Сайт Міхася Южыка Четверг, 28.03.2024, 22:42
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Июль » 14 » Чарга-41 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 41
13:26
Чарга-41 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 41

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 41

http://iuzhyk.livejournal.com/261386.html

Пасля вечарыны Хабарэвіча Г. вырубіўся звыклым сном працоўнага чалавека. Спаў у дворніцкай непрабудна, хоць за вакном віраваў буран, скаланаў шыбы. Прачнуўся Г. па завядзёнцы без дзесяці шэсць, прыбраўся, куснуў сухароў і выбег з прычындаламі ў досвітак. Работы было нямерана. Зноў трэба адкопваць аўтамабілі жыльцоў, занесеныя па макаўку снегам. А каторыя аўто і зусім у ім патаналі. Добра што Г. ведаў, куды якія машыны ставяцца. Што ж, скінуўшы кажух, пачапіўшы бясцэнны заплечнік паўзверх світэра, сранцавікі празаік закасаў рукавы…

Ён дужаўся з завірухай, якая кідала новыя порцыі срэбнага бісеру долу, уздымала яго дагары, слала пазёмкай, утварала слупы, нібы жывыя нейчыя постаці. І Г. перамог стыхію: калі паказаліся першыя жыльцы з кулькамі ежы для яго, двор быў прыдатны для карыстання – сцяжынкі прабіты, машыны адкапаны, выязная дарожка з двара ачышчана да зямлі. Шчодрыя кавалкі ежы звыкла паляцелі на разасланы кажух…

У дворніцкай пісьменніка Г., калі ён з апетытам работніка заглынаў пайку, раптам апанаваў страх. Толькі цяпер Г. дацяміў, што ўчарашняя вечарына не жарты і яна яшчэ вой як можа вылезці бокам. Баязлівая фантазія тут жа намалявала міліцыянтаў, якія хапаюць Г. за рукі і пхаюць у варанок. Неадказны сакратар папярхнуўся. А тады ўскочыў і мітусліва забегаў па малой пляцоўцы, вольнай ад інвентару. Так, трэба было неадкладна схаваць заклятыя кнігі Хабарэвіча! Г. выхапіў іх з заплечніка і ўпёр у кучу мяцёлак. Аднак, не здаволіўшыся гэтым, праз хвіліну перахаваў на антрэсоль. Так будзе надзейней! Сэрца трохі сцішылася, паспакайнела. Што ж, пара выпраўляцца ў чаргу, каб паспець на развод. А яшчэ – пільна прыслухоўвацца да людзей, раптам што ўчуе пра Хабарэвіча, пра тое, чым скончылася вечарына, ці ўсё ціхамірна, ці не павязалі каго.

Ужо на бягу да рэдакцыі, між сумётамі, паўзверх якіх праглядалася біяпрыбіральня Хлёпуса, пісьменніка Г. апанавала паранаідальная ідэя: ці не падкінуў яму хто "Лістоў з волі” на той вечарыне?! За іх жа напраўду пагарэць можна! Г. спыніўся, дзікавата агледзеўся, і стаў скідваць з сябе вопраткі, скрупулёзна іх правяраючы. Застаўся ў адных сямейных трусах – але і ў трусы прыйшлося залезці, нагэтулькі паранойя не давала спакою. Нарэшце Г. упэўніўся, што "Лістоў з волі” пры ім няма і ён лёгка вытрымае вобшук, калі такі здарыцца. На допытах жа, пакляўся сабе Г., ён замкне рот і ні гуку не пачуюць ад яго суровыя міліцыянты. Г. сваіх не здае!

…Чарга была, як ніколі, доўгая і шырокая. А мо Г. здалося так з перапуду. Стаўшы ў яе, ён доўга і напружана прыслухоўваўся да ўсіх выгукаў – але нічога, што хоць трохі б намякала на Хабарэвіча, не пачуў. Ні Налейнік, ні Цемнякова, ні Слесарэўскі, з якімі Г. наўмысна падышоў паздароўкацца, ні сном ні духам не закранулі тэму таемнай вечарыны мацёрага нацыяналіста. Гэта крыху супакоіла. А далей не ставала часу трывожыцца, бо надыходзіў шторанішні развод, на які якраз прыбыў Мемуаран на белым мерседэсе, грымучы прывычнымі ланцугамі. Мемуаран быў у традыцыйнай ватоўцы, валёнках, як заўсёды бадзёры, жвавы і дзелавіты. На разводзе Г. атрымаў лёгкую працу – упарадкоўваць пляцоўку перад фатэлем Хлёпуса, пыласосіць сам фатэль. Г. стаў прыкмячаць, што Мемуаран усё часцей даручае Г. такую работу, ён яўна адзначыў, што акрамя Г. так дбайна прыбіраць працоўнае месца медыйнай асобы не здольны ніхто. Гэта поўніла таемным гонарам за сябе.

Аднак перад працаю трэба было спяшаць на кухню да Пушчанскага – час сняданку быў абмежаваны, паўгадзіны, а тады кухня зачынялася і ніякія мальбы не краналі сэрца суровага кухара. А без калорый працаваць на лютым марозе пагана.

…Перад кухняй, яшчэ не ўвайшоўшы ў палатку, неадказны сакратар адчуў нешта не тое. Нейкі неспакой, агрэсіўныя галасы. Аказалася, сёння не прывезлі чорнага хлеба, і сняданак складаўся толькі з двайной порцыі крапіўнага адвару і жалудовай кавы. "Сам на такім харчы працуй! Куркуль! Хітрая жопа!” – чуліся ў палатцы абразы ў бок Пушчанскага, які звыкла хаваўся за кухарскай стойкай. У адказ ён мацярыў незадаволеных, перамяжаючы грубую лаянку са слушнымі аргументамі. Праз колькі хвілін Г. нарэшце зразумеў, у чым справа: з учарашняга вечара ў краіне зноў падаражэў хлеб, і кіраўніцтву чаргі стала нявыгадна закупляць хлеб у дзяржавы. З сённяшняга дня да рэдакцыі прывязуць адмысловую хлебапякарню Хлёпуса, якая распачне працу і ўжо ўвечары будзе свой свежы хлеб. А пакуль Пушчанскі заклікаў супакоіцца і сёрбаць крапіўны адвар. Усё адно крыкам тут не паможаш. Г. адным з першых гэта ўразумеў, дысцыплінавана схапіў сваю двайную порцыю, як гаручае заліў у працоўны страўнік, запіў сурагатам кавы і выскачыў на мароз. Сілаў яўна прыбыло, у вантробах хораша пацяплела. Прывычныя рукі патрабавалі работы. І яна, радзімая, чакала яго – Мемуаран ужо вынес дарагі замежны пыласос і паставіў побач з фатэлем.

 

ПРАЦЯГ

 

 

Просмотров: 608 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Июль 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024