Сайт Міхася Южыка Суббота, 28.12.2024, 01:37
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Май » 16 » Чарга-18 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 18
11:54
Чарга-18 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 18

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 18

 

Упаў долу, спалоханы аўтаматнымі чэргамі, і пісьменнік Г. Ён ляжаў, абхапіўшы галаву аберуч, нібы баючыся, што зверху ўпадуць на яго абломкі зруйнаванага верталёта. Аднак гукі прапелераў, роўна як і застрашлівыя гукі аўтаматаў, неўзабаве аціхлі. Г. сцярожка падняў галаву і ўбачыў, як па снезе, хто паўзком, хто наўсколенцах, а хто і подбегам, чаргоўцы прабіраліся да загадкавага куба, які ўпаў з неба. Куб хутка атачылі. Пачаўся галас і таўханіна. Раптам з кучы народа вымкнуў Гадановіч у сваім нацыянальным шаліку і спрытна ўскочыў на куб. Цяпер слынны паэт узвышаўся над сабратамі. Ён заклаў пальцы ў рот і пранізліва свіснуў. З народа выскачыла Майрыйсевіч, стала спінай да куба і пачала крычаць, адпіхваючы людзей. Гадановіч тым часам выняў аднекуль паляўнічы нож і ўспароў верх кууба. Акунуў у яго рукі па лоцкі. "Гуманітарка!” – усклікнуў бравы паэт. – Станавіцеся ўсе ў чаргу!” Марыйсевіч паводле клічу паплечніка стала фармаваць людзей у чаргу. Пакуль Гадановіч пароў куб і вышморгваў з яго пакункі, яна арудавала рукамі і горлам. Падлечаная пасля апошняга прыступу шалу, але ўсё яшчэ знерваваная, разрумяненая марозам Марыйсевіч сурова кіравала людзьмі. "У чаргу, выструньвайцеся ў чаргу! Я сказала!” – рыкала прагрэсіўная публіцыстка.

Неадказны сакратар сранцавіцкай раёнкі, падпарадкаваны спрадвечнаму інстынкту, ускочыў нарэшце з долу і рынуўся займаць сваё месца ў новай чарзе. Не адразу чарга стала ўпарадкаванай, і нямала прыйшлося папрацаваць над ёй Марыйсевіч. Імкнучыся да запаветнай гуманітаркі, літаратары хваляваліся. Локці, кулакі, чаравікі традыцыйна пайшлі ў ход пры барацьбе за месца пад сонцам. Рэпарцёру "Свабоды” ў сумятні разбілі дарагую відэакамеру і скрывянілі нос. Худзенькую журналістку Заслаўскую ледзь не затапталі, выпадкова збіўшы на дол. Пісьменнік Г. прадзіраўся наперад, баронячы твар далонямі, усляпую. Нарэшце пагрозлівыя выгукі Марыйсевіч прынеслі плён – чарга сфармавалася. Вузкая, доўгая і змяістая, яна ўжо пагражала перавысіць асноўную чаргу да ганка рэдакцыі, якая, адпаведна, радзела. Пісьменніку Г. дапамог Ачмуцін, які клікнуў яго і хітра паставіў перад сабой. Інакш бы не пабачыць Г. іншаземнай гуманітаркі. "Строіцца, строіцца ўсе ў чаргу!” – працягвала па інэрцыі галасіць узбуджаная Марыйсевіч. Нягледзячы на яе строгасць, з другога боку куба няўзнак сфармавалася зусім малая чарга, у якую паважна сталі Смякляеў, Напаўарлоў і яшчэ некалькі рэдактараў апазіцыйных часопісаў ды "газэтаў”. Іх абслугоўваў сам Гадановіч, кідаючы зверху пакункі. Шараговыя літаратары тым часам цягнулі дрыготкія рукі да Марыйсевіч, якая з нейкай грэблівасцю раздавала пачаргова гуманітарку.

Дачакаўся і Г. свайго – сіні пакунак, прагна прыціснуты да грудзей, займеў новага гаспадара. Узрушаны, абмацваючы пальцамі здабычу, адыходіўся Г. Ногі самі сабой завялі яго ў найбліжэйшую падваротню, а затым – у адзін з пад’ездаў жылога чатырохпавярховага дома. Забраўшыся па лесвіцы на самы паддашак, пісьменнік Г. сеў на падлогу, абхапіў пакунак нагамі і раздзёр дыхтоўную абгортку пазногцямі. Змесціва гуманітаркі было такое: алоўкі, нататнік, асадка, маленькі калькулятар, зубная паста, шчотка, тры пары трусоў і трое памперсаў, пяць пачкаў "Мальрбара”, сінтэтычныя шкарпэткі, расчоска, белы шакалад, пачак галетаў, майка з надпісам "За свабоду!” і вязаная шапачка. Нібы нябачны чарадзей уведаў усе жаданні пісьменніка Г. і забясплатна адарыў яго гэтай раскошаю! Асабліва парадавала шапачка, якую Г. тут жа надзеў пад вушанку, і чыстыя трусы, якія Г., агледзеўшыся, нацягнуў замест прапацелых старых. Блакнот і самапіска тут жа спарадзілі ідэю не чакаць вяртання дадому, а запісваць новую аповесць пра педафіла, фабула якой штодня разгортвалася ў ягонай свядомасці. Так, Г. будзе пісаць! На злосць нягодам. Ён не патраціць намарна ні дня. І калі падыдзе яго чарга ў рэдакцыю, чарнавік новага векапомнага і лёсавызначальнага для нацыянальнай літаратуры твора будзе гатовы!

ПРАЦЯГ

Просмотров: 603 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024