Сайт Міхася Южыка Пятница, 29.03.2024, 14:39
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Каталог статей | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Категории раздела
Мои статьи [28]

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » Статьи » Мои статьи

Эдгар Алан По. Крумкач
Уначы, парой панылай, калі з думкаю бяссілай
задрамаў я з мудрай кнігай, з важкай кнігай у руках, –
то ачуўся ўраз ад гуку, нібы нехта жвава стукаў,
быццам рэзка так застукаў да мяне нязваны страх.
"Госць, – падумаў я, – чакае за дзвярыма, а не страх.
Проста госцейка ў дзвярах”.
 
Ах, сваволіла прырода, выла ветрам непагода,
ценяў прывідных уроды на падлозе паляглі.
Я чакаў з бясконцай далі, покуль цені бушавалі,
памяць пра Лінор хавалі за бязрадасныя дні,
пра святую, што ў Эдэме, на аддаленай зямлі...
Згаслі тут яе агні.
 
Стылы шолах за парцьерай... Пашчу жах сваю ашчэрыў,
паланіў мяне між крэслаў, габеленаў, медных ваз.
З заміраннем сэрца, ціха, прашаптаў я, каб не крыкнуць:
"Гэта госць стаіць нязнаны за дзвярыма ў позні час,
проста госць таемны хоча быць са мной на гэты раз.
Проста госць у змрочны час”.
 
Акрыяўшы з перапуду, рады госцю, нібы цуду,
"Выбачайце, пан ці пані, ледзь расчуў у цемры вас,” –
гаварыў я з парываннем і з затоеным чаканнем,
і апраўдваўся дрымотай ля каміна ў позні час...
Толькі расчыніў я дзверы, цемра ў дом пранікла ўраз.
Толькі – цемра ў гэткі час.
 
Паланёны цемрай важкай, я стаяў і дыхаў цяжка,
думкі сноўдалі такія, нібы змеі з чорных нор;
доўга слухаў цішыню я – непадатную, густую,
як са змроку раптам чую слова цёплае: "Лінор!”
Гэта я шапнуў, а рэха адказала мне: "Лінор!”,
мне вярнула як дакор.
 
Раззлаваны гэтай стратай, зачыніўся, скрухай сцяты,
я, аднак, пачуў адразу за дзвярыма тарарам.
"Той жа стук, мацнейшы толькі! – думкі роспачнай іголкі
паімчаліся па нервах. – Той жа госць ранейшы там...
Не! То вецер з аканіцай усчынае тарарам.
Вецер – больш нічога там!”
 
Адчыніў я аканіцы – Крумкач выйшаў, як з вязніцы,
з цемры вонкавай панылай, азірацца важна стаў.
Потым пырхнуў на Палады бюст, усеўся аграмадай
з выглядам паважным, рады, мабыць, што мяне застаў.
Рады, што ў самотным доме чалавека ён застаў.
Сеў, нічога не сказаў.
 
І, ачуўшыся аднак жа, прыглядзеўся і заўважыў
я ўсю веліч гэтай птушкі, чорнай, як сама бяда.
І сказаў: "Твой выгляд страшны адначасна значны, важны,
называць цябе як скажаш, ці ёсць назва хоць адна?
Сярод тысячы найменняў ці ёсць назва хоць адна?
Каркнуў госць мой: "Пустата!”
 
Птушкі голас недарэчны паласнуў мяне, як мечам,
бессэнсоўнасцю нахабнай з галавы да ног абдаў.
Бо ўсім ясна, што не ў сілах птушка поўначчу панылай
турбаваць жытло чужое, як татарская арда.
Птушка, што на бюсце белым – рыхтык чорная руда.
Птушка з клічкай Пустата.
 
Ён сядзеў так нерухома, што здаваўся часткай дома,
гэты прыхадзень нязваны, пасланец начы нямой.
Крумкачынай дзюбай страшнай ён выцягваў жыцці нашы
і нагадваў пекла пашчу пры канцы дарогі той,
што праходзім, каб дабрацца да канца дарогі той...
Каб назвацца Пустатой.
 
Здрыгануўся я ўсім целам, а Крумкач на бюсце белым
па-ранейшаму спакойна, нібы ён са мной на "ты”,
касавурыўся, старэча. О, навошта гэта стрэча
ў прыцемку Пуціны Млечнай, ва ўладарнасці бяды...
Адбылася так раптоўна ва ўладарнасці бяды!
Ды пад зоркай Пустаты.
 
Крэсла да яго пасунуў, разглядаў з ранейшым сумам,
разважаў, а крык ірваўся, з горла сіплы крык "Ратуй!
Развярні гаротны лёс мой, пакажы паляны, плёсы,
і распырскай, сонца, росы, адвядзі маю бяду.
Адвядзі, вярні на месца, як у рэчышча ваду!”
Ды крычаў я ў Пустату.
 
Што за дзіўная разлука, і за што такая мука –
не спасцігнуць мне давеку на сваім пякельным дне.
Толькі люстры промень цьмяны, толькі вечныя падманы
лезуць з памяці экрана, як Лінор душу кране.
Пра Лінор святая памяць як душу маю кране.
О, за што такое мне!
 
Падалося: серафімы выплывалі ў пасмах дыму,
на дыван сцякалі проста, як крынічная вада.
І спяваў я ў ачмурэнні, ды маліўся аб збавенні,
мільгацелі гукі, цені, піў я кубак свой да дна.
Піў любові непадзельнай медны кубак свой да дна.
Крумкач каркнуў: "Пустата!”
 
Пракрычаў я: "Згінь, пракляты! Дух пякельны, твае краты
пагубілі ўсё на свеце, што люблю я з даўніх пор!
Хто цябе сюды паклікаў, што сядзіш у цьмяных бліках
ты на бюсце нерухома, каркаеш, як злы дакор?
Ты чаму адзін і той жа пасылаеш мне дакор?
Зыкнуў госць мой: "Nevermore!”
 
Паўтарыў я: "Згінь пракляты! Дух пякельны, твае краты
перакрыжавалі веру, веру даўнюю ў жыццё.
Ці ёсць Бог над гэтым светам, або круціцца планета,
адзінокая планета адлятае ў небыццё?
Адлятае, як лістота з дрэў асенніх, як лісцё...
Божа, дай мне забыццё!”
 
"Пакідай мой дом самотны, доўжыць дай спакой дрымотны,
– я падскочыў, крыкнуў: – З ветрам ты ляці ў начны прастор!
Ані пёрка, ані духу не пакінь сваіх, каб скруха
не вярнулася і вуха, каб не чула з гэтых пор,
пра цябе не чула вуха анічога з гэтых пор!”
Каркнуў госць мой: "Nevermore!”
 
Ён сядзіць дагэтуль, вечна. За акном Пуціны Млечнай
зоркі ззяюць. Іх не бачу. У гаркавую ваду
апускаю сны і мроі. А Крумкач сваім спакоем
заварожвае і поіць, корміць ён маю нуду.
Дэман, што ў абліччы птушкі, думу думае адну –
каб глядзеў я ў Пустату.
Категория: Мои статьи | Добавил: NORAD (28.12.2009)
Просмотров: 995 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024