Сайт Міхася Южыка Понедельник, 18.12.2017, 17:33
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 85

» Форма входа

Главная » 2013 » Июнь » 20 » Чарга-39 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 39
12:11
Чарга-39 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 39

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 39

http://iuzhyk.livejournal.com/260533.html

Літаратар Трасянец, шмыгнуўшы ў двор, рушыў па адной з прабітых у снезе сцяжын вельмі жвава. Г. ледзьве за ім паспяваў. Кіравалі яны спачатку ў бок біяпрыбіральні, пакінуўшы яе злева. Было відаць, як пад гарэзнымі лямпачкамі там стаіць не такая і малая чарга, а на ўваходзе – напарстачнік Вясковіч у сіняй форме білецёра. Заўважыўшы там галаву Налейнік, Г. схаваў сваю галаву як глыбей ва ўздыблены каўнер і паспяшаў прамінуць гэтае месца. Затым яна пакінулі злева і дом, дзе сам сранцавіцкі сакратар працаваў дворнікам, і паглыбіліся ў малазнаёмыя Г. двары.

Трасянец прыспорыўся, пачасціў свае трывожныя азіранні цераз плячо, і Г. раптам збаяўся, што зноў ублытваецца ў непатрэбную яму авантуру. Подленькая думка прапанавала спыніцца, і хай гарыць яно гарам. Але пісьменнік Г. надта сябе паважаў, каб пасаваць перад выпрабаваннямі. Ён дадаў кроку, потым пабег – і тым самым паспяваў не губляць у цемры рухавую спіну Трасянца. А той няшчадна кружляў па раёне – шустрыў між сумётаў, сметніц, пятляў паміж дрэвамі па пояс у снезе, выскокваў на завулкі, правулкі, непраходныя тупікі і зноў кідаўся ў двары.

Г. праз нейкі час прыкмеціў, што Трасянец водзіць яго ледзь не па крузе, яўна мерачыся заблытаць сляды. Нарэшце яны падышлі да старой двухпавярховай камяніцы з комінамі. Трасянец спыніўся перад жалезнымі дзвярыма, выняў звязку ключоў, доўга звінеў імі. Наўкол было абсалютна бязлюдна. І зноў подленькая думка ўкалола Г., ці не зматацца адсюль, пакуль цэлы. Прытрызнілася, што яго зараз завабяць у змрочнае памяшканне, паб’юць, адбяруць грошы, заплечнік, неацэнны рукапіс, згвалцяць і выкінуць голага на мароз. Аднак не – вяртлявы Трасянец па-змоўніцку кіўнуў, яны ўваліліся ў цесны калідорчык і неўзабаве былі ў пакоі, зусім адны. Там стаяў нізкі столік і табурэт, больш нічога не было.

Трасянец прапанаваў Г. сесці, а сам пачаў нервова хадзіць, мераючы невялікі пакой уздоўж і ўпоперак. Затым ён спыніўся, як бы пераадольваючы нерашучасць спытаў, ці можна Г. давяраць. Г. запэўніў. Тады Трасянец яшчэ пахадзіў пару хвілін па пакоі і раптам выкрыкнуў, што сёння ўвечары адбудзецца найважнейшая для гісторыі Беларусі таемная сустрэча. Твар яго пры гэтым зусім спалатнеў, а на шчоках з’явіўся чырвоны румянец туберкулёзніка. На сустрэчу запрошаны толькі самыя адказныя і годныя беларускія літаратары, і арганізатары прапанавалі яму, Трасянцу, прыцягнуць туды Г. (Ад гэтых слоў гонар ахінуў сэрца сранцавіцкага празаіка.) Аднак, гаварыў змоўшчык, неабходна будзе зараз правесці рытуал клятвы, ці згодны на гэта Г.? Неадказны сакратар спытаў, у чым заключаецца рытуал, на што бляклы Трасянец экстатычна ўскрыкнуў, хай Г. спачатку дасць згоду. Адужаўшы насцярогу, Г. пагадзіўся. Тады Трасянец вышмаргнуў з кішэні паперу, таропка расправіў, паклаў перад Г., кінуў на паперу асадку і загадаў пісаць. Тэкст быў прыкладна такі – ён, пісьменнік Г., клянецца захаваць у тайне ўсё, што будзе яму сёння сказана і паказана. Далей роспіс. А далей… Г. жахнуўся: Трасянец дастаў доўгую іголку і падступіўся да яго. Трэба замацаваць пячаткай з крыві – крывавым адбіткам пальца, тлумачыў Трасянец, хапаючы левую кісць Г. Не паспеў неадказны міргнуць, як востры боль стрэльнуў у палец. Трасянец капнуў крывёй Г. ніжэй подпісу і з сілай прыціснуў, раздушыў кроплю пальцам Г. на паперы. Гэтак адбылася ганаровая клятва.

Аблізваючы кроў са збалелага пальца, Г. напалохана пазіраў на Трасянца, які зноў пачаў сваю знерваваную хаду па пакоі. Іх асвятляла адна маласільная лямпачка. І тут Трасянец адкрыўся. Сёння ў падвале аднаго з навакольных дамоў спраўдзіцца сустрэча з пісьменнікам Хабарэвічам, легендарным нацыяналістам, што эміграваў у Нямеччыну, аўтарам "Лістоў з волі” і мноства мастацкіх кніг. Хабарэвіч перасек мяжу каля Гародні і таемна прабраўся ў Менск, каб будзіць нацыянальную годнасць літаратараў. На сустрэчы, паўтарыў Трасянец, будуць толькі самыя-самыя. У Г. перахапіла дыханне: перад вачыма міжволі паўсталі амапаўцы, кайданкі, каталажка і катаванні. Ён з сілай адагнаў ад сябе гэтыя навязлівыя  вобразы. А Трасянец тым часам вяшчаў, што сітуацыя вымагае максімальнай сакрэтнасці, таму ён прызначае Г. спатканне праз дзве гадзіны каля аднаго дома ў глыбіні квартала (адрас ён тут жа чыркануў на паперцы і перадаў Г.) Адтуль Трасянец павядзе Г. на месца сустрэчы таемнай сцяжынаю. Пры сабе неабходна мець хоць адну з кніг Хабарэвіча. Тут Трасянец сумеўся і спытаў, ці чытаў Г. нешта з Хабарэвіча. Неадказны сакратар з сорамам прызнаўся, што не. Гэта вельмі дрэнна, устурбаваўся праважаты, і тут жа вышмаргнуў з-за пазухі томік Хабарэвіча, адзін са шматлікіх раманаў, і перадаў Г., загадаўшы за дзве гадзіны вывучыць на памяць адзін раздзел. Гэта неабходна, падкрэсліў Трасянец, бо Хабарэвіч не любіць, калі на сустрэчу з ім з’яўляюцца расхлябанымі і непадрыхтаванымі.

На гэтым пакуль скончылі. Трывожна азіраючыся, Трасянец вывеў Г. на двор, замкнуў дзверы і кінуўся прэч у снягі. Г. ж бесталкова застаўся тырчаць з цыдулкай і кніжкай Хабарэвіча, якую трэба неадкладна вучыць.

Што ж, пакуль тое, Г. наважыў вярнуцца ў чаргу, агледзецца, што да чаго, ці не здарылася там чаго надзвычайнага, прыслухацца да чутак. Яго па-ранейшаму вярэдзіла боязь, напорыста лезлі карцінкі адзіночнай камеры, кайданкоў, катаванняў. О, Божа! – навошта ж на яго ўсё нешта навальваецца. Прапаў да таго ж вечар творчасці, аповесць пра педафіла не далічыцца сваіх дваццаці старонак! Тым не менш Г. ведаў – нішто ўжо яго не можа адхіліць ад авантурнай сустрэчы. Бегучы да чаргі сцяжынкамі, Г. разгарнуў томік Хабарэвіча і пад прывідным месяцовым святлом стаў зубрыць на памяць главу.

ПРАЦЯГ

Просмотров: 151 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Июнь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2017