Сайт Міхася Южыка Пятница, 20.10.2017, 00:39
Приветствую Вас Гость | RSS
Главная | Блог | Регистрация | Вход
» Меню сайта

» Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 84

» Форма входа

Главная » 2013 » Июнь » 5 » Чарга-33 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 33
14:48
Чарга-33 з жыцця літаратараў; паэма ў прозе Раздзел 33

Чарга (працяг) Пачатак ТУТ

 

з жыцця літаратараў; паэма ў прозе

 

Раздзел 33

http://iuzhyk.livejournal.com/258874.html

Работа кіпела – толькі к абеду літаратары спустошылі фуру, пераправіўшы пачкі кніг у палатку "Варвеста”. Унутры палаткі Мемуаран пакінуў адно самых адказных – чакала праца па сартаванні прадукцыі. Астатніх адпусцілі на кухню, каб, паеўшы, яны займалі свае месцы ў чарзе. Аднак да гэтага адбылося надзвычайнае здарэнне. Аказалася, што пісьменнік Ненатоль Ачмуцін, калі ўсіх пагналі на разгрузку, хітра ўхіліўся ад гэтай долі: схаваўшыся ў адной з пустых палатак, ён прыладзіўся каля печкі і чытаў кніжку. Мемуаран наўрад ці б гэта ўпільнаваў, бо звычайна не прыцягваў Ачмуціна на цяжкія работы, каб захаваць у яго энергію для продажу кніг. Але гэтым разам быў аўрал і Мемуаран аддаў выразны загад усім мужчынам разгружаць. Гэта не тычылася толькі самых-самых асобаў, у лік якіх Ачмуцін аніяк не ўваходзіў. Не шчыравалі ля фуры, паўторым, толькі лядачыя дзядкі, ну і, канешне ж, Напаўарлоў, Смякляеў – як загадчыкі вогнішчамі. А яшчэ Гадановіч – як адмысловец па гуманітарнай дапамозе з замежжа.

Пісьменнік Г., самааддана высільваючыся на фуры, не-не, а кідаў позіркі ў бок вогнішча Напаўарлова, дзе гэтыя трое прывольна грэліся, прычым не толькі агнём. На калодзе перад імі стаяла пукатая пляшка з нечым рудым. Гэтую вадкасць Гадановіч раз-пораз наліваў у шклянкі, і пісьменнікі, чокаючыся і вяселячыся, выпівалі. Заядалі з пярэстых бляшанак кансерваў. Побач з імі сядзела і Марыйсевіч, таксама законна – як жанчына і сяброўка ўзгаданых спадароў. Іх галасы і задзірысты смех цвялілі нервы рабочых. Калі бяседа пажылых Смякляева і Напаўарлова не абурала Г., то малады Гадановіч, на якім можна мяшкі вазіць, раздражняў дужа. Падбухторшчык, у яго хапае энергіі адно на падлянкі ды рогат, думаў Г., не ў змозе забыць разбураную канторку. А Гадановіч тым часам падкідваў паленцы ў агонь і, ззяючы белазубай усмешкай, гаманіў з таварышамі. Потым у яго руках з’явілася гітара і паліліся застольныя песні.

Аднак вернемся да Ачмуціна, які разлічваў ціхамірна адлежацца ў цёплай палатцы. Яго здалі чаргоўцы, нафіскаліўшы Мемуарану ўжо пры канцы разгрузкі. Разгневаны наглядчык чаргі памкнуўся ва ўказаную палатку, і хутка лірык Ачмуцін вылецеў адтуль сраным венікам. Мемуаран шпарка крочыў за ім і страшна крычаў: "Ты што, бля, самы хітра вывернуты?!” Потым выструніў Ачмуціна перад фурай, каб чаргоўцы гэта бачылі, зрабіў апошняе папярэджанне і ў пакаранне прызначыў: да вечара накалоць дроў на суткі для вогнішча Хлёпуса. Ачмуцін, які пакутаваў на дыхавіцу праз паўнату, успрыняў такі аб’ём працы як смяротны прысуд. З жалобным выразам твару, ссутулены, ён пацёгся да важкіх сукаватых калодаў, узяў калун… Гэта было жудаснае відовішча – назіраць, як мучыцца не прывучаны да фізічнай працы пажылы чалавек. Гадзіна сплывала за гадзінай, а Ненатоль Ачмуцін, увесь потны, задыханы, сіня-бледны, валтузіў усё адну і тую ж непадатную калоду. Ён падаў зняможаны, уставаў на хісткія ногі, валіўся зноў, нарэшце авалодваў калуном, але ўжо не мог узняць яго над галавою. Тым часам чарга, дзе было багата нядобразычліўцаў рускамоўнага лірыка, пасмейвалася, пасцвельвалася, рагатала, сцябалася. Асабліва весела было маладым хаўруснікам Гадановіча – сабраўшыся ў кола непадалёк, яны адвешвалі ў бок лірыка вытанчаныя колкасці і дасціпнасці даволі антысеміцкага зместу. Гэта былі маладзёны так званай "школы Гадановіча”, яго студэнты, якіх нацыяналпаэт абучаў майстэрству вершаскладання.

Чуламу пісьменніку Г. было невыносна глядзець на пакуты таварыша па чарзе. Ён не мог спакойна стаяць, калі Ачмуцін тут загінаецца. Але дапамачы не было ніякай мажлівасці – Мемуаран знаходзіўся побач, у палатцы "Варвеста”, кіруючы сартаваннем. Неадказны сакратар некалькі разоў выбягаў з чаргі і, абхапіўшы галаву аберуч, брадзіў па замеценых дварах. Кожнага разу, калі вяртаўся ў чаргу, яму здавалася, што не застане Ненатоля ў жывых. Аднак той змагаўся – валіўся, уставаў, падаў, станавіўся на карачкі, валіўся… Побач высілася цалюткая калода і ляжаў непадымны калун.

Звечарэла, і на шчасце Ачмуціна Мемуаран, ускочыўшы ў месресдэс Хлёпуса, загадаў кіроўцу некуды ехаць. Пісьменнік Г., не вагаючыся, памкнуўся да вогнішча, падняў Ачмуціна, пад смех гадановічцаў усадзіў таго на сумёт, збегаў да Пушчанскага па кіпень, кінуў туды свайго цукру, размяшаў у конаўцы і даў піць знясіленаму паэту. Сам жа зняў кажух, світэр, схапіў веліразны калун, узняў над галавой… Работа спорылася: ужо праз гадзіну дзённая норма няшчаснага Ачмуціна грувасцілася ў выглядзе кучы дробных паленцаў. Літаратары назіралі за Г.. Па чарзе, ён ведаў, папаўзлі нездаровыя пагалоскі. Яшчэ ўвечары ўсё будзе даложана Мемуарану. Што ж, Г. кіраваўся сваім сумленнем. Толькі гэтага суду ён баіцца на свеце. Няхай карае справядлівы Мемуаран – Г. усё вытрывае.

Павячэраўшы наварыстай аўсянкай у Пушчанскага, Ачмуцін, поўны ўдзячнасці, запрасіў Г. да сябе дадому – у госці, на сяброўскія пасядзелкі. Ачмуцін усё адно сёння выпраўляецца дамоў начаваць, пасля такога смяротнага стрэсу трэба грунтоўна выспацца. Ён прапанаваў Г. скласці яму кампанію за вячэраю ў камфорце трохпакаёўкі. З апошнім жа цягніком падземкі Г. вернецца і заначуе ў дворніцкай, каб заўтра дасвятла пачаць сваю вахту. Г., нечакана для самога сябе, адразу згадзіўся. І не таму, што Нетаноль спакушаў выпіўкай і смачнымі стравамі, – далібог, хацелася сяброўскай цеплыні і камфорту. Таму, спешна, пакуль не прыехаў Мемуаран, таварышы рушылі ў бок праспекта Залежнасці.

ПРАЦЯГ

Просмотров: 138 | Добавил: NORAD | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
» Поиск

» Календарь
«  Июнь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

» Архив записей

» Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz


  • Copyright MyCorp © 2017