Сайт Міхася Южыка Четверг, 23.11.2017, 23:06
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 84

» Форма входа

Главная » 2013 » Июнь » 6 » Чарга-34 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 34
12:38
Чарга-34 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 34

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 34

http://iuzhyk.livejournal.com/259228.html

Пісьменнікі Г. і Ачмуцін, як канспіратары хаваючы твары ва ўздыбленых каўнярах, пакінулі тэрыторыю лагера і неўзабаве былі на праспекце Залежнасці. Спусціліся ў падземку па напаўзаваленым снегам уваходзе. Паспяхова мінулі некалькі міліцэйскіх кардонаў, хоць Г. дужа баяўся, што яго спыняць і запатрабуюць пашпарт, а тады пачнецца цягамотнае дазнанне, хто ён і што робіць поначы ў Менску. Г. не парушаў ніякіх правоў і цалкам законна быў прыпісаны да літаратурнай чаргі, але доўгія тыдні ў сталіцы зрабілі яго палахлівым і ўзмацнілі комплекс правінцыйнай непаўнавартасці. Але, паўторым, усё абышлося. Таварышы пралезлі ў вагон і, змагаючыся з цісканінай, хутка даехалі да станцыі "Плошча Якуба Коласа”. Нагадаем, што менавіта гэтая плошча прысутнічала ў патаемных марах пісменніка Г., менавіта тут ён планаваў заняць месца ў выглядзе помніка – замест састарэлага класіка. Г. палічыў, што такіх супадзенняў не бывае – першы ж яго прыпынак у метро стаўся запаветнаю плошчай.

Ачмуцін жыў непадалёк. Падземнымі пераходамі яны выйшлі да Дзяржаўнай Філармоніі. Шэрая камяніца была маляўніча асветлена, з яе якраз выходзілі прыемныя цывільныя людзі, скончыўся апошні канцэрт. Леваруч зіхацеў святочнымі фарбамі ЦУМ. Літаратары прамінулі Філармонію і скіравалі вышэй – удалечыні, на пагорку, знаходзіўся ціхі і ўтульны квартал, дзе стаяў дом Ачмуціна. Тут асабліва хораша ўлетку, усё патанае ў зеляніне развесістых дрэў, – апаваў паэт сваю вотчыну. Цяпер, што праўда, было не лета і шлях да пагорка быў засыпаны лютымі завірухамі. З сотнямі тонаў снегу не спраўляліся ачышчальныя машыны і экскаватары. Некалькі машын заглухлі, зламаліся, і іх пакінулі да вясны – з сумётаў дзівосна тырчалі каўшы, кабіны, колы перавернутых буранам машын. Да пагорка ўдалося прабіць толькі адну сцяжыну. На ёй зрэдзьчасу трапляліся людзі. Насустрач прабегла гурма моладзі з песнямі і дзявочым смехам. Пару скараходных бабулек з торбамі абагналі нашых сяброў.

Неўзабаве за горамі снегу паўсталі абрысы дамоў з рознакаляровымі вокнамі. Яны, як маякі, вабілі цёплынёй і дабром. З болем у сэрцы згадалася Г. уласная хрушчоўка, дзе так хораша яму пісалася і жылося. Сцяжына выруліла да невялікага скверыка – сінія яліны патаналі на паўкорпуса ў гурбах. Ачмуцін сказаў, што зараз яны зрэжуць ладны кусок. А тады, агледзеўшыся, зайшоў па грудзі ў снег, пабрыў да найбліжэйшай яліны. Г. аслупянеў, дзівуючыся. Ачмуцін тым часам нырнуў пад дрэва, пабыў там хвіліны дзве і вынырнуў з нечым у руках. Пасунуўся да Г. У руках, аказалася, лірык трымаў дзве пары шырокіх лыж. Ён прапанаваў Г. надзець гэтыя прылады проста на валёнкі, узброіўся сам. "Туды!” – махнуў Ачмуцін некуды ў сяжыстую непраглядзь і жвавенька затэпаў па паверхні глыбачэзнага снегу. Куды толькі падзеліся яго дыхавіца і невынослівасць, праяўленыя пры колцы калодаў. Тут Ачмуцін быў майстра. Нявопытны пісьменнік Г. ледзь паспяваў за ім між блакітных ялін, а потым – па ледзьве асветленых дворыках.

Праз хвілін сорак яны, прыемна натомленыя лыжнай прабежкай, спыніліся ля пад’езда Ачмуціна. На вачах лірыка, прыкмеціў Г., навярнуліся слёзы – так ён любіў родны дом. Зайшлі ў пад’езд, там гарэла моцная лямпачка, было чыста, пахла духмяным асвяжыцелем. Ненатоль адчыніў адну з паштовых скрынь і выняў кіпу літаратурных газет і часопісаў. "Выпісваю і расейскія, – патлумачыў Ачмуцін, – люблю пачытаць нанач”.

Затым яны пругка ўзбеглі на чацвёрты паверх, спыніліся перад двярыма з нумарам "22”. Ачмуцін, заўважыўшы, як сумеўся Г., ласкава сказаў, што нікога няма: жонка на час, пакуль ён перабывае ў чарзе, пераехала да сястры, каб не так самотна было. А дзеці даўно маюць уласныя сем’і. Ачмуцін нарэшце адамкнуў і знасцежыў дзверы.

Вітальня ўразіла вытанчанасцю дызайну – усё было абабіта натуральным кедрам, столь была блакітна-белая, пластыкавая. На сцяне вісела некалькі партрэтаў самога гаспадара, зробленых, як аказалася, найвыбітнейшымі беларускімі і расейскімі мастакамі, а таксама адным мангольскі геніем, з якім паэт пазнаёміўся на пленэры. Між партрэтаў віселі дарагія і рэдкія экспанаты – кінжалы, дзіды, нізкі-бразготкі дзікунскіх плямёнаў, ракавіны з экзатычных марскіх глыбінь, некалькі фота, на адным з якіх малады Ачмуцін сядзеў на слане. Усё гэта, перш чым зайсці ў пакой, з густам апісаў, распавёў, патлумачыў ветлівы гаспадар.

Направа ішоў калідор у кухню. У пакоі вялі тры дзверы, зачыненыя, таксама з сібірскага кедру. Ачмуцін звярнуў увагу Г., што двое дзвярэй заклеены дзяржаўнымі судовымі пячаткамі – маёмасць Ачмуціна пакуль часткова апісана па цяжбе з графаманам, пра якую, успомніў Г., Ачмуцін раней гаварыў. Лірык прапанаваў Г. зняць валёнкі і надзець прыгожыя пухнатыя тапкі. Затым яны зайшлі ў шыкоўную чысцюткую прыбіральню і вымылі рукі. Зірнуўшы, праўда, на сябе ў люстэрка, Г. таемна жахнуўся: за тыдні на свежым паветры твар яго зарудзеў, відавочна схуднеў, замацярэў, пасуровеў, барада тырчала касмылямі ва ўсе бакі, абвіслыя вусы закрывалі рот, вочы неяк нязвыкла, амаль драпежна блішчэлі. Цяпер ён напраўду больш выдаваў на дворніка, чым на майстра пяра.

Нарэшце гападар падвёў яго да адзінага неапячатанага пакоя, адамкнуў і расчыніў дзверы. "Прашу!” – гасцінна вымавіў лірык.

ПРАЦЯГ

Просмотров: 188 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Июнь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2017