Сайт Міхася Южыка Вторник, 23.04.2024, 22:40
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Июль » 26 » Чарга-49 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 49
13:10
Чарга-49 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 49

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 49

http://iuzhyk.livejournal.com/264772.html

А восьмай вечара пісьменніка Г. знялі з работ, хоць пляцоўка яшчэ не была завершана. Г. заступаў у каравул, на новы пост, уздоўж вуліцы, у дваццаціметровай зоне, што напроці палаткі "Варвеста”. Каманда ж Слесарэўскага засталася ўзводзіць хакейную пляцоўку пад нуль, то бок да рабочага стану, да самога заліву лёду. Апроч Г., знялі з дзяжурства і Белякявічуса – той пабег у новаствораную палатку газеты "Чарга”, дзе паўночы мусіў рыхтаваць макет, рэдагаваць, вывяраць ды інш. Журналюгі газеты на чале з Заслаўскай увесь дзень, разам з карэспандэнтамі "Свабоды”, круціліся каля хакейнай пляцоўкі ды на іншых аб’ектах чаргі, збіраючы матэрыял. Адказным сакратаром "Чаргі” Белякявічус выпрасіў сабе крытыкесу па прозвішчы Пуста, найбліжэйшую сваю паплечніцу і сяброўку. А стыль-рэдактарам "Чаргі” неспадзявана для Г. была прызначана Лесавікова, пенсіянерка, колішняя рэдактарка часопіса "Бадзёрасць”. Пісьменнік Г. мысленна парадаваўся за Лесавікову, бо неаднойчы назіраў, як яна дзяжурыла ў агульнай чарзе пад вятрамі і снегападамі. Вось так бывае, горка разважаў Г., галоўны рэдактар, якога выправілі на пенсію, не на канапе ляжыць з газетаю, а мусіць тырчаць у суровай чарзе на агульных правах… Што ж, вытанчаны стыль, узорны густ Лесавіковай вельмі прыдатныя для гэткай пасады, пісьменнік Г. быў у ёй пэўны – не падвядзе, і газета з’явіцца ў выкшталцоным пісьмовым стылі.

Адно засмучала: Ачмуцін зусім паміраў на будоўлі, Мемуаран не думаў яго здымаць, хоць чыстка снегу даўно закончылася, а на цяслярскія і сталярскія работы лірык быў непрыгодны. Але ж Мемуаран запрог яго цягаць дошкі для Слесарэўскага і каманды, а затым – вымятаць пілавінне і парадкаваць трыбуны. Словам, Ненатоль прамучыцца тут цалюткую ноч. І пісьменнік Г. мусіў зноў назіраць пакуты блізкага сябра, заступіўшы ў каравул са звыклым драбавіком.

У каравуле Г. агарнуў чарговы прыступ тугі. Паўплывала тое, што праз будову хакейнай пляцоўкі ён прапусціў вечар творчасці, аповесць пра педафіла не пасунулася ні на слоўца. А калі Г. хоць адзін дзень не тварыў, то быў падвержаны прыступам меланхоліі. Энергія, што павінна ісці на стварэнне, ішла тады на самаразбуральныя думкі. Тут жа прыгадалася, што месяцы ў чарзе, шчыльна напоўненыя падзеямі ды эмоцыямі, насамрэч не наблізілі Г. да ўласна ягонага інтарэсу. А менавіта – да рэдакцыйнага ганка, да запаветнае публікацыі. Ды яшчэ рэцэнзія клятага Белякявічуса, з ягой малады крытык марудзіў бязбожна! Цяпер, думаў Г., гэты смаркач зусім закіне рэцэнзію, спасылаючыся на занятасць у газеце "Чарга”. І што мае Г. у суме? – усё той жа без палачкі нуль. Гэта трэба прызнаць. Ён слугаваў інтарэсам чаргі, Мемуарана, Хлёпуса, Хабарэвіча – але толькі не свайму ўласнаму інтарэсу! Мала таго, Г. пастаянна гэта ведаў, але хаваўся ад такой думкі ў побытавай мітусні, у надрыўнай працы, якая ніколькі не набліжала яго да рэдакцыйных дзвярэй.

Тут успомнілася Г., што ён даўно не тэлефанаваў жонцы – яму было сорамна, ён хацеў парадаваць яе поспехамі, зачытаць па тэлефоне станоўчую рэцу на сваю аповесць, сказаць, што шмат зарабляе, выслаць ёй грошы нарэшце. А ў выніку Г. можа толькі пахваліцца дворніцкай працай – не болей. У яго ўжо амаль сабраны грошы для Мемуарана на перастаноўку ў чарзе наперад, але як ён можа даваць кроўныя грошы зноў, пакуль не адпрацавалі ранейшыя грошы за рэцу? Гэта быў жах! Пісьменнік Г. адчуў, што ў яго мазгаўні ўтвараецца хаос, а душа блізіцца да адчаю. Ён баяўся сябе, баяўся драбавіка ў руках – што, раптам звар’яцеўшы, перастраляе зараз чаргоўцаў, а найперш знішчыць палатку "Лазня”, з якой штоночы даносяцца страсныя стогны і віскі, куды возяць на белым мерседэсе вопытных прастытутак і куды так любяць цягацца не такія закамплексаваныя, як Г., літаратары…

Вялікімі намаганнямі Г. узяў сябе ў рукі і дастаяў каравул. Змяніўшыся, тут жа пабег у дворніцкую, каб драмануць хоць пару гадзін.

 

ПРАЦЯГ

Просмотров: 637 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Июль 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024