Сайт Міхася Южыка Пятница, 19.04.2024, 10:55
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 24 » Чарга-24 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 24
12:35
Чарга-24 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 24

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 24

http://iuzhyk.livejournal.com/256673.html

Дом, у які меўся наймацца Г. дворнікам, знаходзіўся ў ста метрах ад біяпрыбіральні Хлёпуса, праўда, глядзеў сваімі чатырма пад’ездамі ў процілеглы бок. Таму была верагоднасць таго, што карыстальнікі выкшталцонага туалета не згледзяць Г. за яго не зусім літаратурным заняткам. Дом быў чатырохпавярховы, як і большасць дамоў гэтага старога квартала. Прычым даваенны, аб гэтым сведчылі два вялізныя коміны на спадзістым даху. Наўскідку, у кватэрах былі высокія столі. Да слова, кватэра з высокай столлю была запаветнай мараю Г., ён разлічваў у будучні, калі стане сусветнавядомым падлеткавым празаікам, купіць сабе кватэру, ды што там кватэру – дом у некалькі пакояў і паверхаў, дзе будуць высокія столі, дзе можна прывольна тварыць у шырачэзным і высачэзным, сонечным кабінеце з вялізнымі вокнамі…

А пакуль тое, Г. будзе адно прыбіраць двор дома з высокімі столямі. Балазе снегу, як упэўніўся Г., тут багата. Метры тры. Аб гэтым сведчылі рэчышчы сцяжынак, пратаптаныя жыльцамі ад пад’ездаў. З-пад снегу выступаў адно дах даволі высокай альтанкі. Што ж, пісьменнік Г. ніколі не баяўся работы.

Упраўдом чакаў Г. каля дворніцкай – аднапакаёвай кватэры на першым паверсе першага пад’езда. Дакладней, дворніцкая займала толькі кухню кватэры, у пакоі мясціўся, відаць, кабінет упраўдома. Гэта быў дзядзька з катэгорыіі вечна п’яных і вечна пазітыўных людзей. Ён радасна павітаў Г., абняў, сказаўшы, што дворнік ім вельмі патрэбны – з часу, калі звольніўся апошні дворнік, якога пераманіў высокім заробкам суседні дом. З таго часу, паведаміў упраўдом, той дворнік наўмысна кідае снег цераз агароджу на стары двор. І ўправы на гэтую скаціну нямашака. Ну ды нішто, гаварыў упраўдом, аглядаючы жылістую працавітую постаць Г., цяпер са снегам праблем не будзе.

У дворніцкай грувасціліся шуфлі, рыдлёўкі, венікі, бляшанкі з фарбамі, пэндзлі ды іншая адпаведная дрэнь. Г. колькі хвілін парадкаваў гэты пакой, перш чым расчысціў пляцоўку, дзе можна прылегчы на дыванок каля батарэі. Гэта з’явілася для Г. прыемнай неспадзяванкай – цяпер не трэба цягацца ў начлежку, а галоўнае, плаціць даляры вяртляваму Навумовічу. Неадказны сакратар цяпер будзе спаць абсалютна бясплатна і бестрывожна, у цяпле, без храпу і сопу суседзяў, без смуроду потных шкарпэтак. Толькі здаровыя пахі венікаў будуць мацаваць яго сон.

Упраўдом зрабіў асноўныя ўказанні Г. і на пару хвілін зачыніўся ў сваім кабінеце. Выйшаў адтуль узбадзёраны і падвяселены, з расчырванелым носам. "Ну, будзь, братка!” – даўшы плескача па далоні неадказнага сранцавіцкага сакратара., упраўдом знік за дзвярыма. Заўтра ў шэсць раніцы трэба заступаць на дзяжурства. Г. багавейна абмацваў звязку ключоў, якую павесіў на рэмені, – сёння ён нарэшце па-людску паспіць. А галоўнае, калі сон яго перарвуць калізіі аповесці пра педафіла, то можна будзе спакойна паразважаць, не раздражаючыся чужародным хропатам. Калі ж прыйдуць адмысловыя геніяльныя выразы, словазлучэнні, то Г. імгненна іх і запіша. Гуманітарныя блакнот і самапіска заўсёды ў заплечніку.

З такімі святланоснымі думкамі Г. выйшаў на вечаровы дзядзінец. У процілеглым куце матляўся адзінокі, недабіты хуліганамі ліхтар. Двор збольшага асвятляўся снегам і вокнамі. Перасякаючы яго па глыбокай сцяжыне, Г. натрапіў на чалавека з аўчаркай. Аўчарка непрыветна зарыкала і выскалілася на Г. Яны цудам размінуліся без цяжкіх натупстваў.

Каля біятуалета панавала шчодрае асвятленне, стаяла працяглая чарга, якую разрульваў пераапрануты ў білецёра берасцеец Шкандыбайла. Дарэчы, радавала і тое, што апраўляцца Г. будзе цяпер не толькі камфортна, але і бясплатна – у дворніцкай даволі чысты ўнітаз і працаздольны зліўны бачок. Так, пасада, якую знайшоў яму ўсюдыісны Навумовіч, дарагога вартая. І нядорага абышлася. Толькі снегу, трасца яго бяры, занадта нападала.

ПРАЦЯГ

Просмотров: 569 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024