Сайт Міхася Южыка Четверг, 23.11.2017, 23:09
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 84

» Форма входа

Главная » 2013 » Июль » 14 » Чарга-44 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 44
13:39
Чарга-44 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 44

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 44

http://iuzhyk.livejournal.com/262737.html

Неадказны сранцавіцкі сакратар спачатку пасаромеўся гэтага таемнага жадання свайго – заказаць у палатку "Лазня” якую гарачую малалетку. Тым больш што жаданне ўзнікла спантанна, і ён, Г., зусім не збіраўся гэта ажыццявіць. І ўсё ж, схільны да рэфлексій, Г. прысвяціў астатні каравульны час "разбору палётаў”. Як мысляр, вопытны празаік і мацёры чалавечышча Г. ведаў, што ніводнае чалавечае жаданне не ўзнікае на пустым месцы, усяму ёсць свая падаплёка. А каго ўжо, як не сябе, абавязаны быў зведаць празаік на ўсю поўніцу? Толькі спазнаючы сваё таемнае "я”, можна дайсці да сутнасці, да каранёў, напісаць такія глыбінныя творы, якімі ўжо парадаваў і яшчэ парадуе Г. беларускую літаратуру.

Так, Г. ведаў некаторыя свае асаблівасці. Прыкладам, сваю павышаную сексуальнасць, нервовую ўзбуджальнасць, якая часам даходзіла да дзікіх прыпадкаў, калі ён руйнаваў мэблю ў кватэры, па-зверску роў, палохаючы суседзяў… або лямантаваў у рэдакцыі, зрываючыся на асабліва дакучнага графамана, аднаго ён проста адкалашмаціў нагамі, і потым былі праблемы з міліцыяй. А ўсё праз павышаную сексуальнасць, непамерную фантазію, якая цягам жыцця не давала яму спакою. Карацей, жаданні Г. значна перавышалі яго магчымасці, і ён падсвядома сышоў у творчасць, каб ствараць свет падлеткавага кахання, дзе віруюць такія жарсці, якіх яму ў правінцыйным сранцавіцкім жыцці неставала.

Як і ўзорнага сем’яніна Набокава пастаянна цягнула паспытаць малалетак, што ён і рабіў у сваёй творчасці, гэтак і Г. усё дарослае жыццё цягнуўся да цела цнатлівых дзяўчатак. Пісьменніцкая работа, можна сказаць, пазбавіла яго ад бяды – ён не стаў зацятым маньякам, а сублімаваў жаданні ў мірную літаратурную творчасць. Дзеянні ён ператварыў у фантазіі, трагічныя развязкі – у маралітэ, якімі неадменна заканчваў свае вострасюжэтныя аповесці. Палавы інстынкт быў закілзаны, асуджаны, правільна каналізаваны. Насамрэч жа пісьменнік Г. гэтак каналізаваў сваю ўласную сексуальнасць. І неяк прызнаўшы гэта, яму стала лягчэй, ён перастаў сябе грызці і есці за кожны позірк на маладыя стройныя ножкі сранцавіцкіх школьніц, за любаванне іх гарэзнымі попкамі – Г. ведаў, што так ён натхняецца, што ў гэты момант нехта звыш насычае яго творчай энергіяй.

Так, думаў Г., выходжваючы з драбавіком вакол палаткі "Варвеста”, гэта не страшна, і ніколькі не заганна, што ўзнікла думка заказаць у палатку "Лазня” шуструю малалетку. Па-першае, сексуальная разрадка яму проста-такі неабходная, з прыродай не паспрачаешся. Па-другое, як сумленны пісьменнік, які маецца маляваць вобраз педафіла, Г. абавязаны кіравацца мастацкай праўдаю, то бок паспытаць малалетку на справе. Вядома, тое не будзе сітуацыяй, набліжанай да рэальнасці – прастытутка не цнатлівая школьніца, а ён не педафіл. Ну дык трэба падключыць уяўленне – і ўсё стане на свае месцы, разважаў Г. Яны разыграюць ролі – і ён атрымае найбагацейшы матэрыял для творчасці. Найбагацейшы!

Тым не менш, каторы раз у жыцці, давялося суняць свае апетыты – ён не настолькі дурны, як Белялявічус, і не настолькі без комплексаў, як Напаўарлоў – каб карыстацца жаночым целам перад самым носам чаргі, хоць бы і ўночы. Несумненна, папаўзуць пагалоскі, пачнуць хіхікаць, паказваць пальцамі. Гэта нядобра. Усё ж справа, якую робіць Г., патрабуе маральнай чысціні, ён флагман не толькі для падлеткаў Беларусі, але і для ўсіх аўтараў, хто пішуць і будуць пісаць пра падлеткавае каханне. Каханне мусіць быць чыстым, беззгаганным, правільным – менавіта такім, якому вучыць Г. на старонках сваіх кніг, на сваім сайце – праводзячы працяглыя дыскусіі з чытачамі. Ён адзін напраўду ведае, як трэба кахаць. Ён вялікі знаўца юначага сексу.

З гэтымі думкамі і змянілі Г. на варце, з імі ён і выправіўся высыпацца ў палатку. Аднак сон не браў – развярэджаная фантазія пра малалетку, якую ён зажадаў спазнаць у "Лазні”, не давала спачыну, выбудоўваючы сюжэт пра каварнага педафіла. А той дзейнічаў вельмі рашуча! Хітраспляценні сюжэта перамяжаліся з падзеямі адляцелага дня, насычанага даволі непрыемнымі падзеямі, галоўная з якіх – закрыццё рэдакцыіі праз паганага Цемрашэвіча. Стары мухамор! Ды калі ж ён паспявае страчыць свае гексалогіі! Не іначай, уся армія гэтым занятая. Дарэчы, пасля магутнага штурхаля палкоўніка Налейнік ачухалася. Яна парывалася ўстаць на ногі і бегчы змагацца далей, але Заслаўская з Цемняковай моцна яе трымалі. Налейнік не супакойвалася, прыйшлося выклікаць доктарку з медсястрой і яны, з дапамогай людзей Мемуарана, занеслі Налейнік у медпалатку пад заспакаяльную кропельніцу.

Ужо перад самым заступленнем Г. у варвестаўскі каравул яго вуха дапяла радасная звестка – у чарзе сказалі, што Хабарэвіч увечары перасек дзяржаўную мяжу у сарака кіламетрах паўночней Бярэсця, памежнікам, што атакавалі нацыяналіста аўтаматнымі чэргамі, не ўдалося яго паразіць. Пад шквалам агню Хабарэвіч дапоўз да польскіх сяброў, якія яго прыкрылі і вывезлі з памежнай зоны з невялікімі раненнямі. Цяпер, па чутках, Хабарэвіч, натхнёны Беларуссю, засядзе за чарговую порцыю "Лістоў з волі”, якія неўзабаве знойдуць свой распаўсюд у грамадстве. Так, гэта радавала Г. Але найбольш з той прычыны, што, пакуль Хабарэвіч не злоўлены, наўрад ці пачнецца хапун па справе з вечарынаю. На няма і суду няма. І ўсё ж кожнага разу, калі любая патрульная міліцэйская машына праязджала паўз лагер, нутро Г. баязліва сціналася. Мы ўжо ўзгадвалі, што сранцавіцкі празаік ненавідзеў грубую фізічную сілу.

 

ПРАЦЯГ

Просмотров: 232 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Июль 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2017