Сайт Міхася Южыка Пятница, 19.04.2024, 16:25
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Каталог файлов | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Категории раздела
Мои файлы [79]

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » Файлы » Мои файлы

Дырэктар
[ Скачать с сервера (156.5 Kb) ] 26.12.2009, 22:36
Дырэктар
 
аповесць (пачатак)
 
1
 
Напярэдадні лістападаўскіх святаў у офісе фірмы "Свержань” было ажыўлена. Але гэтае ажыўленне паходзіла не так ад напружанай працы, як ад прадчування святочнага застолля, якое мерыліся зладкаваць супрацоўнікі. Яны ўзрушана бегалі з кабінета ў кабінет, гуморнічалі, свяціліся з твараў. На ганку нехта несупынна курыў — па двое і па трое, з выкрыкамі, з бестурботным рогатам.
 
Дырэктар фірмы, Глеб Сіўцоў, мужчына гадоў трыццаці пяці, ужо не раз рабіў заўвагі сваім падначаленым, нагадваў пра тое, што працоўны дзень яшчэ не скончаны, і пра іх службовыя абавязкі. Тым больш што шматстайныя дзелавыя партнёры пастаянна трывожылі яго тэлефоннымі званкамі, факсамі і напорыстымі пасланцамі, якія патрабавалі тэрмінова штосьці падпісаць, удакладніць і зацвердзіць. Некалькі разоў на дзядзінцы перад канторай спыняліся аўто з важнымі дзядзькамі — кіраўнікамі профільных фірм.
 
Адным словам, Глеб Сіўцоў быў у прыпары і, мабыць, адзін ён не радаваўся чатыром святочна-выхадным дням, што чакаліся наперадзе. Не цікавіла яго і маючая адбыцца пагулянка, бо ён ніколі не ўдзельнічаў у падобных мерапрыемствах, не рэкамендаваў іх і сваім супрацоўнікам, хоць і не забараняў афіцыйна. Пагулянкі заўсёды наносілі ўрон чыстаце і ахайнасці офіса. Пасля святаў, па прыходзе на работу, Глебу было брыдка глядзець на непрыбраныя шкляныя і пластмасавыя бутэлькі, на попел на крэслах і дыванах, на паўсюдныя крошкі і вінныя плямы. А галоўнае, што выклікала ў яго агіду, — гэта надзвычай устойлівы застольны дух, гэткая сумесь тытуню, алкаголю, падгнілай ежы і выпарэнняў чалавечых целаў. Гэты дух не мог выветрыцца за тыя дні, што офіс стаяў зачынены на ўсе дзверы і форткі, і таму даводзілася цалюткі працоўны дзень выганяць яго скразнякамі. Аднаго разу скразнякі няслаба працялі дырэктара, і ён злёг з ангінай і радыкулітам.
 
У прынцыпе, мэтазгодна было б забараніць перадсвяточныя бяседы, але Глеб гэтага не рабіў. Не рабіў таму, што ведаў псіхалогію шараговага служачага, які, можа, і працуе адзінаццаць месяцаў у год, толькі каб "адарвацца па поўнай праграме” на святы. А іначай паніжаецца яго працаздольнасць, узнікае апатыя, дэпрэсія, ён хварэе.
 
(увесь тэкст аповесці можна скачаць па спасылцы, што ўверсе)
Категория: Мои файлы | Добавил: NORAD
Просмотров: 818 | Загрузок: 172 | Рейтинг: 3.0/2
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024