Сайт Міхася Южыка Суббота, 20.04.2024, 14:12
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Июль » 14 » Чарга-42 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 42
13:30
Чарга-42 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 42

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 42

http://iuzhyk.livejournal.com/261716.html

Дбайна прыбраўшы працоўнае месца Хлёпуса, пісьменнік Г. пайшоў у чаргу пабалакаць. Так, з некаторага часу стаянне ў чарзе стала яго арганічнай патрэбай. Гамонка чаргоўцаў, байкі, показкі, плёткі, розныя трапнасці і дасціпнасці здымалі з Г. псіхалагічны цяжар, рабілі жыццё паўнакроўным. Ад сваіх літаратурных праблем Г. пераключаўся на справы суседзяў, увогуле на стан сучаснай беларускай літаратуры, на палітыку. І хоць размовы палітычнага кірунку заўсёды палохалі Г., тым не менш яго другое, цікаўнае, "я” прагна ўсмоктвала ўсе енкі зрэбнай праўды з вуснаў чаргоўцаў. Прыносіла палёгку тое, што незадаволенасць жыццём выношвае ў душы не адзін Г., а шмат-шмат хто з літаратараў. Вядома, што агучаная праблема ёсць ужо напалову вырашанай. Г. любіў смелыя выкрыкі Налейнік, калі тая, роспачна вырачыўшы вочы, скардзілася на тое, што амаль галадуе на сваім мізэрным заробку, і гэта пры яе вучонай філалагічнай ступені! Любіў Г. і ціхія скаргі на вушка ад Ненатоля Ачмуціна, калі той пачынаў жаліцца, што яго "Ядзвігу літаратурную” душаць падаткамі, а яго, Ачмуціна, страшэнна не любяць і зайздросцяць сабраты па пяры, што ёсць сярод іх скрытыя і яўныя антысеміты. Ненатолю было балюча, і Г. спагадаў лірыку, а спагадаючы, як бы ачышчаўся духоўна. Любіў Г. і незласлівыя размовы Слесарэўскага, калі той адкрываў душу сранцавіцкаму літаратару, нібы брату, і казаў, што жонка ўжо год, як звольнена з працы, што дачка цяжка хварэе, што ўся надзея сям’і цяпер на яго – ці дачакаецца ён у чарзе свайго зорнага часу. А тады і сам Г. пачынаў распавядаць, як ён любіць сваё раёнку, што без яго там зусім не ідуць справы, што балюча яму і тое, што мусіў дзеля чаргі пакінуць сям’ю на даўжэзны тэрмін. Але ж і не стаць у чаргу Г. не мог – гэта доўг яго, грамадзяніна і пісьменніка.

Сябры перакурвалі, абдымаліся, рукаліся – і на душы рабілася неяк цяплей, і ўжо не настолькі палохала тое, што другі месяц месца Г. у чарзе – усё пад тым самым вакном, зашчыльненым шторамі, і што месца інжынера-будаўніка Слесарэўскага не нашмат бліжэй да рэдакцыі. Разрадзіўшыся гутаркай, сябры выпраўляліся па штодзённых справах сваіх, якімі нязменна азадачваў нядрэмны Мемуаран.

У гэты дзень, які пачаўся са скандалу на кухні, акрамя з’яўлення адмысловай хлебапякарні, чакаўся яшчэ прыезд маршала Цемрашэвіча. Чарга ўжо загадзя буркатала і сцішана абуралася. Некаторыя літаратары, наадварот, хадзілі прыгнечаныя і маўклівыя. Натомлены чаканнем Г. таксама ўпаў у кепскі настрой, мужнасць і цярпенне пачалі яму здраджваць, завярэдзіла ва ўсю моц тое, што мінула багата дзён з моманту, калі Ачмуцін перадаў заяву ад Г. Белякявічусу, перадаў яго кроўныя грошы на напісанне станоўчай рэцэнзіі. Аднак не толькі рэцэнзіі не пабачыў Г., але і якіх-небудзь тлумачэнняў ні ад маладога крытыка, ні ад Ачмуціна. Апанаваны раптоўным імпэтам, Г. сарваўся з месца, увайшоў у палатку "Варвеста” і рашуча адклікаў Ачмуціна для размовы. Ачмуцін выйшаў нехаця, бо Г. сапраўды адарваў яго ад найважнейшай справы – збыту прадукцыі Хлёпуса. Але ж і Г. не мог болей трываць нематы і няпэўнасці – ён наўпрост і вельмі рашуча спытаў Ачмуціна, чаму няма звестак пра станоўчую рэцу, чаму ён, пісьменнік Г., павінен хвалявацца за ўласныя грошы. Ачмуцін збянтэжыўся, відавочна адчуў сябе вінаватым, стаў апраўдвацца тым, што дужа заняты апошнімі днямі і прызабыў. Ён замітусіўся шукаць Белякявічуса і хутка знайшоў прагрэсіўнага крытыка ў адной з палатак, дзе той грэўся на нарах ля печкі з электроннаю кніжкай. Ачмуцін перамовіўся з Белякявічусам і выйшаў да Г. не тое, што з патухлым, але нейкім прывінавачаным тварам. Адвёў Г. у бок і шэптам сказаў, што ўсё, у прынцыпе, добра – справа ў цэлым рухаецца, але ёсць адна-адзінюткая акалічнасць: Г. павінен перапісаць заяву, бо такой заявай Белякявечус не здаволены. "Што значыць не здаволены!” – ледзь задушыў у сабе рык сранцавіцкі літаратар. Але ж Ачмуцін зноў жа шэптам і вельмі спакойна давёў, што хвалявацца не трэба, гэта фармальнасць, правіла – заява мусіць быць напісана ў больш паважлівай форме, з выразамі прашэння і заведамай удзячнасці, з невялікім прыніжэннем нават – гэта, маўляў, карысна для самога Г., так утаймоўваецца гонар. "Сука! Падла! Малакасос!” – рвалася вонкі лаянка з грудзей Г. у бок Белякявічуса, у той час як на твары сваім неадказны сакратар мусіў майстраваць добразычлівасць і мяккасць. А Ненатоль тым часам угаворваў, і падказваў, і ўжо пісаў чарнавік новага прашэння, дзе з’явіліся матывы непамернай пахвальбы Белякявічусу, узвелічэння яго як чалавека і крытыка. І Г., задушыўшы ў сабе лютую злосць, дрыготкай рукой, скарыстаўшыся гэтым узорам, напісаў новую заяву на станоўчую рэцу, і Ачмуцін тут жа яе нанова падаў у палатку "Белякявічус і К”.

"Паршывец! Мярзотнік! Тухляк!” – брадзіў Г. пасля па лагеры, кленучы прагрэсіўнага крытыка. Чалавек, які яму ў сыны прыдатны, так вытанчана здзекуецца з яго! Ды Г. з вялікай асалодай, як сына свайго, адлупцаваў бы Белякявічуса дзягай, спусціўшы таму штаны і ўбіўшы галаву між каленяў. Нічога, прыйдзе час, калі не Г. будзе падаваць заяву на рэцу, а ўсе белякявічусы краіны наперабой кінуцца дамагацца пісаць пра яго!

 

ПРАЦЯГ

 

 

Просмотров: 504 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Июль 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024