Сайт Міхася Южыка Вторник, 16.04.2024, 21:24
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Июль » 14 » Чарга-43 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 43
13:34
Чарга-43 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 43

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 43

http://iuzhyk.livejournal.com/262192.html

Пасля перапісвання заявы "пад Белякявічуса” пісьменнік Г. доўга не мог суцішыць раз’юху. Ён хадзіў, бегаў, нават распрануўся да штаноў і абцёрся калючым снегам. Мала. Тады злётаў на кухню па вядро халоднай вады, абдаўся ёй на дваццаціградусным марозе, абцёрся вязанай шапачкай. Але ж і гэта не памагала. Выхадка ганарлівага Белякявічуса не выбівалася з галавы. Што ж, неадказны сакратар надоўга запомніць гэтае ўніжэнне, а потым разлічыцца, ды так, што зваліць з капытоў гэтага піскляка. А пакуль трэба было сцяўшы зубы маўчаць, каб атрымаць станоўчую рэцу, якая яму – да зарэзу ў пакручастай літаратурнай кар’еры.

Бліжэй да абеду спраўдзілася падзея, якую так баяліся ўсе чаргоўцы – здаля пачуліся ўжо звыклыя роў, ракатанне, гудзенне. Гэта імчаліся самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі маршала Цемрашэвіча. На гэты раз яны прыкрываліся не адным, а двума танкамі, таму рокат стаяў аглушальны. Пісьменніку Г. закарцела збегчы на задні двор, каб толькі не чуць і не бачыць гэтага гвалту з літаратуры. Аднак і месца ў чарзе няможна ж было ўпускаць! Таму Г. бачыў усё: як спыніўся ўрачысты вайсковы картэж, як вышыхтаваліся афіцэры жывым калідорам, як перш чым вынесці маршала, чысцілі салдаты пляцоўку паперадзе самаходкі. Нарэшце размажнелага Цемрашэвіча выцягнулі з люка і павялі пад рукі па жывым калідоры. Каля ганка палкоўнік падышоў страявым крокам да маршала і гучна далажыў, што ўсё на мазі. Маршал нешта па-старэчы прашамкаў. А тады двое палкоўнікаў сашчапілі рукі насілкамі, усадзілі туды Цемрашэвіча і пабеглі з ім па крутых прыступках рэдакцыйнага ганка. Капітан адчыніў перад імі масіўныя дзверы – і маршал бесперашкодна пранік у святая святых. А тады растуліліся заднія люкі самаходак і салдаты пачалі вымаць адтуль здаравенныя куфры з рукапісам, зашчэпленыя гіганцкімі замкамі. Так, маршал Цемрашэвіч парадаваў літаратурны свет нечарговай сваёй гексалогіяй. Куфры, па чатыры салдаты на кожны, паперлі ў рэдакцыю.

Назіраючы гэта, ад прыроды здаровы Г. ледзь не самлеў. Ён пахіснуўся і толькі сяброўская рука Шкандыбайлы яго ўтрымала. У разгар перапраўкі куфраў знянацку раздаўся ці то віскат, ці то роспачнае выццё. Аказалася, гэта Налейнік, падвержаная нервовым зрывам, рынулася грудзьмі на жывы калідор з афіцэраў з праклёнамі і кулакамі. Аднак адзін палкоўнік так яе штурхнуў магутным плячом, што няхілая і нялёгкая Налейнік адляцела мячыкам і пакацілася па сумётах. Пад маўклівымі, напалоханымі позіркамі чаргоўцаў. Зрынутая Налейнік некалькі разоў парывалася ўстаць, але ўсякі раз валілася, нібы пасля накаўту. Нарэшце, пасля чарговага падзення яна заціхла. Колькі секунд ніхто да яе не спяшаў – настолькі дэмаралізаваная была чарга, бо крытыкесу адпіхнулі не як чалавека – як бяздушную рэч адфутболілі. А тым часам караван куфраў цягнуўся і цягнуўся ў рэдакцыю. Нарэшце да Налейнік з плачам падбегла Заслаўскага, ёй на падмогу вымкнула яшчэ колькі жанчын, сярод якіх Г. прыкмеціў футра Цемняковай.

Ніхто з мужыкоў, у тым ліку і ён, пісьменнік Г., дужы і жылісты, бравы дбайца чыстай маралі, апявальнік мужнасці, – ніхто нават не абурыўся, не тое каб разабрацца са світаю Цемрашэвіча. Гэта быў поўны псіхалагічны ступар. Супроць лома прыёму няма, гэта разумеў кожны…

Цяжкі вечар правёў Г. пасля прыбыцця маршала. Ён ненавідзеў найперш сябе. Хай бы адмяцелілі, скрывянілі яго афіцэры – але заступіцца за жанчыну было справай гонару. Г. употай скусваў да крыві пальцы, каб зрабіць сабе балюча і тым самым заглушыць боль душы. Г. па прыродзе быў крыху мазахістам.

Аднак новы ўдар, яшчэ балючэйшы, вывеў яго са ступару – пасля вячэры на ганку рэдакцыі раптам з’явіўся задзірысты рэдактар Быдлянскі, запатрабаваў цішыні, а тады пракрычаў, што ў сувязі з перапаўненнем матэрыяламі рэдакцыя зачыняецца на бліжэйшы тыдзень. Потым, ён запэўніваў, дзверы зноў будуць гасцінна адчынены. А пакуль няма ніякай мажлівасці нікога прымаць – усе сілы пойдуць на разбор і рэдактуру гексалогіі выбітнага класіка. Пасля гэтых слоў Быдлянскі хуценька знік за дзвярыма. Шчоўкнуў замок.

Гэты быў бязлітасны і подлы ўдар. Нібы спачатку Г. сунулі кулаком пад дых, потым наском чаравіка – па машонцы і, нарэшце, – абухом па патыліцы. Выратаваў ад псіхічнага зрыву толькі Мемуаран, які паставіў Г. у нечарговы каравул вакол палаткі "Варвеста”. І хоць Г. мусіў ісці ў каравул толькі заўтра, яго нечакана ўзрадаваў такі паварот. У каравуле ён прывёў нервы да ладу – сцюдзёны вецер выдзьмухнуў з яго негатыў, арганізм мабілізаваўся на барацьбу.

А трэцяй ночы Г., шпацыруючы з драбавіком скрозь мяцеліцу, расчуў нібыта крыкі з боку палаткі "Лазня”, авеянай вясёлым дымком. Там відавочна бруіла жыццё – прыслухаўшыся, Г. расчуў не толькі крыкі, але і стогны, і віскат, і хрыпенне. Праз паўгадзіны з палаткі, баязліва азіраючыся і зашпільваючы верхнія гузікі, выйшаў Белякявічус і пабег прэч. Яшчэ праз пятнаццаць хвілін адтуль вольна і без усякай няёмкасці вылузаўся гісторык Напаўарлоў, вочы яго масляніста блішчэлі, а барада хавала ўхмылку. Ён паважна патупаў да свайго вогнішча. І тут думкі Г. раптам скіравалі на тое, што і яму таксама дужа хочацца жаночай пяшчоты; уяўленне дагодліва намалявала багатыя формы, якія ахінаюць яго, песцяць, лагодзяць… О!.. Г. заскрыгатаў зубамі ад нецярпення. "А ці нельга там заказаць малалетак?” – мільганула каварная думка.

 

ПРАЦЯГ

Просмотров: 653 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Июль 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024