Сайт Міхася Южыка Суббота, 20.04.2024, 05:12
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Июль » 26 » Чарга (працяг) Пачатак ТУТ з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 50
13:13
Чарга (працяг) Пачатак ТУТ з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 50

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 50

http://iuzhyk.livejournal.com/265125.html

Назаўтра ў чарзе ўсё ішло звыклым чынам. Людзі вярталіся з ночы і папаўнялі чаргу. Віталіся, не віталіся, тоячы адно на аднаго звады і крыўды. Жартавалі, сварыліся, смяяліся і плакалі. На разводзе Мемуаран павіншаваў усіх з пачынам, з выхадам першага нумара малатыражкі "Чарга”, Заслаўская з падручнымі раздалі кожнаму па асобніку. Затым пайшло назначэнне нарадаў на работы, сняданак у паэта Пушчанскага, і ўсё завялося, закруцілася, як звычайна.

Адсутнасць пісьменніка Г. напачатку ніхто не заўважыў. Адно самыя блізкія, Ачмуцін, Слесарэўскі ды, бадай што, Налейнік колькі разоў да абеду пакрыёма адчувалі, што нечага нестае. Але іх паглыналі надзённыя клопаты. І толькі познім вечарам усім стала ясна, што не відаць у чарзе гэтага дзівакаватага чалавека з заплечнікам, з яго сівой кашлатаю барадою, з вушанкай, парванымі рукавіцамі. Ніхто не сеў на скрыню пад ліхтаром, ніхто не пачаў тварыць у нататніку на смех, а то і на зайздрасць чаргоўцам. Неадказнага сакратара не было, ён знік без усякіх тлумачэнняў, прычын, і нават вечна дасведчаны Мемуаран, якому далажылі аб гэтым, нічога не мог сказаць.

Раніцай гэтага дня не заўважылі адсутнасць Г. і ў двары, які ён прыбіраў. Снегу за ноч не нападала, і таму двор стаяў дбайна прыбраны з учарашняй раніцы. Усё было ціха, ясна, зімна, з невялікім марозікам. Адно асобныя сняжынкі, нараджаючыся нібы з пустэчы, луналі між дамамі і дрэвамі, планіравалі на зямлю.

Тым часам, калі ў чарзе з’явіліся першыя прыкметы адсутнасці пісьменніка Г., па шашы Мінск-Бярэсце, насустрач аўтамабільнаму руху, па кромцы ледзяністага асфальту, рушыў чалавек у кажуху і валёнках, абапіраючыся на нейкае падабенства посаха. Крок яго быў размашысты і шырокі, сустрэчны ветрык узвіваў фалды кажуха, калмаціў бараду. Рэдкія стрэчныя людзі звярталі ўвагу на сінізну і глыбіню вачэй дзіўнага вандроўніка, які нагадваў Божага чалавека. Вочы нібы глядзелі і нібы не глядзелі наперад. Здавалася, што барадач зазірае ці то ў самога сябе, ці то ў даступныя толькі яму таямніцы быцця. І доўга ў памяці стрэчных прахожых заставаўся чароўны вобраз.

Чалавек з заплечнікам прачнуўся сёння і зразумеў, што не можа прымірыцца з заклятай чаргою. Па жыцці імпульсіўны, ён гэтак жа эмацыйна, на разважаючы, падняўся на ногі, кінуў мяшок за спіну, напяў вушанку і выйшаў на двор. Не, папраўдзе, ён азірнуўся апошняга разу – і куча мёцел, стырчма састаўленых у пакоі, здаліся яму шэрагам ружжаў, якія патрабавалі агню… З гэтай секунды ён не быў ужо ні дворнікам, ні чаргоўцам. Выбраўшыся з кварталаў спляценнем сцяжын, чалавек сеў у першы цягнік падземкі і даехаў да краю горада. Там, пытаючы напрамак у менчукоў, ён дапяў кальцавой і выйшаў на шашу Менск-Бярэсце. Смела памкнуў на паўднёвы захад, дзе далёка-далёка, за непралазнымі лясамі, на самай мяжы палескіх балот, пад купалам вольнага неба, прытулілася яго малая радзіма. Там было хораша, там былі жонка і дзеці, там гарэў любімы агмень, там адчыняліся дзверы раённай газеты, дзе віравала крыху наіўнае, але не сапсаванае сталічнымі парадкамі жыццё. Чалавек ратаваў рэшткі сваёй душы, святое гарэнне, пазбаўленае пыхі і меркантыльнасці, здрады, подласці, ашуканства і славалюбства. Гэта было яго апошняе права. Губляючы веру ў казку, ён вяртаў веру ў жыццё, мяняў жураўля на сінічку.

Па меры таго як барадач аддаляўся ад Менска, паветра ўвачавідкі цяплела, мароз ападаў, нацягнула нізкія хмаркі, весела сыпануў снег, які па абедзе стаў мокрым, пераходзячы ў косы дождж. Адтуль, з малой радзімы, пахла вясною…

Просмотров: 659 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Июль 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024