Сайт Міхася Южыка Понедельник, 18.12.2017, 17:46
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 85

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 16 » Чарга-4 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 4
11:18
Чарга-4 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 4

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 4

http://iuzhyk.livejournal.com/249603.html

Абуджэнне было як па камандзе "пад’ём”, хоць ніхто пісьменніку Г. не камандаваў. Ён прачнуўся па звычцы сам – ледзь толькі заняўся зімовы ранак, а восьмай гадзіне. Целы пісьменнікаў, сярод якіх убіўся Г., не варушыліся, толькі храплі і саплі. Захацелася як мага хутчэй выбрацца з гэтага душнага памяшкання. Ён стаў асцярожна ўставаць, баючыся патрывожыць суседзяў. І тым не менш, выціскваючыся адсюль, давялося наступіць на адну руку, адну галаву і два жываты. Толькі на двары, на свежым марозным паветры, уздыхнуў Г. спакойна. Ён ужо два гады не спаў так доўга, як гэтай ноччу, – пяць гадзін. А між тым нават дзве гадзіны на сваім дыванку ля дзвярэй давалі пісьменніку болей сілаў, чым сённяшняе спаннё. Ён абсалютна не адпачыў. І дзень у чарзе загадзя стаў палохаць неадказнага сакратара. Ён прыспорыўся да рэдакцыі.

Ужо пры першым поглядзе на чаргу, вогнішчы і палаткі Г. адчуў нешта не тое. Снег наўкола быў нязвыкла патаптаны. Чарга парадзела. Шмат людзей групаваліся коламі. Вогнішчы былі раскіданыя. Да таго ж Г. прытрызнілася, што ён не адшукае свайго месца ў чарзе, не знойдзе суседзяў. Пісьменніка апанавала паніка, усчалася тахікардыя, і ён, з навалаччу ўваччу, мітусліва пабег наперад. Сэрца стукала з незвычайнай і небяспечнай хуткасцю. Нават на бягу было адчувальна, як кволяцца мышцы ног і трасуцца калені.

Толькі праз хвілін дзесяць, прыйшоўшы да ладу, Г. стаў арыентавацца ў прасторы і змог распытаць пра апошнія падзеі. Аказваецца, з гадзіну таму на чаргу наляцелі амапаўцы і зрабілі жорсткую ператруску. Нехта нібыта стукануў ім, што ў чарзе распаўсюджваюцца "Лісты з волі” ад пісьменніка Хабарэвіча, які, будучы ў Нямеччыне, даўно вядзе падрыўную дзейнасць у Беларусі. То бок гэты зацяты нацыяналіст высылае Сецівам агіткі з праклёнамі ў бок ураду і заклікамі "змагацца за Беларусь”. Ён даўно абвешчаны тут песронай нон-грата, але гэта толькі ўзлавала яго і дадало рашучай адвагі. Ці не штодня Хабарэвіч высылае сябрам і знаёмым свае "лісты з волі”, а тыя тайком раздрукоўваюць іх, множаць ды распаўсюджваюць.

Вось і гэтай ноччу ў чарзе як быццам з’явілася чарговая пачка агітак, нейкі добразычлівец навёў на чаргу АМАП. Гэтыя байцы наляцелі віхрам, калі рэшткі чаргі драмалі ля вогнішчаў, у самы сонны час, перад досвіткам. АМАП паклаў людзей на снег, некаторых білі дручкамі, некаторых катавалі, каб яны выдалі лісты. Каб дэмаралізаваць чаргу, байцы раскідалі вогнішчы. Вынік быў, праўда, небагаты – усяго два асобнікі лістоў, якія знайшлі ў аднаго бедачыны пісьменніка. Нягледзячы на тое, што пісьменнік кляўся ў тым, што яго падставілі і падклалі агіткі, яго мантулілі, надзявалі кайданкі, а потым павалаклі ў "варанок”. Цяпер чарга трэслася, што той недарэка пад катаваннямі здасць таварышаў.

І тым не менш жыццё працягвалася. А палове дзесятай падкаціў мерседэс Хлёпуса, які гэтай ноччу салодка спаў у сваім асабняку. З машыны вылузаўся спярша Мемуаран, абабег яе, адчыніў дзверы, з якіх паважна вылез гаспадар мерседэса. Тым часам вадзіла і адзін ахоўнік выцягвалі з задняга сядзення шыкоўны фатэль. Літаральна праз хвіліну Хлёпус сядзеў на сваім месцы перад астылым вогнішчам і чытаў нешта па электроннай кніжцы. А Мемуаран дзьмухнуў у свісток, падклікаючы пісьменніка Г. і яшчэ некалькіх дзяжурных па лагеры. Ён загадаў Г. заняцца вогнішчам, каб абаграваць Хлёпуса, а сам шуснуў у найбліжэйшую палатку, прызначэння якой Г. пакуль што не ведаў.

Амапаўцы зруйнавалі палявую кухню, таму гарачай ежы з раніцы не прадбачылася. Кожны мусіў наталяць голад, як зможа. Пад лыжачкай у Г. смактала, страўнік атакаваў яго мозг непрыемнымі адчуваннямі. У нагах і руках ад душнай ночы утварылася слабасць. Г. збаяўся, што не справіцца з задачай і Мемуаран яго пакарае. Добра хоць што, як кожная здаровая сялянская натура, Г. запасся ў дарогу ладным кавалкам сала, боханам сранцавіцкага хлеба і горкай цубуляй. Таму літаральна на хаду, праміж справамі, Г. удалося перакусіць, глытаючы прамерзлае сала, трушчачы цвёрды бохан і заядаючы ўсё гэта кускавым цуркам. Сілы прыбыло, і Г. лёгка ўправіўся з вогнішчам – праз хвілін дзесяць Хлёпус ужо саграваўся каля яго, ведучы свае справы па ноўтбуку і мабільніку. Мемуаран, дарэчы, арганізаваў перад Хлёпусам столік з закуссю і кавай. А Г., першы зацяпліўшы вогнішча ў лагеры, нарэшце змог адшукаць сваё месца ў чарзе. Гадзіны тры ён таптаўся ў ёй, грэючы скалелыя пальцы ног рухам, і назіраў, як лагер ажыўляецца, як таўсцее чарга.

Апоўдні прыбыло радыё "Воля” і з нагоды начнога ператрусу разгарнула свой лагер, цэнтрам якога стаўся мікрааўтобус са спадарожнікавым рэтранслятарам. Карэспандэнты "Волі”, ведаючы, што іх пабаяцца крануць, раздзімалі скандал. Яны сноўдалі па чарзе з мікрафонамі, беручы ў сведкаў інтэрв’ю, і тут жа выдавалі ўсё гэта ў жывы эфір. Спыніць іх азначала для ўраду выглядаць на ўсю "Эўропу” яшчэ непрыглядней, таму міліцыя сачыла за ўсім гэтым нахабствам з адгегласці аднаго квартала, не ўмешваючыся. А карэспандэнты "Волі” здымалі камерамі застылую кроў на снезе нібыта ад пабояў пацярпелых і закідвалі відэа на свой сайт.

Уся гэтая валтузня трохі пазабавіла Г. і развеяла нуду стаяння ў амаль нерухомай чарзе. Але а другой гадзіне дня адбылося зусім ужо нечаканае – бойка паміж чаргоўцамі. Агідная лютая бойка. Толькі наступняга дня пісьменнік Г. выведаў усю падаплёку гэтай азвярэлай разборкі. Рэч была ў тым, што да вядомай журналісткі і публіцысткі, супрацоўніцы розных апазіцыйных "газэтаў” Марыйсевіч, у час, калі яна тусавалася каля рафіка "Волі”, падкаціў яе знаёмец Жорык Гарташ – рускамоўны бяздарны паэт, якога, на бяду паэта, даўно ненавідзеў сам Гадановіч, які быў даўнім сябрам Марыйсевіч. Але не ў рэўнасці справа. Гарташ быў рускамоўным паэтам, а нацыяналістычны гарт Гадановіча ўсе ведаюць. І вось ён, зледзешы ў чарзе недарэчнага рускамоўнага Гарташа, гукнуў сваім хлопцам, каб тыя з ім разабраліся. Яны вызванілі вядомага бузацёра і хама Чувырлу, яшчэ больш бяздарнага, чым Гарташ, паэта. Чувырлу яшчэ велічалі "сынам Знакамітага”. Знакаміты – гэта жывы класік беларускай літаратуры, паважаны старац. Чувырлу ж друкавалі толькі за тое, што ён яго сын. З гэтага комплексу непаўнавартасці "сын Знакамітага” к сарака гадам канчаткова спіўся, нідзе не працаваў і цягнуў з бацькі грошы, прытым злосна лаячы Знакамітага на кожным рагу і пры любой магчымасці. Ён даўно ўжо нічога не пісаў і выступаў у літаратурных тусоўках як клоўн і п’яны агрэсар. Калі Чувырла з’яўляўся з цяжкага бадуна, ён быў страшын ў праявах. На бяду Гарташа, сёння была якраз раніца такога пахмелу для квадратнага здаравілы. Без шапкі, у ватоўцы і кірзачах, Чувырла прыджгаў па званку Гадановіча з шыза-чырвоным тварам і заплылымі вачыма.

ПРАЦЯГ

Просмотров: 210 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2017