Сайт Міхася Южыка Среда, 17.01.2018, 16:04
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 85

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 22 » Чарга-23 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 23
13:47
Чарга-23 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 23

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 
    з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 23

http://iuzhyk.livejournal.com/256361.html

Пасля тузаніны Налейнік з Напаўарловым у лагеры ўсталяваўся спакой, нічога значнага як быццам не адбывалася. Наступнага дня, паабедаўшы баршчом з чорным хлебам, Г. трохі пастаяў у чарзе, пагаманіў з Ачмуціным. Потым рускамоўнага паэта выклікалі прадаваць кнігі "Варвеста”, а Г. з нуды стаў брадзіць усцяж чаргі, бавячы час да пяці гадзін, калі ён выправіцца прымаць справы дворніка.

Каля вогнішча Напаўарлова зноў сабраўся народ, і зноў нязломны гісторык, стаўшы на глыбу лёду, распавядаў пра даўніну. З падрапаным тварам, барадаты, сівы, Напаўарлоў нагадваў пірата. Яго сябрука Гадановіча побач не было, як і Марыйсевіч. Стаяў толькі крытык Белякявічус з трыма знаёмымі Г. па "ін’язаўскай” дыскатэцы хлопцамі. Пасля таго, як Мемуаран пакараў маладзёнаў, правёўшы з імі вытлумачальную працу, бравы Белякявічус неяк панік, стушаваўся і, галоўнае, затаіў злосць на Г., якога абышла Мемуаранава кара. Пісьменнік Г. часта лавіў на сабе непрыязныя позіркі Белякявічуса, а таму не падыходзіў да яго, не вітаўся.

Каля вогнішча Смякляева было даволі пустэльна. Сам трыбун адсутнічаў, ён наогул рэдка калі тут бавіўся днём, займаўся, відаць, актыўнай грамадскай дзейнасцю на абшарах сталіцы. Зрэшты, трыбуна з мерзлага снегу ніколі не пуставала ўвечары, там заўсёды мітынгавалі, там віравалі антыўрадавыя настроі і збіралася самая жвавая і агрэсіўная частка чаргоўцаў. З інстынкту самазахавання, які быў так добра развіты ў правінцыяла Г., ён заўсёды трымаўся воддаль гэтага вогнішча, бо міліцэйскія кардоны, відавочна, не драмалі і з адлегласці двух–трох кварталаў для постраху пастрэльвалі аўтаматнымі чэргамі. Кулі ляцелі паўзверх дахаў дамоў, зрэдку збіваючы адтуль кілаграмы снегу.

Дайшоўшы да канца лагера, Г. павярнуў назад і, знарок нетаропка, рушыў у хвост чаргі. Недзе паміж вогнішчамі Напаўарлова і Хлёпуса ён натрапіў на палатку, якой як быццам не бачыў раней. З яе толькі што выбраўся пахмурны Белякявічус, абыякава слізгануў вачыма па Г. і пацёгся ў чаргу. Разам з тым у палатку ўвашлі дзве дзяўчыны. Вечна насцярожаны Г. сам не ведае, чаму ўвязаўся за імі. У процілеглым уваходу куце палаткі, за зыркай буржуйкай, у святле лямпачак колам гуртаваліся літаратары. Г. ушчаміўся ў гэтае кола і ўбачыў дзівоснае: на снежнай падлозе ляжаў пластыкавы дыванок, на якім сядзеў не хто іншы, як ужо памянёны намі мініятурыст Вясковіч. Пажылы дзядзька, дакладней, не сядзеў, а стаяў наўсколенцах і перасоўваў пластмасавыя кубачкі, тры штукі. Толькі пазней Г. растлумачылі, што гэтая гульня называецца "напарстак”, а Вясковіч, апаведна, "напарстачнік”. Празаік-мініятурыст хвацка соўгаў па дыванку кубачкі, пад адным з якіх знаходзіўся белы шарык. Журналістка Заслаўская гаварыла, пад якім кубачкам знаходзіцца шарык, і амаль ніколі не ўгадвала, за што Вясковіч браў з яе грошы. Аднаго разу, пры самай высокай стаўцы, Заслаўская ўгадала і выйграла вельмі многа. Усмешлівая, яна скончыла гульню і выйшла з кола з ладнай купюрай грошай. Народ паважліва загудзеў. "Хто наступны?!” – малайцавата крыкнуў Вясковіч. Пісьменнік Г. так і не зразумеў, чаму ён выкрыкнуў: "Я!” – і, азартна адпіхнуўшы нейкага малайца, пасунуўся да Вясковіча. Той аб’явіў сваю стаўку і запатрабаваў "грошы наперад”. Г. сунуў яму купюру і стаў нецярпліва сачыць за кубачкамі, якія з дзівосным спрытам перасоўваў мініятурыст. Г. дакладна запомніў, пад якім той схаваў белы шарык, – і таму, калі Вясковіч спыніў свае маніпуляцыі і выкрыкнуў: "Пад якім?” – Г. без ваганняў назваў кубачак. З фокусніцкім шыкам Вясковіч падняў кубак – там была пустата. Падняў астатнія два – пад адным знаходзіўся праславуты шарык. Апанаваны азартам, Г. прайграў яшчэ некалькі партый, і выратаваў яго толькі Шкандыбайла, які выпадкова сюды завітаў. Па старой дружбе ён літаральна за каўнер вывалак Г. з палаткі пад зларадасны смех літаратараў. Размахваючы рукамі, Г. захліпіста паўтараў: "Пад правым, пад правым, я ведаю!” Канчаткова ачмурэнне з Г. сышло пасля таго, як Шкандыбайла уваткнуў яго ў чаргу на звыклае месца. Толькі тады неадказны сакратар зразумеў, што прайграў шулеру-мініятурысту двухдзённы заробак за будучае месца дворніка. Настрой адразу апаў, і без пянаццаці пяць абвялы і пастарэлы Г. павалокся да ўпраўдома з Навумовічавай цыдулкай – наймацца на працу.

 

ПРАЦЯГ

 

Просмотров: 177 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2018