарзе мяняўся ад звышагрэсіўнага да звышпамяркоўнага. Пісьменнікі пачалі раскайвацца. Некаторыя зарыдалі. Людзі Хлёпуса вокамгненна прыскакалі з аконнай шыбаю і замянілі ёю разбітую за якія дзесяць хвілін. Якраз паспела чалабітная Белякявічуса – і выстраілася чарга яе падпісаць. Пісьменнік Г., паддаўшыся агульнаму раскаянню, плакаў і скрозь слёзную павалоку не здужаў прачытаць змест чалабітнай, а проста яе падпісаў. Урэшце дэлегацыя выправілася ў рэдакцыю прасіць літасці. Прайшло пяць гадзін, перш чым выйшаў з дзвярэй рэдактар Быдлянскі і спавясціў, што рэдакцыя даруе чарзе і гатовая ўсё забыць. Але калі хоць яшчэ раз нешта падобнае здарыцца – цынкавыя дзверы замкнуцца да сярэдзіны лета. "Пранесла!” – заспявала душа пісьменніка Г. Ён пабег за канторку тварыць аповесць.

ПРАЦЯГ

Просмотров: 649 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Июнь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024