Сайт Міхася Южыка Суббота, 20.04.2024, 12:45
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 16 » Чарга-3 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 3
11:15
Чарга-3 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 3

Чарга (працяг)  Пачатак Тут

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 3

http://iuzhyk.livejournal.com/249419.html

Па меры таго, як ноч завалодвала горадам, мацнеў і мароз. Па чарзе папаўзлі чуткі, што ўначы будзе да пяцідзесяці градусаў. А таму нават такі вынослівы чалавек, як пісьменнік Г., крыху напалохаўся. Ён прыкмеціў, што многія чаргоўцы-менчукі сыходзяць на ноч дадому. Некаторыя даручалі сачыць за сваім месцам суседзям – відаць, яны мяняліся месцамі праз ноч. Некаторыя ж ставілі ў чаргу родзічаў, каб на досвітку іх падмяніць. Для пісьменніка Г. быў непрыдатны ні першы, ні другі варыянт. Таму ён стаў выпытваць, дзе б можна было прыкархнуць гадзінку-другую. Адна кабета накіравала яго ўсё да таго ж Мемуарана. Выслухаўшы просьбу Г., Мемуаран, які ўжо распрадаў кнігі Хлёпуса і падлічваў барыш, чыркнуў яму запіску і сказаў, каб той адшукаў Гадановіча. Лёгка сказаць – адшукаў! Неадказны сранцавіцкі сакратар з гадзіну блукаў па чарзе, выпытваючы, але натрапіў толькі на Напаўарлова. Той сабраў каля сябе ладнае кола народу і баяў пра старажытнасць. Усе слухалі з захапленнем. Таму недарэчна было пісьменніку Г. перабіваць гэты цудоўны спектакль. Але прыйшлося. Улезшы ў цэнтр гурмы са сваім заплечнікам, Г. злаўчыўся сунуць Напаўарлову цыдулку. Той вокамгненна зрэагаваў і набраў нумар па сотавіку. Праз тры хвіліны пісьменнік Г. сустракаўся за рагом найбліжэйшага дома з Гадановічам. Расхрыстаны, у не па надвор’і лёгкім палітоне, з бел-чырвона-белым шалікам, з рукамі ў кішэнях і добра паддаты, выслухаў Гадановіч праблему пісьменніка Г, сказаў "Зробім!”, дастаў з кішэні блакнот, вышмаргнуў аркушык і накрэмзаў цыдулку. Перш чым аддаць яе Г., Гадановіч спытаў, ці ёсць у таго цыгарэты. Прастадушны Г. дагодліва дастаў пачак "Кладна” і працягнуў суразцоўцу. Той запусціў у пачак тры пальцы і лоўка зачапіў цыгарэт пятнаццаць. Затым сказаў, каб Г. адшукаў Навумовіча і аддаў запіску яму. А тады сунуў у кішэнь палітона цыгарэты, пажадаў добрай ночы Г. і пашыбаваў прэч, на хаду набіраючы нумар па сотавіку.

Зноў пачаліся пошукі ў чарзе патрэбнага чалавека. А мароз між тым лютаваў. З зайздрасцю заўважаў Г., як сыходзяць з чаргі на начлег людзі. Аднак лёс злітаваўся нарэшце з гэтага ўпартага чалавека: у адной гурме чаргоўцаў, што слухалі песні пад баян, яму ўказалі на Навумовіча. І Г. не паверыў сваім вачам: Навумовіч аказаўся якраз тым самым Навумовічам – узнёслым паэтам, аўтарам шматлікіх радыёперадач пра беларускую культуру, адным з найвядомейшых у Беларусі навумовічаў. І было няўцям, як у такога прадзяржаўнага чалавека могуць быць цесныя стасункі з наскрозь апазіцыйным і дзёрзкім Гадановічам. І тым не менш… Вяртлявы, жвавы і жукаваты, Навумовіч імгненна вылецеў з купкі людзей за руку з пісьменнікам Г., адвёў яго ў зацішак і сказаў, што начлег будзе каштаваць пяць даляраў. Неадказны сакратар узяўся б за галаву, каб ставала на гэта сілаў. Але, багата намахаўшыся ломікам і сякерамі, марыў няшчасны сакратар сранцавіцкай газеты аб адным – прыняць гарызантальную позу. Таму ён дастаў беларускія рублі і расплаціўся па курсе з Навумовічам, які несупынна вярцеў галавой налева-направа. Наўзамен Г. атрымаў цыдулку з адрасам і паролем. Нарэшце, а другой гадзіне ночы, дамовіўшыся з суседзямі па чарзе, выправіўся будучы класік спачываць. Чатырохпавярховая камяніца сталінскага ампіру стаяла ў глыбіні квартала, непадалёк. Там, на трэцім паверсе трэцяга пад’езда і знаходзілася прапанаваная Навумовічам начлежка пісьменнікаў. Пісьменнік Г. пастукаў у кватэру 14 тры разы косткамі пальцаў і прахрыпеў у замочную шчыліну пароль. Яго адразу ўпусцілі. Гаспадар, чарнявы мужчына няпэўнага ўзросту ў цяльняшцы, сямейных трусах і валёнках, узяў у Г. цыдулку і адвёў у адзін з пакояў. Калі адчыніліся дзверы, на Г. патыхнула пахам салдацкага поту, смуродам шкарпэтак і нястачаю кіслароду. Уся падлога была завалена нейчымі целамі. Так цесна, што здавалася, і лязо нажа паміж імі не пройдзе. Да таго ж тут панаваў немілагучны шматгалосы храп. І ўсё ж гаспадар пераканаў Г., што таму будзе тут добра і што ён абавязкова ўцісне сваё цела паміж іншых, калі добра парупіцца. Трэба, гаварыў гаспадар, класціся паміж двума целамі бокам, і тыя пакрысе расступяцца. Так Г. і зрабіў. Націснуўшы на нейчыя тушы, ён лёг і праз хвілін 15 сапраўды адчуў пад сабою холад падлогі – целы неяк неймаверна растуліліся пад вагою сухарлявага Г. Яго апанаваў мёртвы сон.

ПРАЦЯГ

Просмотров: 603 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024