Сайт Міхася Южыка Вторник, 16.04.2024, 23:44
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 90

» Форма входа

Главная » 2013 » Июнь » 17 » Чарга-38 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 38
13:55
Чарга-38 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 38

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 38

http://iuzhyk.livejournal.com/260229.html

Гэта быў незвычайны дзень. Уначы вятры разагналі шматтыднёвую воблачнасць, і раніца сустрэла чаргоўцаў сінюткім небам, ясным сляпучым сонцам. Чароўна бялеў, іскрыўся, серабрыўся некрануты сняжок, які ўхутваў дарогу, дахі, палаткі, ушчыльную падступаўся да вогнішчаў. У літаратараў – тых, што дзяжурылі звечара, і тых, што вярталіся з начлегу, – свяціліся твары. Людзі нарэшце паверылі, што гэтая рэкордная зіма некалі скончыцца, што надыдзе вясна і заклятая чарга набудзе патрэбны рух.

Пісьменнік Г., рана ўправіўшыся з дворніцкімі абавязкамі, закусіўшы ў закутку дарункамі жыльцоў, – таксама прыдбаў узвышэнне настрою. Часова прызабылася тое, што ні Белякявічус, ні Ачмуцін не падаюць яму знакаў паводле артыкула. А прайшло з моманту падачы, да слова, шмат дзён… І вось гэтая прасветлая раніца акрыліла доўгачаканай надзеяй: хутка, зусім хутка паступіць станоўчы артыкул; а неўзабаве надарыцца новая падзея ў ягоным жыцці – лёсавызначальная заява на перастаўленне наперад, на змену пісьменніцкага статусу ў даўжэзнай чарзе. Грошы амаль сабраны, яшчэ адна палучка – і можна пісаць заяву. Акрамя таго, цяпліў сябе Г., аповесць пра педафіла, пра якую ён разважае і ўдзень і ўначы, рухаецца магутнымі крокамі. Хай кусаюць сабе локці і душацца ад зайздрасці Гадановіч з падручнымі! Аказалася, што на скрыні з-пад тухлай капусты пішацца нават лепш, чым на выкшталцонай канторцы "мэйд ін Слесарэўскі”. А ўсяму прычынай – нязломны дух Г., яго дасканалае веданне псіхалогіі падлеткаў, юнакоў, усіх, хто ўваходзіць у небяспечную пару палавой спеласці. Колькі сілаў паклаў сранцавіцкі празаік, вывучаючы адметнасці юначага сексу, тэорыю спаравання, палавыя перверсіі, колькі гадзін ён правёў на маладзёвых форумах, прыкідваючыся хлопцам, фліртуючы з маладзіцамі і маладымі людзьмі, нібы педзік! І не злічыць. І вось непасільная простаму чалавеку, але такая прыемная для генія праца прыносіць жаданы плён! Аповесць проста-такі вылятае з-пад асадкі Г., раўнюткімі радкамі, кругленькімі літарамі кладзецца ў нататнік. Пішучы і абдумваючы перыпетыі падлеткавага кахання, ліхія дзеянні злаподлага педафіла, Г. іскрамётнай фантазіяй уваходзіць у душы герояў, перажывае іх праблемы і жарсці, сексуальна ўзбуджаецца сам – толькі гэтак дасягаецца мастацкая праўда.

Так, ясная раніца выдатна супала з настроем Г. – ён цёпла паздароўкаўся ў чарзе з суседзямі – зрабіў камплімент Налейнік, кіўнуў дзелавітаму Навумовічу, абняўся з Ачмуціным, крыху пафліртаваў з какеткай Заслаўскай, спецыяльна прайшоў наперад і павітаўся з ганарлівай Сініцынай, з незласлівай Цемняковай. Толькі бел-чырвона-белы шалік Гадановіча трохі зменшыў настраёвы запал. Нацыяналпаэт, як заўсёды, швэндаў па чарзе разняволены, з рукамі ў кішэнях, з цыгарэтай у зубах, з нязводнай сваёй усмешкаю. Г. адвярнуўся і патупаў назад…

А тым часам у чарзе аб’явіўся Чувырла – па завядзёнцы нядобра настроены. У саракаградусны мароз быў ён без шапкі, у ватоўцы і керзачах, у драных рукавіцах. Пальцы адной Чувырлавай пяцярні сціскалі металічны дручок. Праляцела чутка, што бамбіза шукае Гарташа – той быццам бы апублікаваў на яго нейкі паклёп, з’едліва высмеяў. Чувырала з агрэсіўным сапеннем брадзіў па чарзе, нахабна заходзіў ва ўсе палаткі, нягледзячы на абурэнні людзей, маўкліва аглядаў кожны закутах. Ён абышоў вогнішчы, вялікія сумёты, горы паленаў, зазірнуў ва ўсе шчыліны, памацаў кожнага чалавека, думаючы, што хітры Гарташ пераапрануўся ў чужое. Чарга зашумела, заабуралася, але ніхто не асмельваўся суняць здаравілу – як на бяду, зранку адсутнічаў Мемуаран, які выехаў на варвестаўскія склады. Якраз адлучыўся і Гадановіч – балазе недалёка. Славутага гуманітаршчыка вызванілі з праспекта Залежнасці, дзе ён збіраўся ў падземку. Вярнуўся паэт трушком. З падваротні на яго тэлефонны кліч выскачыла Марыйсевіч. Удваіх ім удалося завабіць Чувырлу ў палатку, дзе ў адной са шматлікіх зацемак таілася самагонка. Далей пайшло як па масле – падпітага падабрэлага Чувырлу вывелі за тэрыторыю лагера і пусцілі ў напрамку міліцэйскіх кардонаў, дзе яго і скруцілі праз колькі хвілін.

Аднак падзеі на гэтым не скончыліся. Пасля сытнага абеду з рэвеневага супу, запраўленага камбітлушчам, калі пісьменнік Г. быў прысеў адпачыць на калоду, да яго падышоў адзін літаратар, нязначны празаік, знаёмы Г. адно візуальна. Ён шапнуў, што ёсць сур’ёзная справа, ці не мог бы Г. адысці перамовіцца. Заінтрыгаваны Г. падняўся і шуснуў за рог рэдакцыі. Яны закурылі. Пазіраючы міма Г., як бы няўзнак, суразмоўца спытаў, ці не хацеў бы Г. узяць ганаровы ўдзел у важным мерапрыемстве, падкрэсліваючы, што гэта важна найперш для самога Г. Неадказны сакратар папрасіў удакладніць, аднак змоўшчык давёў, што ўдакладненні будуць пасля. Цяпер жа важная прынцыповая згода. Г. без ваганняў запэўніў, што згодны. Тады дзядзька чыркануў яму цыдулку і сказаў знайсці Навумовіча. А сам кінуў недапалак і адчужана пашыбаваў у двары. Пачухаўшы пад вушанкай патыліцу, Г. памкнуўся шукаць Навумовіча, што аказалася справай нялёгкай, але выканальнай – праз гадзіну ён згледзеў вяртлявага лірыка, які па гэткай жа схеме накіраваў з запіскай да Гадановіча.

Усё дужа выдавала на тое, як першага разу Г. уладкоўваўся на начлег. Толькі цяпер яго пераадрасоўвала значна больш людзей, чым тады. Пасля Гадановіча Г. шукаў Смякляева, Напаўарлова, двух незнаёмых паэтаў, аднаго драматурга, нарэшце Марыйсевіч, якая перанакіравала яго да публіцыста Трасянца, якога Г. зноў жа практычна не ведаў. Бляклатвары дзядзька няпэўнага ўзросту агледзеў Г. з ног да галавы, падазрона азірнуўся наўкол і загадаў рушыць у дзесяці метрах за ім. Сам жа скіраваў у двор рэдакцыйнага дома. Зусім збіты з толку сранцавіцкі сакратар пацёгся следам у дваровую непраглядзь – наваколлем авалодвала зімовая ноч.

ПРАЦЯГ

Просмотров: 562 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Июнь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2024